Спiрт сыходзiў у ценявы абарот
Мiкола ДЗЯБЁЛА
Супрацоўнiкамi Камiтэта дзяржбяспекi выяўлена арганiзаваная злачынная група, якая займалася падпольнай вытворчасцю i рэалiзацыяй алкагольных напояў.
Як паведамiлi «Звяздзе» ў цэнтры iнфармацыi i грамадскiх сувязяў КДБ, схема дзейнасцi «ценевiкоў» была даволi хiтрай. На тэрыторыi Расii былi створаны падстаўныя камерцыйныя структуры, якiя накiроўвалi на Бабруйскi гiдролiзны завод заказы на вытворчасць утрымлiваючых спiрт сумесяў. Па дакументах «вогненная вадкасць» нiбыта пастаўлялася ў Расiю, а насамрэч спiрт нiкуды не вывозiўся. Яго перапрадавалi на тэрыторыi Беларусi, а таксама выраблялi фальсiфiкаваную гарэлку, якую потым рэалiзоўвалi праз гандлёвую сетку. Усяго, па звестках КДБ, штогод у абароце падпольных вытворцаў алкагольных напояў знаходзiлася каля 400 тысяч дал спiрту. Аднак «спiртавы трэст» лопнуў i 9 удзельнiкаў гэтай злачыннай групы ўжо асуджаны да розных тэрмiнаў пазбаўлення i абмежавання волi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Супрацоўнiкамi Камiтэта дзяржбяспекi выяўлена арганiзаваная злачынная група, якая займалася падпольнай вытворчасцю i рэалiзацыяй алкагольных напояў |
|