21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Задэкларавацца» лепш своечасова

25.08.2009 21:23 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей КУРКАЧ

Падаткi

Паводле меркавання падаткавiкоў, сёння настаў той самы час, калi трэба рэальна ацанiць свае мiнулагоднiя фiнансавыя набыткi. Разам з тым абавязковы «паход» у падатковую iнспекцыю павiнны будуць зрабiць далёка не ўсе грамадзяне нашай краiны. Каго закране дэкларацыйнае пытанне аб сукупным гадавым даходзе — аб гэтым нашым чытачам раскажуць эксперты Мiнiстэрства па падатках i зборах.

— Мой агульны даход летась па месцы асноўнай работы склаў прыкладна 6 мiльёнаў рублёў. Больш я нiдзе не працавала, аднак летась другi раз за апошнiя чатыры гады я прадала чарговую кватэру, каб набыць сабе жыллё ў iншым мiкрараёне. Кажуць, што i ў гэтым выпадку трэба ў канцы года наведваць падаткавiкоў?

Ангелiна МIКША, г. Гродна.

— Па-першае, дэкларацыю аб сукупным гадавым даходзе падаюць грамадзяне рэспублiкi, а таксама iншаземцы i асобы без грамадзянства, якiя знаходзiлiся на тэрыторыi нашай краiны на працягу больш як 183 днi, калi на працягу года яны атрымлiвалi абкладаемы падаткам даход з дзвюх i больш крынiц, i яго сума перавысiла 6169920 рублёў.

Даход па месцы асноўнай работы ў вас не вельмi вялiкi, але вы зараз падпадаеце пад статус грамадзян, якiя абавязкова падаюць дэкларацыю, бо атрымалi даходы ад продажу на працягу 5 гадоў больш за адзiн аб’ект нерухомасцi (кватэры, дома, дачы, садаводчага домiка, гаража, зямельнага ўчастка) цi ад аплатнага адчужэння больш за адзiн транспартны сродак на працягу года.

Таксама запаўняць дэкларацыю трэба будзе, калi даходы атрыманы за мяжой або з-за мяжы ў выглядзе зарплаты, прэмii, падарункаў у грашовай i натуральнай форме, стыпендыi i дывiдэндаў (акрамя сум, атрыманых ад блiзкiх сваякоў).

Абавязковаму дэклараванню падлягаюць даходы, атрыманыя: па працоўных дагаворах ад фiзiчных асоб, калi падаткаплацельшчык працаваў нянькай, садоўнiкам, ахоўнiкам, шафёрам i г.д.; ад афiцыйных прадстаўнiцтваў замежных дзяржаў (калi крынiцай выплат не ўтрымлiваўся падаходны падатак); ад пакрыцця маральнай шкоды, у тым лiку i па рашэнню суда; ад здачы ў арэнду жылых i нежылых памяшканняў iншым фiзiчным асобам, але не iндывiдуальным прадпрымальнiкам, калi даход ад арэнды перавышае 500 базавых велiчынь у год; атрыманыя iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi або прыватнымi натарыусамi на падставе даных улiку.

— Чуў, што сёлета ўжо не трэба дэклараваць дарагiя падарункi, атрыманыя нават ад далёкiх сваякоў?

Антон ЗЕЛЬВА, г. Мiнск.

— Гэта не зусiм так. Сёлета трэба будзе дэклараваць даходы, атрыманыя на працягу мiнулага года ў вынiку дарэн-ня (акрамя блiзкiх сваякоў) ад фiзiчных асоб, якiя пастаянна знаходзяцца на тэрыторыi Беларусi, i памер даходу складае больш за 500 базавых велiчынь у год. Новаўвядзенне датычыцца падарункаў, атрыманых сёлета, па якiх не трэба будзе запаўняць дэкларацыю па вынiках года ў 2006 годзе. Згодна з новым законам, якi пачаў дзейнiчаць з пачатку года, падаткам не абкладаюцца любыя даходы, якiя атрыманы не толькi ад блiзкiх сваякоў, але i ад асоб, што знаходзяцца ў адносiнах сваяцтва (цешча, свёкар, нявестка, зяць i г.д.), а таксама ад усынавiцеля i апекуна.

— Атрымлiваю дапамогу па iнвалiднасцi згодна з 2-й працоўнай групай. Па месцы асноўнай работы я атрымлiваю палову акладу i ганарары. Цi трэба будзе мне дэклараваць гэтыя даходы, калi сукупны даход стане больш чым 6169920 рублёў?

Анатоль ГАРА, г. Мiнск.

— Калi спадар Гара атрымлiваў заробак i ганарары толькi па месцы асноўнай работы, то яму дэкларацыю па вынiках года прадстаўляць не трэба, бо пенсii, алiменты, стыпендыi i дапамогi (акрамя дапамог па часовай непрацаздольнасцi) падаткам не абкладаюцца.

Ад дэкларавання таксама вызваляюцца даходы, атрыманыя: ад рэалiзацыi прадукцыi жывёлагадоўлi (акрамя пушной зверагадоўлi), раслiнаводства, пчалярства, за выключэннем даходаў ад продажу кветак i насення; ад фiзiчных асоб у выглядзе спадчыны; па банкаўскiх рахунках i ўкладах (дэпазiтах) ва ўстановах банкаў, якiя знаходзяцца на тэрыторыi Беларусi; якiя ўтвараюцца ў вынiку лiквiдацыi цi рэарганiзацыi юрыдычных асоб, а таксама ў вынiку змянення долi фiзiчнай асобы; у выглядзе аўтарскiх узнагарод, якiя выплачваюцца юрыдычнымi асобамi i прадпрымальнiкамi наследнiкам аўтараў i наследнiкам асоб, якiя з’яўляюцца суб’ектамi сумежных правоў, паўторна (неаднаразова); у выглядзе дывiдэндаў па акцыях; за выкананне грамадскiх абавязкаў у выбарчых камiсiях, камiсiях па рэферэндуму i камiсiях па правядзенню галасавання аб адклiканнi дэпутата.

— Летась падзарабляў адразу ў некалькiх месцах, але ў адной арганiзацыi забыў падаць заяву аб спагнаннi з мяне падатку па стаўцы 20 працэнтаў. Зараз ходзяць чуткi, што ўсе ўстановы пачалi браць з такой катэгорыi грамадзян 20-працэнтны падатак аўтаматычна. Цi трэба мне падаваць дэкларацыю аб сукупным гадавым даходзе за мiнулы год?

Рыгор НЫРКIН, г. Мiнск.

— Нагадаю, што ад абавязковага дэкларавання вызваляюцца даходы, падаткаабкладанне якiх ажыццяўлялася ў 2005 годзе па стаўцы 20 працэнтаў не па месцы асноўнай работы (службы, вучобы) на падставе пададзенай фiзiчнай асобай адпаведнай заявы па месцы выплаты даходаў. Зараз Рыгор павiнен падлiчыць, якую суму сукупнага даходу ён атрымаў за мiнулы год. Калi сума будзе большай за 6169920 рублёў, то дэкларацыю падаваць трэба.

Новаўвядзенне аб спагнаннi падаходнага падатку ў памеры 20 працэнтаў з работнiкаў не па месцы асноўнай работы, калi апошнi не падаў заяву аб налiчэннi яму падаткаў па прагрэсiўнай шкале, пачынае дзейнiчаць толькi ў гэтым каляндарным годзе.

— Калi лепш наведваць падатковую iнспекцыю па пытанню здачы дэкларацыйных дакументаў?

Лепш гэта рабiць яшчэ ў студзенi, калi ў грамадзян застаецца шмат часу для падрыхтоўкi неабходных дакументаў. Дысцыплiнаваныя iндывiдуальныя прадпрымальнiкi выконваюць гэты абавязак менавiта ў першы месяц года. «Чэргi ў памяшканнях падатковых iнспекцый узнiкаюць прыкладна ў другой дэкадзе лютага», — расказвае начальнiк аддзела вылiчэння маёмасных падаткаў, дэкларавання даходаў i маёмасцi Мiнiстэрства па падатках i зборах Марына Грыгарчук. Менавiта таму непасрэдна з 10 лютага падатковыя iнспекцыi будуць працаваць у суботу i ў нядзелю з ранiцы да 15 гадзiн. У iншыя днi iнспекцыi будуць працаваць да 20.00.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле меркавання падаткавiкоў, сёння настаў той самы час, калi трэба рэальна ацанiць свае мiнулагоднiя фiнансавыя набыткi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика