21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Колькi дзяцей любяць мастацтва?

25.08.2009 21:23 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Святлана БАРЫСЕНКА

Вакол школы

Расце колькасць вучняў, якiя займаюцца ў класах выяўленчага, харэаграфiчнага, тэатральнага профiлю, а таксама ў нядаўна адкрытых школах цi аддзяленнях народнага мастацтва.

Каля 10 працэнтаў навучэнцаў дзённых агульнаадукацыйных школ наведваюць вучэбныя ўстановы новага тыпу. Функцыянуюць таксама звыш 900 школ з паглыбленым вывучэннем асобных прадметаў, каля 100 — з паглыбленым вывучэннем замежнай мовы, звыш 2 тысяч маюць профiльныя класы, звыш 500 — класы з эстэтычным ухiлам, напрыклад музычным, мастацкiм, архiтэктурна-мастацкiм, харэаграфiчным, тэатральным, агульнаэстэтычным. На падставе гэтых звестак можна смела гаварыць аб тым, што ў агульнай сярэдняй адукацыi працягваецца рэалiзацыя iдэi дыферэнцыяцыi i iндывiдуалiзацыi навучання з шырокiм выкарыстаннем сучасных педагагiчных тэхналогiй i iнавацый, скiраваных на забеспячэнне рознаўзроўневага, варыятыўнага навучання.

Дыферэнцыраванае навучанне — гэта вывучэнне асобных прадметаў, цыклаў прадметаў на павышаным, паглыбленым узроўнi. Паводле апошнiх афiцыйных даных Мiнiстэрства адукацыi, зараз iм ахоплена каля 40 працэнтаў вучняў, у тым лiку каля 25 працэнтаў вучняў 1—4 класаў, 35 працэнтаў — 5—9 класаў i каля 60 працэнтаў — 10—11 (12) класаў.

Развiццё самых розных здольнасцяў i талентаў дзяцей забяспечваюць прыблiзна 360 устаноў пазашкольнага выхавання i навучання. Напрыклад, цэнтры дзiцячай, тэхнiчнай творчасцi, экалагiчныя, цэнтры дзiцячага i юнацкага турызму i экскурсiй, уключаючы самастойныя турыстычныя базы, аб’яднаннi па арганiзацыi пазашкольнай работы з дзецьмi i падлеткамi i iншыя ўстановы, у якiх займаюцца штогод каля 360 тысяч дзяцей.

Каля 8 працэнтаў ад агульнай колькасцi ўсiх вучняў 1—9 класаў наведвалi на пачатак 2004/2005 навучальнага года дзiцячыя школы мастацтваў. Увогуле ў нас дзейнiчае крыху больш за 500 дзiцячых школ мастацтваў, прычым 224 з iх — у сельскай мясцовасцi. Расце колькасць дзяцей, якiя займаюцца ў класах выяўленчага, харэаграфiчнага, тэатральнага профiлю, а таксама ў нядаўна адкрытых школах цi аддзяленнях народнага мастацтва. Той, хто дасягнуў поспехаў у школе мастацтваў, можа працягваць навучанне ў сярэдняй спецыяльнай навучальнай установе культуры i мастацтва. 21 вучэбная ўстанова гэтага ўзроўню забяспечвае атрыманне прафесii i адпаведнага дыплома па 69 спецыялiзацыях. Вышэйшую адукацыю па 29 спецыяльнасцях культуры i мастацтва таленавiтая моладзь можа атрымаць у Беларускiм дзяржаўным унiверсiтэце культуры i мастацтваў, Беларускай дзяржаўнай акадэмii музыкi i Беларускай дзяржаўнай акадэмii мастацтваў.

Падрыхтоўку музычна адораных дзяцей з 6-гадовага ўзросту вядзе Рэспублiканскi вучэбны комплекс гiмназiя-каледж пры Беларускай дзяржаўнай акадэмii музыкi. Тут ажыццяўляецца мэтавая падрыхтоўка навучэнцаў для далейшага навучання ў акадэмii. За апошнiя 10 гадоў звыш 400 навучэнцаў каледжа былi ўдастоены звання лаўрэатаў рэспублiканскiх i мiжнародных конкурсаў.

Беларускi дзяржаўны харэаграфiчны каледж таксама вядзе навучанне дзяцей з розных рэгiёнаў краiны са школьнага ўзросту. Дарэчы, дзякуючы апошняму, беларуская школа класiчнага танца высока адзначаецца на самых прэстыжных фестывалях i конкурсах.

Актыўна дзейнiчае Цэнтр па рабоце з творчай моладдзю Беларускага дзяржаўнага iнстытута праблем культуры. Цэнтр працуе з дзецьмi i моладдзю ва ўзросце ад 6 да 31 года.

У краiне дзейнiчае прыкладна 4,6 тысячы бiблiятэк, з якiх каля 260 — дзiцячыя. Зараз дзесьцi кожны трэцi наведвальнiк публiчных бiблiятэк — гэта дзiця, кожнае другое мерапрыемства ў бiбiлiятэках ладзiцца ў дзiцячай аўдыторыi.

У амаль 4 тысячах клубных устаноў Мiнiстэрства культуры працуе звыш 13 тысяч, а ў сельскай мясцовасцi — звыш 11 тысяч гурткоў i аб’яднанняў для дзяцей i моладзi.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Расце колькасць вучняў, якiя займаюцца ў класах выяўленчага, харэаграфiчнага, тэатральнага профiлю, а таксама ў нядаўна адкрытых школах цi аддзяленнях
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика