Пачаў работу аргкамiтэт па падрыхтоўцы трэцяга Усебеларускага народнага сходу
БЕЛТА
У Мiнску 16 студзеня пачаў работу аргкамiтэт па падрыхтоўцы i правядзенню трэцяга Усебеларускага народнага сходу. Аб гэтым паведамiў старшыня Мiнгарвыканкама Мiхаiл Паўлаў.
Узначалiў аргкамiтэт першы намеснiк старшынi гарвыканкама Мiкалай Панцялей. У яго склад увайшлi таксама кiраўнiкi адмiнiстрацый раёнаў, кiраўнiкi камiтэтаў i ўпраўленняў мэрыi, а таксама прадстаўнiкi грамадскiх аб’яднанняў, сродкаў масавай iнфармацыi. Згодна з прынятым распараджэннем гарадскi i раённыя аргкамiтэты арганiзуюць работу па вылучэнню кандыдатур i выбранню ўдзельнiкаў сходу з лiку найбольш аўтарытэтных прадстаўнiкоў працоўных калектываў, арганiзацый усiх формаў уласнасцi, прадстаўнiкоў навучальных устаноў, воiнскiх часцей i грамадзян па месцы жыхарства.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мiнску 16 студзеня пачаў работу аргкамiтэт па падрыхтоўцы i правядзенню трэцяга Усебеларускага народнага сходу. Аб гэтым паведамiў старшыня Мiнгарвы
|
|