21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Рашэнне Канстытуцыйнага Суда Рэспублiкi Беларусь

25.08.2009 21:23 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аб прававым рэгуляваннi адносiнаў, звязаных з праездам грамадзян у гарадскiм транспарце агульнага карыстання, пры змяненнi тарыфаў на перавозку пасажыраў

Канстытуцыйны Суд Рэспублiкi Беларусь у складзе старшынствуючага — Старшынi Канстытуцыйнага Суда Рэспублiкi Беларусь Васiлевiча Р.А., намеснiка Старшынi Марыскiна А.У., суддзяў Бойка Т.С., Кенiк К.I., Падгрушы В.В., Саркiсавай Э.А., Фiлiпчык Р.I., Цiкавенкi А.Г., Шуклiна В.З. разгледзеў на падставе артыкула 40, часткi чацвёртай артыкула 122 i часткi першай артыкула 116 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь зварот грамадзянiна аб праверцы канстытуцыйнасцi ўстаноўленых правiлаў, згодна з якiмi бiлет на адну паездку ў аўтобусе, трамваi, тралейбусе (талон) з’яўляецца сапраўдным толькi на працягу 10 дзён пасля ўвядзення новых тарыфаў на перавозку пасажыраў гарадскiм транспартам агульнага карыстання.

У звароце ў Канстытуцыйны Суд грамадзянiн указаў, што восенню 2004 г., атрымаўшы пенсiю, ён купiў 10 iльготных аднаразовых талонаў па намiнальнаму кошту 150 руб. Па заканчэннi 10 дзён пасля павышэння тарыфу да 180 руб. нявыкарыстаныя iм талоны былi аб’яўлены несапраўднымi i ў вяртаннi iх кошту яму было адмоўлена.

Вывучыўшы адпаведныя палажэннi Канстытуцыi, Грамадзянскага кодэкса, Закона «Аб аўтамабiльным транспарце i аўтамабiльных перавозках» i iншых нарматыўных прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, якiя датычацца даследуемых пытанняў, Канстытуцыйны Суд устанавiў наступнае.

Артыкулам 740 Грамадзянскага кодэкса Рэспублiкi Беларусь (далей — ГК) прадугледжана, што па дагавору перавозкi пасажыра перавозчык абавязваецца перавезцi пасажыра ў пункт назначэння, а пасажыр абавязваецца выплацiць устаноўленую плату за праезд. Заключэнне дагавора перавозкi пасажыра сведчыцца бiлетам. Форма бiлета ўстанаўлiваецца ў парадку, прадугледжаным транспартнымi статутамi i кодэксамi.

Аналагiчныя палажэннi змяшчаюцца i ў артыкуле 48 Закона Рэспублiкi Беларусь «Аб аўтамабiльным транспарце i аўтамабiльных перавозках». У час паездкi па маршруту ў рэгулярных зносiнах пасажыр абавязаны мець праязны дакумент (бiлет), а аўтамабiльны перавозчык або аператар аўтамабiльных перавозак павiнен забяспечыць продаж пасажыру праязнога дакумента (бiлета) устаноўленага ўзору для дадзенага вiду аўтамабiльных перавозак (артыкул 42 Закона).

Набываючы бiлет (талон) на адну паездку ў гарадскiм транспарце агульнага карыстання, грамадзянiн заключае дагавор перавозкi пасажыра (артыкул 740 ГК), хаця рэальнае выкананне ўказанага дагавора можа мець месца ў будучым.

Правазная плата на гарадскiм транспарце агульнага карыстання, з’яўляючыся цаной дагавора, вызначаецца тарыфамi. Рэгулюемыя (фiксаваныя або гранiчныя) тарыфы на гарадскiя пасажырскiя перавозкi аўтамабiльным транспартам агульнага карыстання маюць права ўстанаўлiваюць мясцовыя Саветы дэпутатаў, выканаўчыя i распарадчыя органы ў парадку, якi вызначаецца заканадаўствам (артыкул 16 Закона «Аб аўтамабiльным транспарце i аўтамабiльных перавозках»). Згодна з пералiкам тавараў (работ, паслуг), цэны (тарыфы), надбаўкi (скiдкi) на якiя рэгулююцца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання, iншымi дзяржаўнымi арганiзацыямi, падпарадкаванымi Ураду Рэспублiкi Беларусь, Нацыянальным банкам, аблвыканкамамi i Мiнскiм гарвыканкамам, зацверджаным Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 19 мая 1999 г. № 285 «Аб некаторых мерах па стабiлiзацыi цэн (тарыфаў) у Рэспублiцы Беларусь», тарыфы на перавозку пасажыраў i багажу гарадскiм транспартам агульнага карыстання ўстанаўлiваюцца, у прыватнасцi, Мiнскiм гарвыканкамам па ўзгадненню з Мiнiстэрствам эканомiкi Рэспублiкi Беларусь.

Асноўны абавязак пасажыра заключаецца ў аплаце праезду. Набыццё бiлета i азначае выкананне дадзенага абавязку.

Пры гэтым Канстытуцыйны Суд адзначае, што пасажыры гарадскога транспарту агульнага карыстання маюць права самастойна выбiраць вiд праязнога дакумента, да якiх адносяцца: бiлет на адну паездку ў аўтобусе, трамваi, тралейбусе (талон); дэкадны праязны бiлет; месячны праязны бiлет. Неабходна таксама звярнуць увагу, што калi дэкадныя i месячныя праязныя бiлеты абмежаваны тэрмiнам iх дзеяння, то выкарыстанне бiлета на адну паездку ў аўтобусе, трамваi, тралейбусе (талона) загадзя якiмi-небудзь каляндарнымi тэрмiнамi не абмяжоўваецца, як не абмяжоўваецца i колькасць набываемых талонаў. Напрыклад, пасажыр аднамомантна можа набыць некалькi аднаразовых талонаў, але выкарыстаць толькi адзiн, а гэта значыць, што пэўная колькасць талонаў можа заставацца нявыкарыстанай працяглы час. Канстытуцыйны Суд таксама адзначае, што правiла аб сапраўднасцi талона старога ўзору на працягу 10 дзён пасля ўвядзення новых тарыфаў нарматыўнымi прававымi актамi не вызначана. Такое правiла ўстаноўлена арганiзацыяй-перавозчыкам КУП «Мiнскаўтатранс».

Неабходна адзначыць, што правы пасажыра могуць быць звязаны не толькi з заключэннем i выкананнем дагавора перавозкi, але i са змяненнем першапачаткова заключанага дагавора, а таксама з адмовай ад яго выканання.

Згодна з пунктам 2 артыкула 392 ГК, калi пасля заключэння i да спынення дзеяння дагавора прыняты акт заканадаўства, якi ўстанаўлiвае абавязковыя для бакоў правiлы, iншыя, чым тыя, што дзейнiчалi пры заключэннi дагавора, умовы заключанага дагавора павiнны быць прыведзены ў адпаведнасць з заканадаўствам, калi iншае не прадугледжана заканадаўствам.

Заканадаўствам прадугледжана права ўпаўнаважаных органаў на змяненне тарыфаў, гэта значыць практычна на змяненне ў аднабаковым парадку iстотных умоў дагавора (правазной платы).

Змяненне тарыфаў на перавозку пасажыраў гарадскiм транспартам агульнага карыстання (у бок павелiчэння) закранае правы грамадзян, таму неабходна строга выконваць правiлы аб увядзеннi ў дзеянне нарматыўных прававых актаў, якiя ўстанаўлiваюць новыя тарыфы, тым больш што праезд па бiлету (талону) старога ўзору ва ўмовах дзеяння новых тарыфаў прызнаецца адмiнiстрацыйным правапарушэннем i цягне адказнасць.

У частцы чацвёртай артыкула 65 Закона «Аб нарматыўных прававых актах Рэспублiкi Беларусь» устаноўлена, што нарматыўныя прававыя акты, якiя датычацца правоў, свабод i абавязкаў грамадзян, уступаюць у сiлу толькi пасля iх афiцыйнага апублiкавання. Пры гэтым нарматыўныя прававыя акты публiкуюцца пасля ўключэння iх у Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, калi iншае не прадугледжана ўказаным Законам.

Пасля прыняцця (выдання) нарматыўных прававых актаў i ўвядзення iх у дзеянне павiнна быць ажыццёўлена належная арганiзацыя iх рэалiзацыi, уключаючы своечасовае давядзенне зместу прынятых актаў да ведама выканаўцаў (артыкул 73 названага Закона).

