21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Традыцыйнае Беларускае вяселле

25.08.2009 21:23 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аксана КАТОВIЧ, Янка КРУК

(ПРАЦЯГ. ПАЧАТАК У НУМАРАХ ЗА 17, 21, 27 СНЕЖНЯ, 4—6, 10—13 СТУДЗЕНЯ.)

СIМВОЛIКА ПРАВАГА I ЛЕВАГА НА ВЯСЕЛЛI

Уявiм сабе, што маладая пара ўваходзiць у храм, каб у хуткiм часе стаць пад вянец. Наўрад цi спатрэбiцца нам прыводзiць прыклады яшчэ якiх-небудзь сiтуацый, каб усiм стала зразумела, што нявеста павiнна ў гэты час знаходзiцца з левага боку ад жанiха. Той самы прынцып павiнен ляжаць i ў аснове размяшчэння маладых падчас рэгiстрацыi шлюбу ў загсе. Побач з маладымi стаяць самыя блiзкiя прадстаўнiкi iх роду цi самыя лепшыя сябры — шафер i шаферка, прычым кожны з iх зноў-такi займае сваё месца: шаферка каля нявесты, а значыць, на левай палавiне, шафер знаходзiцца з правага боку ад жанiха.

На жаль, сёння на кожным кроку мы сутыкаемся з недаравальнымi непаразуменнямi, патлумачыць якiя проста немагчыма. Як, напрыклад, ставiцца да таго, калi ў храме вянчаецца адразу некалькi пар? Як у такiм выпадку ацэньваць размяшчэнне жанiха i нявесты ў храме ў час самага галоўнага таiнства ў iх сямейным жыццi — таiнстве вянчання? У кананiчным зводзе правiлаў «Хрэсьбiны, вянчанне, пахаванне, пасты» знаходзiм пацвярджэнне вышэй сказанаму: «Кожнае вянчанне павiнна адбывацца асобна; адначасовае вянчанне некалькiх пар нiколi не дазваляецца» (М., 1999).

Як расцэньваць тое, што сёння ў загсах жанiха ставяць з левага боку, а нявесту — з правага? Як зразумець, што шафер сёння чамусьцi сядзiць побач з нявестай, а не побач са сваiм лепшым сябрам — жанiхом? Хто ведае, можа мы ўжо на самiм вяселлi «закладваем» бесклапотнае жыццё-быццё нашых маладых, калi iх паход «налева» будзе заканамерным.

Давайце зробiм выснову i пералiчым некалькi «залатых правiлаў народнай культуры», якiя вынiкаюць з традыцый нашага народа:

* За вясельным сталом жанiх i нявеста садзяцца так, як яны стаялi ў храме ў час вянчання: нявеста з левага боку ад жанiха. Дарэчы, такое размяшчэнне маладой пары за сталом захоўвалася на працягу ўсяго жыцця (нават ноччу муж i жонка павiнны спаць так, каб яна знаходзiлася з левага боку)!

Госцi рассаджвалiся за сталом у залежнасцi ад таго, чый род яны прадстаўлялi: род жанiха побач з маладым, радзiна нявесты — побач з ёю.

Шафер сядзiць побач з жанiхом, шаферка — побач з нявестай.

Заручальныя пярсцёнкi тыя, хто спавядае праваслаўе, надзяваюць на правую руку. У выпадку смерцi мужа цi жонкi пярсцёнак надзяваюць на левую руку.

Вясельныя знакi адрознення — «кветачкi» — жанiх i яго сябры (шаферы) мацуюць на правым баку, нявеста i яе сяброўкi — на левым.

Цэлы шэраг вясельных сiтуацый, у якiх неабходна прытрымлiвацца руху направа, будзе разгледжаны пазней, у час падрабязнага аналiзу канкрэтных рытуалаў традыцыйнага беларускага вяселля.

ВЯСЕЛЬНЫЯ ЧЫНЫ

ШАФЕР I ШАФЕРКА, «ДРУЖКI» ЦI ГАНАРОВЫЯ СВЕДКI

У традыцыйным беларускiм вяселлi звычайна былi задзейнiчаны не толькi блiзкая i далёкая радзiна жанiха i нявесты, але i амаль усё насельнiцтва вёскi. Разам з тым складаная вясельная ўрачыстасць вымагала наяўнасцi абавязковага кола людзей, якiя павiнны былi выконваць самыя адказныя абрадавыя ролi. Звычайна пералiк iх паўнамоцтваў i абавязкаў быў дакладна вызначаны шматгадовай традыцыяй i не дазваляў анiякiх адхiленняў цi неабаснаваных парушэнняў (напрыклад, традыцыя дакладна прадпiсвала, хто павiнен выпякаць каравай, хто яго будзе выносiць, хто яго будзе дзялiць). Лiчылася, што кожны з удзельнiкаў, а тым больш з галоўных вясельных чыноў, мог паўплываць на само развiццё ўрачыстасцi i на будучы лёс маладых, таму да выбару людзей, на якiх будуць ускладзены ключавыя абавязкi, ставiлiся вельмi адказна.

Нiжэй мы паспрабуем хоць бы контурна апiсаць тое кола абавязкаў i патрабаванняў, якiя датычылiся самых галоўных вясельных чыноў.

Блiжэй за ўсё да жанiха i нявесты знаходзiлiся (i ў сэнсе паўсядзённых адносiнаў, i ў плане фармальнага знаходжання — пасадкi за вясельным сталом) iх самыя блiзкiя сябры — шафер i шаферка. «Шафер — дружка, вясельны чын, якiх па два цi больш побач з жанiхом i нявестай, для дапамогi i аказання паслуг; яны ж трымаюць вянцы над парай — гэта шаферская справа, абавязак», — акрэслена ў слоўнiку У. Даля.

Шафер — блiжэйшы сябра жанiха. Шаферка — сяброўка нявесты, часцей за ўсё менавiта з ёй нявеста «кумiлася» на Тройцу. Клятва аб сяброўстве двух дзяўчат звязвала iх да моманту вяселля адной з iх. Дружак у жанiха было звычайна двое — вялiкi i малы, старэйшы i малодшы; у некаторых выпадках дружак было сем, часам — дванаццаць.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Уявiм сабе, што маладая пара ўваходзiць у храм, каб у хуткiм часе стаць пад вянец
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика