Дзе куюцца ваенныя кадры?
Iрына ПРЫМАК
У працэсе рэфармавання Узброеных Сiл РБ у нашай рэспублiцы была распрацавана нацыянальная сiстэма падрыхтоўкi ваенных кадраў, якая адпавядае патрабаван-ням беларускай армii.
Адзiн з яе накiрункаў — стварэнне ваенных факультэтаў на базе грамадзянскiх ВНУ краiны. Першы з iх з’явiўся яшчэ ў сярэдзiне 90-х гадоў у Беларускiм дзяржаўным медыцынскiм унiверсiтэце, астатнiя — у Беларускiм дзяржаўным унiверсiтэце, Беларускiм нацыянальным тэхнiчным унiверсiтэце, Беларускiм дзяржаўным унiверсiтэце iнфарматыкi i радыёэлектронiкi i Беларускiм дзяржаўным унiверсiтэце транспарту ў 2003-м у ходзе рэфармавання ўзброеных Сiл РБ. З кастрычнiка 2005 года навучанне курсантаў па праграмах малодшых камандзiраў i афiцэраў запасу пачалося ў Гродзенскiм дзяржаўным унiверсiтэце iмя Янкi Купалы. Кадры для Узброеных Сiл РБ таксама рыхтуюць ваенныя кафедры Мiнскага дзяржаўнага вышэйшага авiяцыйнага каледжа, Мiнскага дзяржаўнага лiнгвiстычнага унiверсiтэта, Гомельскага, Гродзенскага i Вiцебскага дзяржаўных медыцынскiх унiверсiтэтаў. Аднак нягледзячы на такiя змены ў сiстэме ваеннай адукацыi, асноўнай кузняй вайсковых кадраў бясспрэчна застаецца Ваенная акадэмiя РБ (ВА РБ): з шасцiсот грамадзян, якiя вырашылi летась набыць ваенную прафесiю, звыш чатырохсот чалавек — курсанты акадэмii, а сто пяцьдзесят вучацца на ваенных факультэтах грамадзянскiх ВНУ нашай рэспублiкi. У маi мiнулага года Ваенная акадэмiя адзначыла сваё дзесяцiгоддзе. Установа была створана на базе Мiнскага вышэйшага ваеннага iнжынернага i Мiнскага вышэйшага каманднага вучылiшчаў, якiя падрыхтавалi звыш 21 000 афiцэраў для Узброеных Сiл Савецкага Саюза i каля 4000 для армiй дваццацi трох замежных дзяржаў. Дарэчы, трыццаць выхаванцаў атрымалi генеральскае званне. На сённяшнi дзень ВА РБ — адна з буйнейшых устаноў Беларусi, дзе працуе 19 дактароў навук, 197 кандыдатаў навук, 31 прафесар i 34 дацэнты. У акадэмii восем факультэтаў: камандна-штабны (рыхтуе афiцэраў аператыўна-тактычнага звяна), агульнавайсковы (рыхтуе камандзiраў танкавых i мотастралковых узводаў, ваенных псiхолагаў, спецыялiстаў тылу, ракетных войскаў i артылерыi, iнжынерных i аўтамабiльных войскаў), ракетных войскаў i артылерыi, сувязi i аўтаматызаваных сiстэм кіравання, процiпаветранай абароны, iнжынерных i аўтамабiльных войскаў, авiяцыйны, факультэт унутраных войскаў МУС i пагранiчных войскаў. Яны забяспечваюць патрэбнасцi ў афiцэрскiх кадрах Узброеных Сiл, Унутраных войскаў МУС, Пагранiчных войскаў больш чым па 60 ваенна-ўлiковых спецыяльнасцях. У 2003 годзе з’явiўся факультэт павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў. Сёння дзень у iнтарэсах Узброеных Сiл РБ у Ваеннай акадэмii вучыцца звыш 1800 чалавек, з якiх 36 — дзяўчаты (адна на камандна-штабным факультэце, астатнiя — на аўтаматызаваных сiстэмах кіравання). Прадстаўнiцы прыгожай паловы чалавецтва (15 чалавек) ёсць толькi на ваенных факультэтах БДУ i БНТУ. Агульная колькасць навучэнцаў на ваенных факультэтах грамадзянскiх устаноў — 650 (у iнтарэсах Узброеных Сiл РБ).
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У працэсе рэфармавання Узброеных Сiл РБ у нашай рэспублiцы была распрацавана нацыянальная сiстэма падрыхтоўкi ваенных кадраў, якая адпавядае патрабава |
|