«Беларусы галасуюць за свае iнтарэсы»У люстэрку сусветнай прэсы Беларусь iдзе па шляху стабiльнага i спакойнага развiцця. Да такой высновы прыходзiць большасць расiйскiх СМI, якiя ўсё часцей аналiзуюць сацыяльна-эканамiчную i палiтычную сiтуацыю ў нашай краiне.У прэсе прыводзяцца звесткi пра тое, што ВУП Беларусi за 2005 год павялiчыўся на 9,2 працэнта ў параўнаннi з 2004 годам. Пры гэтым аб’ём выпуску прамысловай прадукцыi ўзрос на 10,4 працэнта, сельскай гаспадаркi — на 2,1 працэнта. Агенцтва бiзнэс-навiнаў выдзелiла такi факт: «Золатавалютныя рэзервы Беларусi выраслi за год з 1,025 млрд да 1,585 млрд долараў». Вялiкая ўвага расiйскiмi СМI i экспертамi надаецца тэме маючых адбыцца ў Беларусi выбараў прэзiдэнта. «Да выбараў Лукашэнка поўнасцю адбудуе ў Беларусi вертыкаль улады». Так многiя выданнi пракаментавалi працэдуру прадстаўлення ў пасадах новага кiраўнiцтва Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. Аглядальнiк газеты «Коммерсантъ» пiша: «Аляксандр Лукашэнка даў зразумець, што нiколькi не сумняваецца ў сваёй перамозе на маючых адбыцца сакавiцкiх выбарах кiраўнiка дзяржавы... Некаторыя прэтэндэнты ў прэзiдэнты Беларусi ад апазiцыi ўжо змiрылiся з паражэннем i адмовiлiся ад барацьбы». Аднак галоўны фактар поспеху Аляксандра Лукашэнкi эксперты бачаць нават не ў граматных кадравых перастаноўках, у вынiку якiх да кiраўнiцтва краiны прыходзяць сапраўдныя прафесiяналы. Так, аналiтыкi агенцтва «Материк» асаблiва вылучаюць «перакананасць большасцi беларускiх грамадзян у правiльнасцi знешняй i ўнутранай палiтыкi прэзiдэнта, аптымальнасць эканамiчнай мадэлi, якую адстойвае Аляксандр Лукашэнка...» На iх думку, нiякiх заўважных прадпасылак для выяўлення ўсеагульнага незадавальнення ў Беларусi не назiраецца. Няма i трох галоўных прычын для каляровай рэвалюцыi — палiтычнай слабасцi вярхоўнай улады на фоне сацыяльнай напружанасцi, наяўнасцi расколу ўнутры кiруючай элiты, а таксама эфектыўнага ўмяшання знешнiх сiл ва ўнутрыпалiтычную сiтуацыю на баку апазiцыi. Эксперты агенцтва адзначаюць, што «патэнцыяльныя выбаршчыкi перакананы ў тым, што аддаючы свой голас за цяперашняга прэзiдэнта, якi прадстаўляе цвёрды парадак i дзяржаўны кантроль, яны галасуюць за свае iнтарэсы». З гэтай нагоды «Независимая газета» заўважае: «Еўропа выдатна разумее, хто пераможа на прэзiдэнцкiх выбарах у Беларусi, але па меры сiл намагаецца аказаць падтрымку тым, хто змагаецца за перамены».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь iдзе па шляху стабiльнага i спакойнага развiцця. Да такой высновы прыходзiць большасць расiйскiх СМI, якiя ўсё часцей аналiзуюць сацыяльна-эк
|
|