За парушэннi — звальненне
Сяргей ГРЫБ
Як паведамiлi карэспандэнту «Звязды» ў дэпартаменце дзяржаўнай iнспекцыi працы Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны, у мiнулым годзе за распiццё алкагольных напояў, ужыванне наркатычных цi таксiчных рэчываў у працоўны час або на працоўным месцы былi скасаваны кантракты з 12421 работнiкам.
Паводле звестак дэпартамента, падчас праверак на працягу мiнулага года дзяржаўнымi iнспектарамi было выяўлена 293,5 тыс. парушэнняў заканадаўства аб працы i ахове працы. У вынiку прымалiся рашэннi аб забароне цi прыпыненнi работы 42 цэхаў, 903 вытворчых участкаў, а таксама каля 19 тыс. станкоў, машын i iншага вытворчага абсталявання. Адначасова прыцягнуты да адмiнiстрацыйнай адказнасцi з накладаннем штрафу 10375 службовых асоб, а да 6793 наймальнiкаў былi ўжытыя эканамiчныя санкцыi. Прычым два гэтыя паказчыкi значна перавысiлi ўзровень пазамiнулага года. Жорсткiя меры ў рэшце рэшт далi свае вынiкi. Летась у параўнаннi з 2004 годам паказчыкi вытворчага траўматызму са смяротным зыходам у Беларусi зменшылiся на 3,9, а з цяжкiм — на 6,1 працэнта.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамiлi карэспандэнту «Звязды» ў дэпартаменце дзяржаўнай iнспекцыi працы Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны, у мiнулым годзе за распiццё ал
|
|