21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Закон Рэспублiкi Беларусь

25.08.2009 21:23 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аб унясеннi дапаўненняў i змяненняў у некаторыя заканадаўчыя акты Рэспублiкi Беларусь па пытаннях барацьбы з фiнансаваннем тэрарыстычнай дзейнасцi

Прыняты Палатай прадстаўнiкоў 14 снежня 2005 года

Адобраны Саветам Рэспублiкi 21 снежня 2005 года

Артыкул 1. Унесцi ў Закон Рэспублiкi Беларусь ад 3 студзеня 2002 года «Аб барацьбе з тэрарызмам» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2002 г., № 6, 2/825) наступныя дапаўненнi i змяненнi:

1. Артыкул 1 дапоўнiць часткай другой наступнага зместу:

«Калi мiжнародным дагаворам Рэспублiкi Беларусь устаноўлены iншыя правiлы, чым тыя, якiя прадугледжаны гэтым Законам, то прымяняюцца правiлы мiжнароднага дагавора.».

2. У абзацы сёмым артыкула 2, абзацах шостым i дзесятым артыкула 3, частцы другой артыкула 4, абзацы чацвёртым часткi чацвёртай артыкула 6, абзацы другiм часткi першай, частках другой i пятай артыкула 7, частцы першай артыкула 8, частках першай i трэцяй артыкула 14, назве раздзела 4, артыкулах 17 i 18 словы «тэрарыстычная акцыя» замянiць словамi «акт тэрарызму» ў адпаведных склоне i лiку.

3. У абзацы дзесятым артыкула 2 словы «аб тэрарыстычнай акцыi i» замянiць словамi «аб акце тэрарызму i аб».

4. У артыкуле 3:

абзацы дванаццаты i трынаццаты выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«тэрарыстычная дзейнасць — дзейнасць, якая ўключае арганiзацыю, планаванне, падрыхтоўку i здзяйсненне акта тэрарызму, падбухторванне да акта тэрарызму, арганiзацыю незаконнага ўзброенага фармiравання, стварэнне арганiзацыi, арганiзаванай групы для здзяйснення акта тэрарызму, а таксама ўдзел у такiм акце, вярбоўку, узбраенне, навучанне i выкарыстанне тэрарыстаў, а таксама фiнансаванне такой дзейнасцi;

тэрарыстычная арганiзацыя — арганiзацыя, якая ажыццяўляе тэрарыстычную дзейнасць або якая прызнае магчымасць выкарыстання ў сваёй дзейнасцi тэрарызму, або службовая асоба якой фiнансуе тэрарыстычную дзейнасць з выкарыстаннем сваiх службовых паўнамоцтваў за кошт сродкаў гэтай арганiзацыi, у адносiнах да якой прынята i ўступiла ў законную сiлу рашэнне Вярхоўнага Суда Рэспублiкi Беларусь аб прызнаннi яе тэрарыстычнай;»;

дапоўнiць артыкул абзацам чатырнаццатым наступнага зместу:

«фiнансаванне тэрарыстычнай дзейнасцi — прадастаўленне або збор грашовых сродкаў, каштоўных папер або iншай маёмасцi, у тым лiку маёмасных правоў i выключных правоў на вынiкi iнтэлектуальнай дзейнасцi, любым спосабам у мэтах выкарыстання ў тэрарыстычнай дзейнасцi.».

5. У частцы другой артыкула 10 словы «чакаемых негатыўных наступстваў i характару тэрарыстычнай акцыi» замянiць словамi «мяркуемых негатыўных наступстваў i характару акта тэрарызму».

6. У частцы першай артыкула 13:

абзац чацвёрты выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«уваходзiць бесперашкодна, пры неабходнасцi з пашкоджаннем устройстваў, якiя зачыняюцца, i iншых прадметаў, у любы час сутак у жыллё або iншыя законныя ўладаннi грамадзян, у памяшканнi i (цi) iншыя аб’екты дзяржаўных органаў i iншых арганiзацый (за выключэннем памяшканняў i iншых аб’ектаў дыпламатычных прадстаўнiцтваў, консульскiх устаноў i iншых прадстаўнiцтваў замежных дзяржаў, мiжнародных арганiзацый, якiя карыстаюцца ў адпаведнасцi з мiжнароднымi дагаворамi Рэспублiкi Беларусь дыпламатычным iмунiтэтам, i памяшканняў, у якiх пражываюць супрацоўнiкi гэтых прадстаўнiцтваў, устаноў, арганiзацый i iх сем’i) i аглядаць iх пры праследаваннi асоб, падазраваемых у здзяйсненнi акта тэрарызму, а таксама пры наяўнасцi дастатковых падстаў меркаваць, што там здзяйсняецца або здзейснена злачынства, якое ставiць пад пагрозу жыццё або здароўе грамадзян, з наступным паведамленнем аб гэтым пракурору на працягу дваццацi чатырох гадзiн;»;

з абзаца шостага словы «незалежна ад формаў уласнасцi» выключыць;

абзац сёмы выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«выкарыстоўваць у выпадках, якiя не церпяць адкладу, транспартныя сродкi, што належаць дзяржаўным органам, iншым арганiзацыям i грамадзянам (за выключэннем транспартных сродкаў, якiя заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, у тым лiку мiжнароднымi дагаворамi Рэспублiкi Беларусь, вызвалены ад такога выкарыстання), для прадухiлення акта тэрарызму, праследавання, затрымання i перавозкi асоб, якiя здзейснiлi акт тэрарызму або падазраваемых у яго здзяйсненнi, дастаўкi асоб, якiя маюць патрэбу ў тэрмiновай медыцынскай дапамозе, у арганiзацыi аховы здароўя i для праезду да месца здарэння.».

7. У назве i частцы першай артыкула 15 словы «аб тэрарыстычнай акцыi» замянiць словамi «аб акце тэрарызму».

8. У частцы першай артыкула 16 словы «тэрарыстычная акцыя спынена» замянiць словамi «акт тэрарызму спынены».

9. У артыкуле 22 слова «заканадаўствам» замянiць словамi «заканадаўчымi актамi».

10. Артыкул 23 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«Артыкул 23. Адказнасць арганiзацыi за тэрарыстычную дзейнасць

На падставе рашэння Вярхоўнага Суда Рэспублiкi Беларусь арганiзацыя прызнаецца тэрарыстычнай i яе дзейнасць на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь забараняецца, а такая арганiзацыя, зарэгiстраваная на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, лiквiдуецца, дзейнасць прадстаўнiцтва такой замежнай або мiжнароднай арганiзацыi, размешчанага на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, спыняецца.

Заява аб прызнаннi арганiзацыi тэрарыстычнай, забароне яе дзейнасцi на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, лiквiдацыi такой арганiзацыi, зарэгiстраванай на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, а таксама спыненнi дзейнасцi прадстаўнiцтва такой замежнай цi мiжнароднай арганiзацыi, размешчанага на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, падаецца ў Вярхоўны Суд Рэспублiкi Беларусь Генеральным пракурорам Рэспублiкi Беларусь.

У выпадку прыняцця Вярхоўным Судом Рэспублiкi Беларусь рашэння аб прызнаннi арганiзацыi, зарэгiстраванай на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, тэрарыстычнай, забароне яе дзейнасцi на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь i яе лiквiдацыi маёмасць, якая ёй належыць i засталася пасля задавальнення патрабаванняў крэдытораў (пры ўмове iх недатычнасцi да тэрарыстычнай дзейнасцi), канфiскуецца.

У выпадку прыняцця Вярхоўным Судом Рэспублiкi Беларусь рашэння аб прызнаннi замежнай або мiжнароднай арганiзацыi, зарэгiстраванай за межамi Рэспублiкi Беларусь, тэрарыстычнай, забароне яе дзейнасцi на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь i спыненнi дзейнасцi прадстаўнiцтва такой замежнай або мiжнароднай арганiзацыi, размешчанага на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, маёмасць, якая належыць яму, i маёмасць гэтай замежнай або мiжнароднай арганiзацыi, што знаходзiцца на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь i засталася пасля задавальнення патрабаванняў крэдытораў (пры ўмове iх недатычнасцi да тэрарыстычнай дзейнасцi), канфiскуецца.

Арганiзацыя, прызнаная на падставе рашэння Вярхоўнага Суда Рэспублiкi Беларусь тэрарыстычнай, уключаецца ў пералiк тэрарыстычных арганiзацый, якi падлягае апублiкаванню ў сродках масавай iнфармацыi. Увядзенне такога пералiку i яго апублiкаванне ажыццяўляюцца Камiтэтам дзяржаўнай бяспекi Рэспублiкi Беларусь у парадку, якi вызначаецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь».

11. Дапоўнiць Закон артыкулам 231 наступнага зместу:

«Артыкул 231. Адказнасць арганiзацыi за фiнансаванне тэрарыстычнай дзейнасцi службовай асобай гэтай арганiзацыi

Калi службовая асоба арганiзацыi фiнансуе тэрарыстычную дзейнасць з выкарыстаннем сваiх службовых паўнамоцтваў за кошт сродкаў гэтай арганiзацыi, то ў парадку, прадугледжаным артыкулам 23 гэтага Закона, такая арганiзацыя прызнаецца тэрарыстычнай i яе дзейнасць на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь забараняецца, а такая арганiзацыя, зарэгiстраваная на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, лiквiдуецца, дзейнасць прадстаўнiцтва такой замежнай або мiжнароднай арганiзацыi, размешчанага на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, спыняецца.».

Артыкул 2. Дапоўнiць Крымiнальны кодэкс Рэспублiкi Беларусь ад 9 лiпеня 1999 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 1999 г., № 76, 2/50) артыкулам 2901 наступнага зместу:

«Артыкул 2901. Фiнансаванне тэрарыстычнай дзейнасцi

1. Прадастаўленне або збор грашовых сродкаў, каштоўных папер або iншай маёмасцi, у тым лiку маёмасных правоў i выключных правоў на вынiкi iнтэлектуальнай дзейнасцi, любым спосабам у мэтах выкарыстання ў тэрарыстычнай дзейнасцi (фiнансаванне тэрарыстычнай дзейнасцi) —

караюцца пазбаўленнем волi на тэрмiн ад васьмi да дванаццацi гадоў з канфiскацыяй маёмасцi.

2. Тыя ж дзеяннi, здзейсненыя паўторна, або арганiзаванай групай, або службовай асобай з выкарыстаннем сваiх службовых паўнамоцтваў, або асобай, якая раней ўчынiла злачынствы, прадугледжаныя артыкуламi 124—127, 131, 287, 289—292, 311, 359 i 360 гэтага Кодэкса, —

караюцца пазбаўленнем волi на тэрмiн ад васьмi да пятнаццацi гадоў з канфiскацыяй маёмасцi.

ЗАЎВАГА. Асоба, якая ажыццявiла фiнансаванне тэрарыстычнай дзейнасцi, вызваляецца ад крымiнальнай адказнасцi па гэтаму артыкулу, калi яна своечасова заявiла аб здзейсненым i (або) iншым чынам садзейнiчала прадухiленню акта тэрарызму i раскрыццю гэтага злачынства.».

Артыкул 3. Гэты Закон уступае ў сiлу праз месяц пасля яго афiцыйнага апублiкавання.

Артыкул 4. Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь у шасцiмесячны тэрмiн пасля ўступлення ў сiлу гэтага Закона:

прывесцi рашэннi Урада Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам;

забяспечыць перагляд i адмену рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання, падпарадкаванымi Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, iх нарматыўных прававых актаў, якiя супярэчаць гэтаму Закону;

прыняць iншыя меры, неабходныя для рэалiзацыi палажэнняў гэтага Закона.

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А. ЛУКАШЭНКА

9 студзеня 2006 года,

г. Мiнск.

№ 97-З


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб унясеннi дапаўненняў i змяненняў у некаторыя заканадаўчыя акты Рэспублiкi Беларусь па пытаннях барацьбы з фiнансаваннем тэрарыстычнай дзейнасцi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика