Бяспека ўпакаванай курацiны
Святлана БАРЫСЕНКА
Гандаль жывой птушкай па-ранейшаму забаронены на тэрыторыi нашай краiны. «У нас няма падстаў для адмены такога рашэння», — паведамiў на прэс-канферэнцыi намеснiк мiнiстра аховы здароўя, галоўны дзяржаўны санiтарны ўрач Рэспублiкi Беларусь Мiхаiл Рымжа.
Паводле яго слоў, усе iнфекцыi — заўсёды непрадказальныя, нiхто не ведае, як яны будуць сябе паводзiць. Менавiта таму яшчэ 9 студзеня гэтага года было прынята рашэнне аб продажы птушынай прадукцыi выключна ва ўпакоўцы. Такая прадукцыя суправаджаецца ярлыком беларускага прадпрыемства-вытворцы, а значыць — абсалютна бяспечная. Зараз наогул у гандлёвых кропках наладжана правядзенне пастаянных татальных праверак «птушынага» тавару з удзелам санэпiдэмслужбы. Айчынныя птушкафабрыкi працуюць у закрытым рэжыме. Сельскае насельнiцтва паступова рыхтуецца да новаўвядзення з нагоды веснавога пералёту дзiкiх птушак. «Мы будзем прасiць насельнiцтва не выпускаць хатнюю птушку за межы двара», — адзначае Мiхаiл Рымжа. У процiлеглым выпадку не пазбегнуць гiбелi птушак, а значыць, i iх вынiшчэння.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гандаль жывой птушкай па-ранейшаму забаронены на тэрыторыi нашай краiны |
|