21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Рэпетыцыя адказных выпрабаванняў

25.08.2009 21:23 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Надзея НIКАЛАЕВА

Iнфармбюро

Рэспублiканскi iнстытут кантролю ведаў (РIКВ) аб’явiў аб старце ў краiне другога этапа рэпетыцыйнага тэсцiравання.

З 31 студзеня па 10 лютага Рэспублiканскi iнстытут кантролю ведаў сумесна з Камiтэтам адукацыi Мiнгарвыканкама арганiзуе для выпускнiкоў рэпетыцыйныя тэст-экзамены на базе сталiчных агульнаадукацыйных школ. Усе жадаючыя змогуць зарэгiстравацца па месцы сваёй вучобы. Кошт удзелу ў репетыцыйным тэсцiраваннi крышку «падрос» i складае на сённяшнi дзень 6500 рублёў за кожны прадмет. Аплату за рэпетыцыйнае тэсцiраванне можна ўнесцi ў любым аддзяленнi ААБ «Беларусбанк» г. Мiнска на разлiковы рахунак № 3632934510021, фiл. № 529 «Белсувязь», код 720, УНН 190194148, атрымальнiк УА «Рэспублiканскi iнстытут кантролю ведаў».

Праверыць свае веды абiтурыенты змогуць па 11 вучэбных дысцыплiнах. Геаграфiя, гiсторыя навейшага часу i дысцыплiна «Чалавек. Грамадства. Дзяржава» на рэпетыцыйнае тэсцiраванне не выносяцца. У другiм туры ўдзельнiкам рэпетыцыйнага тэсцiравання будуць прапанаваныя два новыя варыянты тэстаў.

Трэба адзначыць, што на рэпетыцыйныя тэсцiраваннi актыўна запрашаюць абiтурыентаў сёння таксама i некаторыя iншыя ўстановы адукацыi, аднак Рэспублiканскi iнстытут кантролю ведаў не нясе нiякай адказнасцi за якасць i змест прапанаваных гэтымi ўстановамi тэставых матэрыялаў.

Каб абiтурыенты не памылiлiся з месцам праходжання рэпетыцыйнага тэсцiравання, прыводзiм падрабязны спiс навучальных устаноў, з якiмi супрацоўнiчае Рэспублiканскi iнстытут кантролю ведаў:

Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт — г. Мiнск, вул. Кастрычнiцкая, 4, пакоi 203 i 205, тэлефоны 227-75-37, 209-52-85, 209-52-81;

Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт iнфарматыкi i радыёэлектронiкi — г. Мiнск, вул. Гiкала, 9, пакой 422, тэлефоны 239-86-49, 239-80-40;

Мiжнародны дзяржаўны экалагiчны унiверсiтэт iмя А.Д. Сахарава — г. Мiнск, вул. Даўгабродская, 23, пакой 107, тэлефоны 227-63-75, 227-89-44;

Беларускi нацыянальны тэхнiчны унiверсiтэт — г. Мiнск, пр-т Незалежнасцi, 65, тэлефоны 232-81-00, 237-39-25;

Беларускi дзяржаўны аграрны тэхнiчны унiверсiтэт — г. Мiнск, пр-т Незалежнасцi, 99, вучэбны корпус № 2, пакой № 323, тэлефоны 264-05-92, 263-91-93;

Брэсцкi дзяржаўны тэхнiчны унiверсiтэт — г. Брэст, вул. Маскоўская, 267, тэлефон (8-0162) 42-04-92;

Вiцебскi дзяржаўны тэхналагiчны унiверсiтэт — г. Вiцебск, пр-т Маскоўскi, 72, тэлефон (8-0212) 27-72-34;

Гродзенскi дзяржаўны унiверсiтэт iмя Я. Купалы — г. Гродна, вул. Ажэшкi, 22, тэлефон (8-0152) 44-80-52;

Гомельскi дзяржаўны тэхнiчны унiверсiтэт iмя П. Сухога — г. Гомель, пр-т Кастрычнiка, 48, тэлефон (8-0232) 47-52-74.

Беларуска-Расiйскi унiверсiтэт — г. Магiлёў, пр-т Мiра, 43, тэлефон (8-0222) 25-36-03.

Трэба адзначыць, што кошт рэпетыцыйных тэсцiраванняў, якiя праходзяць на базе ВНУ, крыху вышэйшы, чым кошт тэсцiравання, што арганiзуецца сумесна з Камiтэтам адукацыi Мiнгарвыканкама. Але ў адрозненне ад апошняга, у ВНУ можна падабраць для сябе больш зручную дату для «рэпетыцыi». Да таго ж Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт арганiзуе дадаткова яшчэ i кансультацыi з разборам найбольш тыповых дапушчаных памылак.

Арганiзатары цэнтралiзаванага тэсцiравання паабяцалi, што ў красавiку яны правядуць яшчэ адно рэпетыцыйнае тэсцiраванне па тэставых матэрыялах, распрацаваных на падставе спецыфiкацыi тэстаў 2006 года.



 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рэспублiканскi iнстытут кантролю ведаў (РIКВ) аб’явiў аб старце ў краiне другога этапа рэпетыцыйнага тэсцiравання
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика