ДПС спяшаецца на дапамогу
Мiкола ДЗЯБЁЛА
Бяспека руху Надвор’е ўнесла карэктывы ў рэжым работы супрацоўнiкаў дарожна-патрульнай службы (ДПС) Дзяржаўтаiнспекцыi краiны.Як паведамiла старшы iнспектар спецпадраздзялення «Страла» МУС Беларусi Ганна Банадык, у сувязi з рэзкiм пахаладаннем увесь асабовы састаў ДПС нясе службу ва ўзмоцненым рэжыме дзеля таго, каб аказаць дапамогу трапiўшым у бяду вадзiцелям i пешаходам, а таксама ўвогуле забяспечыць бяспеку дарожнага руху. У прыватнасцi, асаблiвая ўвага «даiшнiкаў» скiравана на пешаходаў, у тым лiку i нецвярозых. Вадзiцеляў супрацоўнiкi ДАI заклiкаюць быць асаблiва пiльнымi. Бо захутаныя ў цёплае адзенне пешаходы не могуць своечасова заўважыць транспартны сродак i пачуць шум рухавiка. Дзяржаўтаiнспекцыя таксама нагадвае кiроўцам аб неабходнасцi падрыхтаваць свайго «жалезнага каня» для эксплуатацыi ў лютыя маразы. Вось некалькi парад, якiя варта запомнiць малавопытным вадзiцелям. Па-першае, праверце зарадку акумулятара, стан свечак запальвання i нацяжэнне рэменя генератара. Па-другое, замянiце летняе маторнае масла на зiмняе. А ўладальнiкам аўтамабiляў з дызельным рухавiком неабходна далiць у палiва спецыяльныя прысадкi, якiя падчас марозу перашкаджаюць працэсу крышталiзацыi саляркi. I апошняе. Дзяржаўтаiнспекцыя рэкамендуе вадзiцелям устрымацца ад паездак на вялiкiя адлегласцi. Мала што можа здарыцца ў такi мароз з транспартным сродкам у дарозе. Калi ж аўтападарожжа адкласцi немагчыма, то падрыхтуйцеся да яго грунтоўна. Праверце дэталёва тэхнiчны стан аўтамабiля, вазьмiце на ўсякi выпадак запасныя цёплыя рэчы, тэрмас з гарачым напоем, запалкi i нават цвёрдае палiва для вогнiшча.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Надвор’е ўнесла карэктывы ў рэжым работы супрацоўнiкаў дарожна-патрульнай службы (ДПС) Дзяржаўтаiнспекцыi краiны
|
|