Сярэдняя зарплата ў АПК — 135 долараў
Мiкалай ЛIТВIНАЎ
Першы год рэалiзацыi дзяржаўнай праграмы адраджэння i развiцця вёскi аказаўся надзвычай вынiковым. Як паведамiла намеснiк начальнiка Галоўнага ўпраўлення эканомiкi Мiнiстэрства сельскай гаспадаркi i харчавання Ала Ламакiна, на рэалiзацыю адпаведных мерапрыемстваў летась было накiравана 11,6 трлн рублёў. Гэта на 15 працэнтаў больш, чым было запланавана.
5,1 трлн рублёў склалi ўласныя сродкi сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, 4,49 трлн рублёў — бюджэтныя ўкладаннi. Таксама былi выкарыстаны грошы з iнавацыйных фондаў i iнвестараў. Дарэчы, апошнiя на рэалiзацыю праграмы адраджэння вёскi летась выдаткавалi 386,3 млрд рублёў. Паводле слоў Алы Ламакiнай, асноўная частка сродкаў (9,1 трлн рублёў) была накiравана на развiццё вытворчай сферы аграпрамысловых прадпрыемстваў. У вясковую «сацыялку» летась укладзена 2,4 трлн рублёў. Усе планавыя параметры развiцця сацыяльнай сферы на вёсцы ў мiнулым годзе былi поўнасцю выкананы. Як паведамiла Ала Ламакiна, па папярэдняй ацэнцы сярэдняя зарплата ў аграпрамысловым комплексе дасягнула прагнознага ўзроўню 135 долараў. Паводле iнфармацыi Алы Ламакiнай, валавы намалот збожжа склаў 6,42 млн тон, цукровых буракоў было сабрана больш чым 3 млн тон, бульбы — больш чым 8 млн тон, гароднiны — 2 млн тон, масланасення рапсу — 150 тыс. тон, пладоў i ягад — 380 тыс. тон, малака — 5,6 млн тон, мяса жывёлы i птушкi — больш чым 1 млн тон. У вынiку гэтага ўсе прадпрыемствы перапрацоўкi забяспечаны айчыннай сыравiнай.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Першы год рэалiзацыi дзяржаўнай праграмы адраджэння i развiцця вёскi аказаўся надзвычай вынiковым
|
|