21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Каханне пад вязамi» абяцае быць незвычайным

25.08.2009 21:23 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Марыя ЖЫЛIНСКАЯ

Прэм’еры

18 студзеня i 4 лютага на сцэне Палаца Рэспублiкi адбудзецца прэм’ера спектакля Нацыянальнага акадэмiчнага Вялiкага тэатра балета РБ «Каханне пад вязамi» па п’есе амерыканскага драматурга Юджына О’Нiла. Гэта першае ўвасабленне вобразаў п’есы на балетнай сцэне.

Аўтар лiбрэта, харэаграфii i пастаноўшчык балета — маскоўскi харэограф Юрый Пузакоў. Ён стварыў у свой час вядомыя сваёй арыгiнальнасцю балетныя спектаклi «Казанова», «Рамэа i Джульета», пастаноўкi балетных сцэн i танцаў у оперных спектаклях, кiно, мюзiклах.

Што штурхнула маскоўскага госця паставiць спектакль менавiта на беларускай сцэне? Як гаворыць сам Юрый Пузакоў, па-першае, з пачатку 90-х гадоў ён працуе па кантрактах у розных тэатрах СНД i замежжа. Беларускi тэатр балета вабiў яго даўно сваiм высокiм, сусветна вядомым узроўнем. З мастацкiм кiраўнiком тэатра Валянцiнам Елiзар’евым Юрый Вiктаравiч пазнаёмiўся на адным з мiжнародных конкурсаў.

— Я ў захапленнi ад усяго, што ўбачыў у беларускiм тэатры балета, — распавядае Юрый Пузакоў. — З таленавiтымi, высокапрафесiйнымi артыстамi працаваць адно задавальненне. Я ўдзячны лёсу, што маю магчымасць працаваць з гэтым калектывам. Чулыя адносiны кiраўнiцтва тэатра, працавiтасць i руплiвасць артыстаў, нармальная творчая атмасфера, упэўнены, дадуць выдатныя вынiкi.

Над партыяй галоўнай гераiнi працуюць вядучыя салiсткi тэатра Кацярына Борчанка i Вольга Гайко. Абедзве настолькi яркiя i самабытныя, што па сёння не вырашана, хто з iх будзе танцаваць першы прэм’ерны спектакль. Будуць цягнуць жэрабя. У спектаклi будуць заняты Марына Вежнавец, Людмiла Кудраўцава, Iгар Артамонаў, Юрый Кавалёў, Антон Краўчанка, Пётр Борчанка, Дзянiс Клiмук i Мiкалай Радзюш.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
18 студзеня i 4 лютага на сцэне Палаца Рэспублiкi адбудзецца прэм’ера спектакля Нацыянальнага акадэмiчнага Вялiкага тэатра балета РБ «Каханне пад вяза
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика