На Вадохрышча iстотна падмарозiць
Сяргей КУРКАЧ
Надвор’е Як паведамiла карэспандэнту «Звязды» начальнiк аддзела метэаралагiчных прагнозаў Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Валянцiна Скрабец, у мiнулыя суткi на тэрыторыю нашай краiны завiтала цёплае паветра з боку Атлантыкi.Такiм чынам, на выхадныя днi надвор’е фармiруецца пад уплывам антыцыклону з цэнтрам над усходам Польшчы. Таму ў суботу—нядзелю будзе трымацца сухое надвор’е, у асобных раёнах туман, на дарогах галалёдзіца. Сёння тэмпература паветра будзе каля 0. Тэмпература паветра ўначы на 15 студзеня i ўдзень у панядзелак — ад 1 да 6 градусаў марозу. Увогуле 16 студзеня маразы пачнуць мацнець. 17—19 студзеня ў асобных раёнах пройдзе снег. Паводле прагнозаў сiноптыкаў, да 19 студзеня тэмпература паветра знiзiцца да 8—13 градусаў марозу, а на ўсходзе краiны — нават да мiнус 18. I толькi ў Брэсцкай i Гродзенскай абласцях тэмпература паветра спынiцца на адзнацы мiнус 2—7 градусаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамiла карэспандэнту «Звязды» начальнiк аддзела метэаралагiчных прагнозаў Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Валянцiна Скрабец, у мiнулыя суткi на |
|