Хуткае саграванне пагражае ампутацыяй...

25.08.2009 21:23 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Надзея НIКАЛАЕВА

Асцярожна!

ПАВОДЛЕ СЛОЎ спецыялiстаў, абмаражэнне мае некалькi стадый: спачатку ў месцы холадавай атакi з’яўляюцца непрыемныя адчуваннi, боль узмацняецца, а затым ёй на змену прыходзiць страта адчувальнасцi i абмарожанае месца набывае васкавую бледнасць. Медыкi папярэджваюць, што наступствы абмаражэнняў напрамую залежаць ад граматнасцi аказання першай медыцынскай дапамогi. Пад уздзеяннем нiзкiх тэмператур парушаецца кровазабеспячэнне тканак i хуткасць усiх працэсаў у клетках замаруджваецца. Арганiзм нiбыта ўпадае ў спячку i можа загiнуць.

Першае жаданне кожнага з нас — сагрэць абмарожаныя канечнасцi, пагрузiўшы iх у выратавальнае цяпло. Пры лёгкiм абмаражэннi (калi тканкi яшчэ не страцiлi адчувальнасць, маюць ружовы колер i ў iх захоўваецца капiлярны пульс) дастаткова бывае знешняга сагравання цёплымi рукамi цi цёплым мяккiм адзеннем. Але пры атрыманнi цяжкага абмаражэння (калi парушаецца адчувальнасць абмарожанай паверхнi цела, вадкасць у тканках замярзае i яны набываюць бледны колер) знешняе саграванне чалавеку катэгарычна процiпаказана.

Пацярпеўшыя ад сур’ёзнай холадавай траўмы тканкi павiнны сагравацца павольна i толькi знутры, з паступовым аднаўленнем у iх кровазвароту. Несвоечасова «ажыўшыя» клеткi хутка гiнуць, уцягваючы ў смертаносны працэс суседнiя клеткi, таму масаж, цёплая ванна, абаграванне каля печкi могуць прывесцi нават да ампутацыi канечнасцяў. Пры цяжкiм абмаражэннi на пашкоджаную паверхню трэба тэрмiнова пакласцi цеплаiзаляцыйную ватна-марлевую павязку, каб папярэдзiць хуткае знешняе саграванне (для гэтых мэтаў можна выкарыстаць таксама шарсцяны шалiк цi цёплую хустку). Нi ў якiм разе нельга расцiраць пацярпеўшага шэрсцю цi снегам, бо ў гэтым выпадку тканкам наносяцца сур’ёзныя механiчныя пашкоджаннi. Шэрсць выклiкае раздражненне, утварае драпiнкi, у якiя лёгка пранiкае iнфекцыя. Больш таго, снег з крышталiкамi лёду не толькi траўмiруе i iнфiцыруе замарожаны ўчастак, але i яшчэ больш яго ахалоджвае. Пад шалiк можна пакласцi тоўсты слой ваты, а затым некалькi слаёў полiэтыленавых пакетаў. Такая павязка мае эфект тэрмастата i паступова вяртае выратавальнае цяпло ў замарожаную частку цела.

Каварства холадавай траўмы заключаецца яшчэ i ў тым, што вельмi часта яе суправаджае агульнае пераахалоджванне арганiзма. Пры агульным ахаладжэннi цела да 34 градусаў чалавек страчвае арыентацыю ў прасторы i часе, а пры далейшым знiжэннi тэмпературы наступае холадавы наркоз — чалавек можа заснуць проста на вулiцы. Пацярпеўшага трэба тэрмiнова ўнесцi ў цёплае памяшканне цi транспартны сродак i сагрэць яго цела. Даць яму цёплае цi гарачае пiццё (лепш за ўсё салодкую каву цi чай з мёдам або бальзамам). Не пашкодзiць i лыжка каньяку, якi валодае сасударасшыральным дзеяннем. Можна даць таблетку аспiрыну, якi разбаўляе кроў i перашкаджае ўтварэнню тромбаў.

Галоднага чалавека трэба накармiць: гэта дасць яму ўнутраную энергiю для сагравання. Пры магчымасцi цела хворага можна абкласцi цёплымi грэлкамi (пакласцi iх у пахвiнныя вобласцi рук i ног). Агульнае саграванне арганiзма дазволiць сагрэць замёрзлыя канечнасцi цёплай крывёй знутры i паралельна адновiць кровазварот. Калi замёрзлае месца пачне сагравацца, чалавек будзе пакутаваць ад нясцерпнага болю. Але гэта ўжо добры сiгнал — значыць, самае страшнае ўжо мiнула...

Паводле назiранняў, у першую чаргу рызыкуюць атрымаць абмаражэннi людзi, чыя праца звязана з працяглым знаходжаннем на адкрытым паветры (вулiчныя гандляры, будаўнiкi, вартаўнiкi, дворнiкi, мiлiцыянеры), спартсмены, аматары падлёднай рыбалкi i людзi, якiя знаходзяцца ў стане алькагольнага ап’янення. Пры гэтым медыкi папярэджваюць, што пры вiльготным ветраным надвор’i абмаражэнне можна атрымаць нават i пры плюсавой тэмпературы: для таго, каб стаць пацыентам апёкавага цэнтра, дастаткова толькi пастаяць на вулiцы пэўны час без пальчатак цi ў цесным абутку...

Варта зазначыць таксама, што некратычныя працэсы ў тканках могуць развiцца не адразу, а праз некалькi дзён, калi спынiць iх будзе ўжо немагчыма. Таму звярнуцца за кансультацыяй да ўрача будзе зусiм не лiшнiм.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ПАВОДЛЕ СЛОЎ спецыялiстаў, абмаражэнне мае некалькi стадый: спачатку ў месцы холадавай атакi з’яўляюцца непрыемныя адчуваннi, боль узмацняецца, а заты
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика