Палахлiвы кантрабандыст
Iгар ГРЫШЫН
Тавар коштам на 400 мiльёнаў рублёў пакiнуў у машыне i знiк невядомы, якi не пажадаў патлумачыць паходжанне грузу праваахоўнiкам.
Супрацоўнiкi аддзела крымiнальнага вышуку Маларыцкага РАУС i аддзела аховы на аўтадарозе паблiзу вёскi Арэхава ў ходзе адпрацоўкi зон пагранiчнага i мытнага кантролю паспрабавалi спынiць для праверкi «Мерседэс», што належыць брастаўчанiну. Аднак неўстаноўлены вадзiцель, што кiраваў аўто, на патрабаванне праваахоўнiкаў не адрэагаваў. У ходзе следства супрацоўнiкi мiлiцыi знайшлi машыну на ўскрайку вёскi Карпiн: вадзiцель кiнуў яе i знiк. Пры аглядзе грузавога адсека праваахоўнiкi знайшлi 108 полiэтыленавых мяшкоў i 90 кар- тонных каробак з трыкатажнымi вырабамi i парфумай замежнай вытворчасцi. Зараз мiлiцыя спрабуе высветлiць асобу вадзiцеля i ўстанавiць гаспадара грузу.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тавар коштам на 400 мiльёнаў рублёў пакiнуў у машыне i знiк невядомы, якi не пажадаў патлумачыць паходжанне грузу праваахоўнiкам
|
|