Iнiцыятыўныя групы А. Мiлiнкевiча i З. Пазняка атрымалi папярэджаннi
Сяргей КАРАЛЕВIЧ
Iнiцыятыўныя групы, што збiраюць подпiсы за вылучэнне кандыдатамi ў прэзiдэнты Аляксандра Мiлiнкевiча i Зянона Пазняка, атрымалi пiсьмовыя папярэджаннi Цэнтральнай камiсii па выбарах i правядзенню рэспублiканскiх рэферэндумаў. Прычынай для папярэджанняў стала распаўсюджанне друкаванай прадукцыi, што на гэтым этапе выбарчай кампанii забараняецца.
У адпаведнасцi з беларускiм выбарчым заканадаўствам iнiцыятыўныя групы пры зборы подпiсаў могуць прадастаўляць грамадзянам толькi iнфармацыю аб iх кандыдаце. Раздаваць жа любыя матэрыялы аб прэтэндэнце, да таго ж надрукаваныя за ўласны кошт, забараняецца: як вядома, усе расходы на падрыхтоўку i правядзенне выбарчай кампанii фiнансуюцца з дзяржаўнага бюджэту, а сродкi на друкаваныя матэрыялы будуць выдзелены пасля рэгiстрацыi кандыдатаў (каля 70 млн рублёў на кожнага). Як вырашыў Цэнтрвыбаркам, iнiцыятыўныя групы А. Мiлiнкевiча i З. Пазняка праiгнаравалi гэтыя патрабаваннi закона. Так, Цэнтральная камiсiя мае iнфармацыю аб распаўсюджваннi ў Мiнску, Магiлёве, Барысаве, Баранавiчах, Смаргонi, Вiлейцы i iншых населеных пунктах каляндарыкаў i iншай друкаванай прадукцыi аб А. Мiлiнкевiчу. Ёсць iнфармацыя i аб iх вырабе «ў масавым парадку». Падобныя парушэннi былi выяўлены i з боку iнiцыятыўнай групы З. Пазняка. Калi прадстаўнiк А. Мiлiнкевiча сцвярджаў, што iх iнiцыятыўная група не мае нiякага дачынення да распаўсюджвання агiтацыйных матэрыялаў, то прадстаўнiк З. Пазняка ад гэтага не адмаўляўся. Паводле яго слоў, iншыя спосабы прапагандаваць свайго кандыдата, якi ўжо не першы год знаходзiцца за межамi Беларусi, немагчымыя. Дзвюм iнiцыятыўным групам былi вынесены аднолькавыя пiсьмовыя папярэджаннi. Паводле яго слоў сакратара Цэнтрвыбаркама Мiкалая Лазавiка, «на сёння гэта мiнiмальнае пакаранне». Ён адзначыў, каментуючы вынясенне папярэджання iнiцыятыўнай групе А. Мiлiнкевiча, што «не жадаў бы, каб прэтэндэнт, на якога працуюць прадстаўнiкi вядучых палiтычных партый Беларусi, выбыў з барацьбы». А вось да iнiцыятыўнай групы З. Пазняка стаўленне было больш жорсткiм. Як адзначыў М. Лазавiк, выказваннi iх прадстаўнiка «могуць мець больш сур’ёзныя наступствы. У прыватнасцi, подпiсы, сабраныя пры такiх абставiнах, могуць быць прызнаны несапраўднымi». Пры гэтым старшыня ЦВК Лiдзiя Ярмошына адзначыла, што дадзеная мера — папярэджанне — нават «занадта мяккая, але нiчога iншага мы зрабiць не можам». Акрамя таго, яна адзначыла, што дадзеныя папярэджаннi «непакаральныя, а дысцыплiнуючыя. Яны прыняты для таго, каб усе iнiцыятыўныя групы, якiя працуюць у Беларусi па збору подпiсаў, звярнулi ўвагу на неабходнасць выканання выбарчага заканадаўства». Першыя мiжнародныя назiральнiкi ўжо атрымалi акрэдытацыю Цэнтральная камiсiя па выбарах i правядзенню рэспублiканскiх рэферэндумаў зацвердзiла парадак дзейнасцi мiжнародных назiральнiкаў на прэзiдэнцкiх выбарах. Акрэдытоўваць замежных назiральнiкаў будзе Цэнтрвыбаркам. Першае пасведчанне мiжнароднага назiральнiка ўжо выдадзена. Яно было ўручана кiраўнiку мiжнароднай мiсii назiральнiкаў ад СНД, выканаўчаму сакратару СНД Уладзiмiру Рушайлу. Падчас сваёй дзейнасцi мiжнародныя назiральнiкi змогуць прысутнiчаць на пасяджэннях выбарчых камiсiй усiх узроўняў, сустракацца з кандыдатамi i iх прадстаўнiкамi, назiраць за ходам выбарчай кампанii. I, наадварот, iм забараняецца выкарыстоўваць свой статус у ажыццяўленнi iншай дзейнасцi. Дзейнiчаць акрэдытацыя мiжнароднага назiральнiка будзе да афiцыйнага апублiкавання вынiкаў выбараў. Як паведамiла старшыня ЦВК Лiдзiя Ярмошына, Цэнтрвыбаркам падрыхтаваў запрашэннi сваiм калегам з усiх краiн СНД, за выключэннем Грузii. Прычым «не з-за асаблiвых адносiнаў з гэтай краiнай», а з-за таго, што проста не маюць з iмi кантактаў. Акрамя таго, будуць запрошаны Цэнтрвыбаркамы краiн, з якiмi традыцыйна падтрымлiваюцца добрыя дзелавыя адносiны, — Лiтвы i Латвii. За межамi створаны 41 выбарчы ўчастак За межамi Беларусi створаны 41 выбарчы ўчастак, што на адзiн больш у параўнаннi з мiнулымi выбарамi. Грамадзяне Беларусi, якiя падчас выбараў не будуць знаходзiцца ў яе межах, змогуць прагаласаваць у 32 краiнах свету. Найбольшая колькасць выбарчых участкаў — па чатыры — створаны ў Расii i Польшчы. У Расii, напрыклад, прагаласаваць можна будзе ў беларускiм пасольстве ў Маскве, а таксама ў яго аддзяленнях у Санкт-Пецярбургу, Калiнiнградзе i Краснадары. Па два выбарчых участкi створаны ў ЗША, Германii, Латвii. Прыпiсаны ўсе ўчасткi будуць да Ленiнскага раёна Мiнска, дзе размяшчаецца будынак МЗС. У Палацы Рэспублiкi будзе створаны iнфармацыйны цэнтр У Палацы Рэспублiкi ў мэтах своечасовага i поўнага iнфармавання аб ходзе галасавання 19 i 20 сакавiка будзе дзейнiчаць iнфармацыйны цэнтр. Як адзначыў сакратар Цэнтрвыбаркама Мiкалай Лазавiк, 19 сакавiка на буйным экране будзе падавацца самая аператыўная iнфармацыя аб ходзе галасавання, яго вынiках. Там жа перыядычна будуць праходзiць прэс-канферэнцыi з удзелам прадстаўнiкоў Цэнтральнай камiсii. Дарэчы, такi iнфармацыйны цэнтр для асвятлення буйных выбарчых кампанiй ствараецца ў Беларусi ўжо ў трэцi раз (раней — падчас прэзiдэнцкiх выбараў 2001 года i парламенцкiх выбараў i рэферэндуму 2004 года).
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Iнiцыятыўныя групы, што збiраюць подпiсы за вылучэнне кандыдатамi ў прэзiдэнты Аляксандра Мiлiнкевiча i Зянона Пазняка, атрымалi пiсьмовыя папярэджанн
|
|