«Марозныя карэкцiроўкi» ў школьным графiку
Надзея НIКАЛАЕВА
У сувязi з рэзкiм змяненнем умоў надвор’я Мiнiстэрства адукацыi i Мiнiстэрства аховы здароўя накiравалi ва ўсе абласныя ўпраўленнi адукацыi i аховы здароўя, а таксама кiраўнiкам Камiтэта адукацыi i Камiтэта аховы здароўя Мiнгарвыканкама сумесныя рэкамендацыi па арганiзацыi вучэбна-выхаваўчага працэсу ў навучальных установах.
У дакуменце, у прыватнасцi, гаворыцца, што пры тэмпературы мiнус 25 градусаў i нiжэй (паказчык на 7 гадзiн ранiцы) заняткi з навучэнцамi 1—4 класаў агульнаадукацыйных устаноў, размешчаных у сельскай мясцовасцi, не праводзяцца. У дашкольных установах, размешчаных у гарадской i сельскай мясцовасцi, ствараюцца дзяжурныя кругласутачныя групы. Рашэннi аб часовым перапыненнi заняткаў у агульнаадукацыйных установах, размешчаных у сельскай мясцовасцi, арганiзацыi працы дзяжурных кругласутачных груп у дашкольных установах, размешчаных у гарадской i сельскай мясцовасцi, прымаюцца мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi. Мясцовыя ўлады прымаюць таксама i рашэннi аб прыпыненнi заняткаў у пачатковых класах агульнаадукацыйных устаноў, размешчаных у гарадской мясцовасцi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сувязi з рэзкiм змяненнем умоў надвор’я Мiнiстэрства адукацыi i Мiнiстэрства аховы здароўя накiравалi ва ўсе абласныя ўпраўленнi адукацыi i аховы зд |
|