Прэзiдэнт Беларусi перакананы ў паспяховай рэалiзацыi праектаў з ААТ «ЛУКОЙЛ»
Беларускi бок гатовы пашырыць супрацоўнiцтва з «ЛУКОЙЛам» i рэалiзаваць шэраг канкрэтных сумесных праектаў. Аб гэтым заявiў прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 18 студзеня на сустрэчы з кiраўнiцтвам ААТ «ЛУКОЙЛ». На праведзеных перагаворах прысутнiчалi першы намеснiк прэм’ер-мiнiстра Уладзiмiр Сямашка, старшыня Кансультатыўнага савета ЗП «ЛУКОЙЛ — Беларусь» Урал Латыпаў, паведамiлi БЕЛТА ў прэс-службе прэзiдэнта.
Пытаннi ўзаемадзеяння Беларусi з «ЛУКОЙЛам» абмяркоўвалiся на нядаўняй сустрэчы кiраўнiка дзяржавы з Вагiтам Алекперавым. Тады была дасягнута дамоўленасць прапрацаваць шэраг напрамкаў, па якiх кампанiя хацела б супрацоўнiчаць з беларускiмi партнёрамi. «Я ўдзячны за тое, што Вы хутка прапанавалi напрамкi супрацоўнiцтва. Важна, каб не было валакiты i бюракратызму. Мая справа — устанавiць тэрмiны, калi будзе ваша прапанова, i пракантраляваць, каб усё было зроблена сумленна i прыстойна», — сказаў беларускi лiдар, звяртаючыся да прэзiдэнта ААТ «ЛУКОЙЛ» Вагiта Алекперава. «Мы гатовы абмяркоўваць любыя пытаннi. I калi прымем рашэннi, мы ўсе абавязкова выканаем, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — Я зыходжу з таго, што «ЛУКОЙЛ» — гэта адна з прыстойных кампанiй, якая празрыста i сумленна працуе на сусветным рынку. Гэта галоўнае, таму што жадаючых працаваць у Беларусi шмат. Але мы спрабуем уберагчы сваю эканомiку, прадпрыемствы i працоўныя калектывы ад не зусiм сумленных партнёраў. Нас задавальняе работа «ЛУКОЙЛа» ў гэтым плане». «Хачу падкрэслiць: мы гатовы прадаставiць прыярытэты «ЛУКОЙЛУ». Падыход у нас адзiн — каб усё было празрыста, сумленна i ўзаемавыгадна для абодвух бакоў», — заявiў прэзiдэнт. Паводле яго слоў, Беларусь зацiкаўлена ў павелiчэннi паставак «ЛУКОЙЛам» нафты для нафтаперапрацоўчых прадпрыемстваў. «Думаю, гэта было б i ў iнтарэсах кампанii, i ў нашых дзяржаўных iнтарэсах. Нас катэгарычна не задавальняе, што гэта гiганцкая кампанiя пастаўляе ўсяго 12—13 працэнтаў нафты для перапрацоўкi на нашых прадпрыемствах», — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка. Прэзiдэнт перакананы, што прысутнасць кампанii ў Беларусi не павiнна абмяжоўвацца толькi сеткай заправачных станцый. У сувязi з гэтым беларускi бок таксама гатовы аказаць падтрымку праектам «ЛУКОЙЛа», што датычацца ўдзелу ў рэканструкцыi i мадэрнiзацыi прадпрыемстваў рэспублiкi. Аляксандр Лукашэнка лiчыць станоўчым прыклад цяперашняга супрацоўнiцтва Беларусi з «Газпрамам» у пытаннях будаўнiцтва другой нiткi газаправода «Ямал-Еўропа». Са свайго боку рэспублiка выконвае ўсе дасягнутыя дамоўленасцi. «Мы сказалi, што да канца года пабудуем дзве перапамповачныя станцыi пад другую нiтку, — пабудавалi датэрмiнова. Калi паабяцалi расiйскаму ўраду i прэзiдэнту, што ў будучым годзе поўнасцю забяспечым iнфраструктуру пад гэты газаправод, якi ў многiм забяспечыць незалежнасць Расii па пастаўках газу ў Еўропу, то мы ў будучым годзе гэта абавязкова зробiм», — дадаў Аляксандр Лукашэнка. Пры гэтым прэзiдэнт падкрэслiў, што «Газпрам» праяўляе вялiкую цiкавасць да Беларусi ў частцы супрацоўнiцтва ў галiне будаўнiцтва падземных сховiшчаў, павелiчэння транзiту расiйскага прыроднага газу ў Еўропу i перапрацоўкi «блакiтнага палiва». «Нядаўна мы правялi перагаворы з кiраўнiцтвам «Газ- прама» i прынялi шэраг рашэнняў», — дадаў ён. Як праiнфармаваў прэзiдэнта Вагiт Алекпераў, «ЛУКОЙЛ» за кошт эфектыўнай геолагаразведкi прыбаўляе да сваiх запасаў нафты больш, чым яе здабывае. Паводле яго слоў, гэта адзiная кампанiя ў Расii, што «прырастае» такiм чынам нафтай. Штогод яна прадае на экспарт 47 млн.т «чорнага золата». Практычна 57 працэнтаў нафтапрадуктаў, што спажываюцца расiйскай армiяй, вырабляецца «ЛУКОЙЛам». Сёння ў планах кампанii — шэраг буйных праектаў па стварэнню ў Расii найсучаснейшых нафтахiмiчных прадпрыемстваў. Разам з тым «ЛУКОЙЛ» вельмi зацiкаўлены ў пашырэннi супрацоўнiцтва з Беларуссю. У лiку найбольш значных — два праекты, падкрэслiлi ў прэс-службе прэзiдэнта. Першы — стварэнне сумесна з беларускiм «Нафтанам» прадпрыемства па выпуску прысадак да масла. Кампанiя, якая з’яўляецца буйнейшым у Расii i чацвёртым у свеце вытворцам змазачных матэрыялаў, зацiкаўлена ў тым, каб прысадкi для масла, якое выпускаецца, не завозiлiся з-за мяжы, а выраблялiся на ўласных магутнасцях. Сёння доля беларускiх прысадак у структуры спажываемай «ЛУКОЙЛам» прадукцыi гэтага вiду складае ўсяго 2 працэнты. Але створаная для вывучэння пытання рабочая група лiчыць, што тут ёсць вельмi добрыя перспектывы развiцця. Размова iдзе аб шматразовым павелiчэннi долi прысадак, якiя выпускаюцца ў нашай краiне. Стварэнне такой вытворчасцi — гэта i шматмiльённыя iнвестыцыi ў нашу эканомiку, i новыя рабочыя месцы, i, паводле ацэнак спецыялiстаў, $4-5 млн. штогадовых падатковых адлiчэнняў у беларускi бюджэт. Другi праект звязаны з сумеснай вытворчасцю i продажам змазачных матэрыялаў. Ён таксама цяпер вывучаецца як беларускiм, так i расiйскiм бакамi. Кiраўнiцтва «ЛУКОЙЛа» не ўтойвае сваёй зацiкаўленасцi ў развiццi супрацоўнiцтва па гэтым напрамку. Кампанiя працуе ў Беларусi далёка не першы год i пераканалася ўжо ў добрасумленнасцi беларускiх партнёраў. «Мы сiстэмна, спакойна ўсе гэтыя гады працавалi ў Беларусi. Трэба i далей рухацца», — адзначыў Вагiт Алекпераў. У сваю чаргу беларускi бок поўнасцю гатовы да канструктыўнага супрацоўнiцтва па стварэнню сумесных вытворчасцяў. Прэзiдэнт Беларусi падтрымаў прадстаўленыя праекты i даручыў не пазней за 1 мая 2006 года пачаць iх рэалiзацыю. Таксама ў планах расiйскiх нафтавiкоў — пашырэнне сеткi заправачных станцый у Беларусi. Iстотным фактарам, якi падштурхоўвае да такога рашэння, з’яўляецца, паводле слоў Вагiта Алекперава, створаная ў Беларусi «выдатная сiстэма электронных таргоў», якая дае магчымасць без праблем набываць палiва для заправак. Расiйскi бок гатовы дэталёва разгледзець пытанне закупкi ў Беларусi аўтамабiляў, трактароў i спецыяльнай тэхнiкi для патрэб нафтавiкоў. Асобна ў ходзе сустрэчы абмяркоўвалася пытанне павышэння якасцi канчатковай прадукцыi — дызельнага палiва i бензiна, што вырабляюцца на прадпрыемствах нафтахiмiчнай галiны. Напрыклад, дызпалiва, якое вырабляецца ў Беларусi, адпавядае ўсiм мiжнародным стандартам, самым жорсткiм эканамiчным нормам. Разам з тым, з увядзеннем у краiнах Еўрасаюза новых стандартаў якасцi на бензiн могуць узнiкнуць пэўныя складанасцi з рэалiзацыяй прадукцыi, лiчыць расiйскi бок. Адсюль узнiкае зацiкаўленасць «ЛУКОЙЛа» ў далейшай мадэрнiзацыi беларускiх перапрацоўчых магутнасцяў. Паводле слоў першага вiцэ-прэм’ера Уладзiмiра Сямашкi, Мазырскi i Наваполацкi нафтаперапрацоўчыя заводы паспяхова ўжо абаранiлi свае бiзнэс-планы, якiя прадугледжваюць маштабную мадэрнiзацыю i развiццё вытворчых магутнасцяў прадпрыемстваў з давядзеннем глыбiнi перапрацоўкi сыравiны да 91—92 працэнтаў. Кiраўнiк беларускай дзяржавы адобрыў намер расiйскiх нафтавiкоў павялiчыць долю «ЛУКОЙЛа» ў агульным аб’ёме нафты, якая перапрацоўваецца ў Беларусi, амаль удвая — да 25 працэнтаў. Мяркуецца, што на нашы перапрацоўчыя магутнасцi ў блiжэйшы год будзе пастаўлена 4,2 млн.т нафты. Аляксандр Лукашэнка адзначыў выгаднае геаграфiчнае размяшчэнне Беларусi, што мае для расiйскiх нафтавiкоў стратэгiчнае значэнне ў пытаннях арганiзацыi паставак сыравiны, вытворчасцi нафтапрадуктаў. «Мы знаходзiмся фактычна ў цэнтры рынку», — падкрэслiў прэзiдэнт. Эканомiка краiны развiваецца, перш за ўсё, за кошт росту вытворчасцi, i, галоўным чынам — высокатэхналагiчнай прадукцыi. «Стаўку робiм на прырашчэнне магутнасцяў i мадэрнiзацыю», — адзначыў кiраўнiк дзяржавы. Стабiльная ўнутрыпалiтычная сiтуацыя i iстотны эканамiчны рост ствараюць усе перадумовы для рэалiзацыi ў Беларусi буйных iнвестыцыйных праектаў, разлiчаных на працяглую перспектыву. «Мы вельмi выгадныя ў плане супрацоўнiцтва, i ў нас, я лiчу, не будзе тармажэння праектаў», — дадаў Аляксандр Лукашэнка. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускi бок гатовы пашырыць супрацоўнiцтва з «ЛУКОЙЛам» i рэалiзаваць шэраг канкрэтных сумесных праектаў. Аб гэтым заявiў прэзiдэнт Беларусi Аляксан
|
|