Згодна з пунктам 4 Палажэння аб афiцыйным апублiкаваннi i ўступленнi ў сiлу прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага Дэкрэтам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 10 снежня 1998 г. № 22, са змяненнямi i дапаўненнямi, афiцыйным апублiкаваннем з’яўляецца давядзенне прававых актаў да ўсеагульнага ведама шляхам узнаўлення iх тэкстаў у поўнай адпаведнасцi з падпiсанымi арыгiналамi ў афiцыйных выданнях, у прыватнасцi прававыя акты Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта — у перыядычных друкаваных выданнях, якiя вызначаюцца Мiнскiм гарадскiм выканаўчым камiтэтам у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

Рашэннем Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта ад 24 снежня 2002 г. № 1945 «Аб органе афiцыйнага апублiкавання нарматыўных прававых актаў Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта» газета «Мiнскi кур’ер» вызначана органам афiцыйнага апублiкавання нарматыўных прававых актаў Мiнгарвыканкама.

Як паказвае практыка, прымяненне ўказаных палажэнняў выконваецца не заўсёды.

Так, рашэннем Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта ад 14 снежня 2005 г. № 2199 «Аб тарыфах на перавозку пасажыраў гарадскiм транспартам агульнага карыстання», зарэгiстраваным у Нацыянальным рэестры прававых актаў Рэспублiкi Беларусь 15 снежня 2005 г. № 9/4731, з 20 снежня 2005 г. павялiчаны тарыфы на перавозку пасажыраў. У прыватнасцi, кошт адной паездкi ў аўтобусе, трамваi, тралейбусе, метро г. Мiнска складае: па поўнаму тарыфу — 460 руб. (раней — 400 руб.); для пасажыраў, якiя маюць iльготы, — 230 руб. (раней — 200 руб.); пры продажы талонаў вадзiцелямi — 500 руб.

У адпаведнасцi з палажэннямi Закона «Аб нарматыўных прававых актах Рэспублiкi Беларусь» уступленню нарматыўных прававых актаў у сiлу павiнна папярэднiчаць iх апублiкаванне. Аднак указанае рашэнне Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта прынята 14 снежня 2005 г., а ўступiла ў дзеянне 20 снежня 2005 г., гэта значыць да яго афiцыйнага апублiкавання ў газеце «Мiнскi кур’ер» 26 снежня 2005 г.

Канстытуцыйны Суд адзначае, што ўпаўнаважаныя органы i арганiзацыi прынялi пэўныя меры па давядзенню да ведама насельнiцтва iнфармацыi аб тым, што з 20 снежня 2005 г. будуць зменены тарыфы на перавозку пасажыраў гарадскiм транспартам агульнага карыстання. Так, паводле паведамлення КУП «Мiнсктранс», аб’явы аб гэтым былi перададзены 19 снежня 2005 г. усiм аўтобусным паркам, тралейбусным i трамвайнаму дэпо.

Разам з тым, па меркаванню Канстытуцыйнага Суда, выкананая работа не ў поўнай меры забяспечвае права грамадзян на iнфармацыю (артыкул 34 Канстытуцыi) i не сведчыць аб захаваннi прадугледжанага Законам «Аб нарматыўных прававых актах Рэспублiкi Беларусь» i Дэкрэтам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 10 снежня 1998 г. № 22 парадку апублiкавання нарматыўных прававых актаў i ўвядзення iх у дзеянне.

Акрамя таго, Канстытуцыйным Судом устаноўлена, што ў мэтах выканання ўказанага рашэння дырэктарам фiлiяла «Агенцтва КУП «Мiнсктранс» выдадзены загад ад 15 снежня 2005 г. № 193 аб тым, што да вырабу бiлетаў на адну паездку новага ўзору будуць выкарыстоўвацца i распаўсюджвацца бiлеты на адну паездку старога ўзору: намiнальным коштам 300 руб. — па цане 460 руб.; для пасажыраў, якiя маюць iльготы, намiнальным коштам 150 руб. — па цане 230 руб.; пры продажы вадзiцелямi талонаў намiнальным коштам 120 руб. — па цане 500 руб. (пiсьмо ад 16 снежня 2005 г. № 03-05/1251, накiраванае ў Канстытуцыйны Суд). Аналагiчныя рашэннi прымалiся i раней пры змяненнi тарыфаў на перавозку пасажыраў гарадскiм транспартам агульнага карыстання.

Вывучэнне практыкi прававога рэгулявання праезду грамадзян у гарадскiм транспарце агульнага карыстання дазваляе зрабiць вывад аб тым, што пры змяненнi тарыфаў на перавозку пасажыраў гарадскiм транспартам агульнага карыстання да вырабу бiлетаў на адну паездку (талонаў) новага ўзору распаўсюджваюцца талоны старога ўзору па новаму кошту. Гэта пацвярджаецца не толькi зваротам грамадзянiна, але i загадам дырэктара фiлiяла «Агенцтва КУП «Мiнсктранс» ад 15 снежня 2005 г. № 193 «Аб выкананнi рашэння Мiнгарвыканкома ад 14.12.2005 г. № 2199».

Канстытуцыйны Суд звяртае ўвагу на тое, што адной з асаблiвасцяў дагавора перавозкi пасажыра з’яўляецца тая акалiчнасць, што бокам гэтага дагавора выступае пасажыр (грамадзянiн-спажывец). Такiм чынам, на дадзены вiд перавозак распаўсюджваецца i Закон Рэспублiкi Беларусь «Аб абароне правоў спажыўцоў», пунктам 3 артыкула 30 якога прадугледжана, у прыватнасцi, што спажывец мае права скасаваць дагавор аб аказаннi паслугi i запатрабаваць поўнай кампенсацыi шкоды, калi iм выяўлены адступленнi ад умоў дагавора, якiя пагоршылi рэзультат паслугi.

Такiм чынам, зыходзячы з палажэнняў ГК i Закона «Аб абароне правоў спажыўцоў», грамадзяне як спажыўцы загадзя аплачаных iмi транспартных паслуг, па меркаванню Канстытуцыйнага Суда, павiнны мець права на справядлiвую кампенсацыю панесеных iмi затрат пры змяненнi тарыфаў на перавозку пасажыраў гарадскiм транспартам агульнага карыстання.

Зыходзячы з таго, што прававыя прадпiсаннi i заснаваныя на iх рашэннi павiнны базiравацца на прынцыпах законнасцi, разумнасцi i справядлiвасцi з максiмальным улiкам публiчных i прыватных iнтарэсаў, Канстытуцыйны Суд лiчыць, што пры змяненнi тарыфаў на перавозку пасажыраў гарадскiм транспартам агульнага карыстання грамадзяне маюць права на атрыманне дакладнай i своечасовай iнфармацыi, а таксама на залiк намiнальнага кошту талонаў старога ўзору пры набыццi талонаў па новых тарыфах.

На падставе выкладзенага i кiруючыся артыкулам 40, часткай чацвёртай артыкула 122, часткай першай артыкула 116 Канстытуцыi, артыкуламi 1, 7, 36, 38, 40, 401Закона «Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублiкi Беларусь», Канстытуцыйны Суд

ВЫРАШЫЎ:

1. У мэтах больш поўнай абароны правоў, свабод i законных iнтарэсаў грамадзян прапанаваць Мiнскаму гарадскому выканаўчаму камiтэту:

забяспечыць няўхiльнае выкананне патрабаванняў заканадаўства аб парадку ўвядзення ў дзеянне рашэнняў аб змяненнi тарыфаў на перавозку пасажыраў гарадскiм транспартам агульнага карыстання, маючы на ўвазе, што рашэннi, якiя датычацца правоў, свабод i абавязкаў грамадзян, уступаюць у сiлу ў адпаведнасцi з Законам «Аб нарматыўных прававых актах Рэспублiкi Беларусь» i Дэкрэтам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 10 снежня 1998 г. № 22 толькi пасля iх афiцыйнага апублiкавання, а таксама належнае iнфармаванне насельнiцтва аб змяненнi тарыфаў на перавозку пасажыраў;

ажыццявiць належнае прававое рэгуляванне адносiнаў, якiя датычацца змяненняў тарыфаў на перавозку пасажыраў гарадскiм транспартам агульнага карыстання, у прыватнасцi разгледзець пытанне аб магчымасцi залiку намiнальнага кошту талонаў старога ўзору пры набыццi талонаў па новых тарыфах.

2. Гэта рашэнне ўступае ў сiлу з дня прыняцця.

3. Апублiкаваць гэта рашэнне ў адпаведнасцi з заканадаўствам.

Старшынствуючы —

Старшыня Канстытуцыйнага Суда Рэспублiкi Беларусь Р.А. ВАСIЛЕВIЧ

12 студзеня 2006 г., г. Мiнск

№ Р-191/2006



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб прававым рэгуляваннi адносiнаў, звязаных з праездам грамадзян у гарадскiм транспарце агульнага карыстання, пры змяненнi тарыфаў на перавозку пасаж
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика