Даследаваць сэрца па кончыках пальцаўIнфарм-укол У амерыканскай клiнiцы Мэйа распрацаваны тэст, дзякуючы якому з дапамогай даследавання сасудаў кончыкаў пальцаў можна адрознiць захворваннi сэрца на пачатковай стадыi.Даследчыкi мяркуюць, што атэрасклероз паражае не толькi сасуды сэрца, але i ўсю крывяносную сiстэму арганiзма. Нетраўматычная i бяспечная методыка даследавання перыферычных сасудаў пальцаў можа ў значнай ступенi замянiць такую траўматычную працэдуру, як ангiяграфiя, i выявiць пацыентаў, якiя маюць патрэбу ў актыўным лячэннi кардыяльнай паталогii. Новая методыка займае каля 20 хвiлiн i можа быць рэкамендавана як метад скрынiнгу хворых з сардэчна-сасудзiстай паталогiяй. Бацькi разумнеюць ад нараджэння дзiцяцi Мацярынства дае жанчынам рэзкi штуршок у здольнасцi да запамiнання i навучання. Вучоныя сцвярджаюць, што станоўчы эфект ад нараджэння дзiцяцi звязаны са змяненнямi памеру i формы асобных зон мозга i можа працягвацца некалькi дзесяцiгоддзяў. Аўтары даследавання кажуць: «Мацярынства звязана з многiмi перавагамi, паколькi мозг мацi спрабуе «вырасцi», каб адпавядаць патрабаванням, прад’яўленым да яго новым станам». Прычыны змен звязаны з выслабаненнем гармонаў, актывiзацыяй яго структур, якiя ўзнiкаюць падчас догляду за дзiцем. Вучоныя кажуць, што калi i бацька будзе прымаць актыўны ўдзел у выхаваннi дзiцяцi, то стымуляцыя мозга, звязаная з новымi iспытамi, прывядзе да паляпшэння яго работы. Жанчыны з большай верагоднасцю дажывуць да 100 гадоў, калi народзяць дзiця ў больш познiм узросце. Гэта звязана з тым, што мозг атрымлiвае дадатковыя сiлы ў перыяд, калi звычайна пачынаецца пагаршэнне памяцi. Куркума супраць раку прастаты Паводле даных амерыканскiх вучоных, шырока распаўсюджаная ў iндыйскай кухнi спецыя куркума здольна папярэдзiць развiццё раку прастаты, а ўжыванне актыўнага кампанента куркумы ў спалучэннi з iншымi бiялагiчна актыўнымi рэчывамi раслiннага паходжання здольна спынiць развiццё ракавых пухлiн на познiх стадыях хваробы. Антыракавыя вартасцi куркумiна — асноўнага кампанента куркумы (спецыя, якая выкарыстоўваецца падчас гатавання прыправы кары), былi даследаваны падчас эксперымента амерыканскiх вучоных на мышах. Iн’екцыi куркумiна ў камбiнацыi з фенетыл-iзатыацыанатам iстотна запавольвалi хуткасць фармiравання пухлiн на раннiх стадыях.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У амерыканскай клiнiцы Мэйа распрацаваны тэст, дзякуючы якому з дапамогай даследавання сасудаў кончыкаў пальцаў можна адрознiць захворваннi сэрца на п |
|