Будучыню краiны вызначаюць маладзёжныя iнiцыятывы
Барыс ПРАКОПЧЫК
Я i Радзiма На сумесным пасяджэннi саветаў дзяржаўных унiверсiтэтаў г. Гродна ад iмя студэнтаў i выкладчыкаў прыняты зварот да моладзi гродзенскага рэгiёна.«Каб зрабiць жыццё цiкавым, разнастайным, насычаным, не трэба чакаць iнiцыятыў зверху i спадзявацца толькi на старэйшае пакаленне, не трэба кiдацца ў пагоню за прывiднымi iдэямi тых, хто шукае фанатычна адданых адэптаў, — сказана, у прыватнасцi, у звароце. — Вобраз будучынi краiны вызначаюць маладзёжныя iнiцыятывы, якiя напаўняюць яе жыццё энергiяй стварэння, творчыя i грамадскiя маладзёжныя аб’яднаннi, валанцёрскi i будатрадаўскi рух, праекты аховы навакольнага асяроддзя i прапаганды здаровага ладу жыцця... Давайце не словамi, а канкрэтнымi справамi на карысць горада i вобласцi напоўнiм сваё жыццё. Давайце такiм асацыяльным з’явам, як злачыннасць, наркаманiя, прастытуцыя, алкагалiзм процiпаставiм адданасць сапраўдным жыццёвым каштоўнасцям: iмкненню да асабiстага развiцця i росквiту краiны, здаровага ладу жыцця i дружнай сям’i, прыхiльнасцi да роднай зямлi i свайго народа, павагi да Канстытуцыi, дзяржаўных сiмвалаў». Сярод новых сучасных падыходаў, якiя мяркуюць сёлета задзейнiчаць саветы дзяржунiверсiтэта iмя Янкi Купалы, аграрнага i медыцынскага унiверсiтэтаў — стварэнне мiжунiверсiтэцкiх дыскусiйнага клуба, культурнага цэнтра, клуба маладых выбаршчыкаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На сумесным пасяджэннi саветаў дзяржаўных унiверсiтэтаў г. Гродна ад iмя студэнтаў i выкладчыкаў прыняты зварот да моладзi гродзенскага рэгiёна |
|