21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Ракам рэкамендуецца быць шчодрымi на пачуццi, а Дзевам — берагчы нервы...

25.08.2009 21:23 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Усходнi гараскоп на наступны тыдзень

АВЕН. Вы пачнеце адкрываць ў сабе новыя якасцi, шукаць прымяненне сваiм iдэям. Будзеце шмат зносiцца: па тэлефону, у камандзiроўках, паездках. Будзьце этычнымi: не пляткарце, не наводзьце пустое, захоўвайце годнасць у канфлiктных сiтуацыях. Перамовы з кiраўнiцтвам удалыя. Стрымлiвайце незадаволенасць другой палавінай, дарослых дзяцей — што дрэнна для вас, можа быць добра для iх.

ЦЯЛЕЦ. Ведайце, калi наступаць, а калi адступаць. Павелiчэнне даходаў будзе не толькi на рабоце, але i ад удалага продажу рэчаў. Зноў паўстане пытанне аб мэтазгоднасцi працягвання асабiстых адносiнаў, нагодай паслужыць канфлiкт цi шкодныя звычкi. Адстойваючы свае iнтарэсы, гаварыце ўпэўнена, коратка, зразумела. Бытавыя абавязкi павiнны быць размеркаваны памiж усiмi членамi сям’i.

БЛIЗНЯТЫ. Хутка знайдзiце рашэннi, больш творча падыдзiце да работы. Фармiруюцца новыя сяброўскiя сувязi, а са старымi сябрамi можаце крочыць не ў нагу. Наладжваюцца адносiны ў сям’i, прасцей будзеце ставiцца да асаблiвасцяў характару блiзкiх. У легкадумных Блiзнятаў час выбару партнёра — пара на кiмсьцi спынiцца! Знаёмствы па Iнтэрнэту бесперспектыўныя. Добры час для музыкантаў, танцораў, спевакоў, журналiстаў, народных умельцаў, швачак.

РАК. Блiзкiм людзям удзяляйце павышаную ўвагу — яны могуць сумаваць. Апаненты не дрэмлюць: iх погляды — праверка на вашу ўстойлiвасць, трэнiроўка для розуму i сiлкаванне для разважанняў. Несупадзеннi меркаванняў наконт вольнага часу цi хатнiх спраў не павiнны прыводзiць да сваркi — уступiце цi мякка пераканайце. У паездках i падарожжах магчымы форс-мажор, таму прадумвайце ўсё да дробязяў. Людзям патрэбна ваша парада, добрае слова, заахвочванне, пахвала. Будзьце шчодрыя на пачуццi, аднак перыядычна адключайце сувязь. Вы павiнны мець i свядома ствараць умовы для поўнага адасаблення.

ЛЕЎ. Нiчога не бойцеся, не перажывайце i рабiце што можаце — ваша будзе вашым. Зможаце скарыстацца ўдалым збегам абставiнаў, навесцi парадак усюды, дзе патрэбна ваша ўмяшанне. Станеце больш патрабавальнымi да людзей, у тым лiку да сяброў i родных — i гэта правiльна. Звяртайце ўвагу на дэталi: усякая сiтуацыя саткана з маленькiх вузельчыкаў, якiя ў вынiку прыво- дзяць да тых цi iншых падзей. Усе фiнансавыя здзелкi адкладзiце, спрыяльны час настане крыху пазней.

ДЗЕВА. Эмацыянальны ўздым дасць сiлы i энергiю, дазволiць творча аднесцiся да справы, радавацца жыццю. Да многага станеце адносiцца больш справядлiва. У гэты час добра пайсцi вучыцца, здаваць экзамены, займацца пытаннямi кар’еры, шукаць iншае месца працы. Беражыце нервы — ёсць сэнс прайсцi курс прыёму настойкi валяр’янкi, сардэчнiку i iнш. Камандзiроўкi, падарожжы, дзелавыя перамовы пройдуць паспяхова.

ШАЛI. Чакаецца мноства рознабаковых падзей i хвалюючых уражанняў. Давядзецца арыентавацца па ходу справы, да ўсяго быць уважлiвай. Хобi ў будучым можа стаць крынiцай дадатковага даходу, прафесiяй. Заўважыце, што змянiлiся, дзякуючы сябрам, новым ведам. I гэта добра: чалавек павiнен змяняцца, не змяняюцца толькi дурнi. Звярнiце ўвагу на здароўе i знешнi выгляд. Старэйшым членам сям’i спатрэбiцца дадатковы догляд.

СКАРПIЁН. Высокая вынiковасць у справах, актыўныя зносiны, жыццярадаснасць. Усе справы, якiя пачыналiся раней i забуксавалi, пачнуць рухацца. Смялей бярыце iнiцыятыву на сябе, актыўна супрацоўнiчайце з iншымi. Будзе нагода пагутарыць з калегам, якi мяркуе, што яго падседжваюць, i высветлiць сiтуацыю. Добры час для сямейных урачыстасцяў, прыёму гасцей, наведвання культурных i спартыўных мерапрыемстваў. Аддавайце дзяцей у гурткi, спартыўныя секцыi — не прапусцiце развiццё iх талентаў!

СТРАЛЕЦ. Праявiце сябе, штосьцi даказаўшы iншым. Эрудыцыя, прафесiйнае адчуванне дазволяць шырока мыслiць, не баяцца новага, пытацца парады i прымаць разумныя рашэннi. Будуць падарункi ад блiзкiх i сяброў дзякуючы падзеям у сям’i. У тых, хто заняты ў медыцыне, галiне абслугоўвання i адукацыi, павышаная нагрузка. Добра заняцца ачышчэннем арганiзма, сесцi на дыету, рабiць касметычныя маскi. А вось стрыгчыся i рабiць уколы не рэкамендуецца. Непажадана таксама заключаць фiнансавыя здзелкi, дагаворы з iншаземцамi i пераязджаць.

КАЗЯРОГ. Прарыў у пачуццях: лёгкасць, аптымiзм, жыццярадаснасць, сардэчнасць i даверлiвасць стануць асноўнымi якасцямi. Блiзкiя людзi адчуюць у вас змены i будуць iмкнуцца да зблiжэння, ды i самi стануць прасцей. Энергетычны патэнцыял дапаможа браць на сябе павышаную нагрузку. Без прымусу зразумееце: калi хочаце, каб усё было зроблена як трэба, давядзецца папрацаваць. Пачнуць рухацца кватэрныя цi рамонтныя справы, будзеце набываць розныя рэчы, рабiць падарункi дзецям.

ВАДАЛЕЙ. Будзьце больш стрыманымi ў словах, каб з-за падазронасцi, рэўнасцi не пакрыўдзiць добрага чалавека. У партнёрскiх адносiнах росквiт — вы ўсё больш пераконваецеся, што зрабiлi правiльны выбар, вам добра i цiкава разам. Будзеце хадзiць у госцi i да сябе запрашаць. Магчыма паездка за мяжу. Набудзеце добрыя рэчы, кнiгi, музыку, тэхнiку. Выпадковыя сустрэчы са старымi знаёмымi дадуць нагоду для роздуму: магчыма, вам дапамогуць, i вы адплацiце тым жа. Не варта нiкога вадзiць за нос i рабiць рэверансы — не падабаецца, так i скажыце.

РЫБЫ. Цудоўны час для вучобы, у тым лiку вывучэння замежнай мовы, пашырэння кругагляду, паездак. Эрудыцыя дазволiць знаходзiць агульную мову з кожным чалавекам, канструктыўна дапамагаць, разбiрацца ў праблеме. Дзелавыя адносiны ўмацоўваюцца, а сяброўскiя сувязi змяняюцца. З кiмсьцi яшчэ больш зблiзiцеся, а ад кагосьцi аддалiцеся. Уменне разгаварыць субяседнiка i ўважлiва выслухаць выклiча сiмпатыю, ды i вы самi даведаецеся шмат цiкавага. Духоўны настаўнiк мае велiзарны ўплыў на вас.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика