21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Зладзюжку злавiлi па карыкатуры

25.08.2009 21:23 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Inter - ПОЛ

У Аўстралii незадачлiвы зладзюжка, якi абрабаваў старога, не мог i меркаваць, што той акажацца вядомым карыкатурыстам. У вынiку пацярпеўшы зрабiў накiд да партрэта злачынцы, па якому палiцыя хутка яго вылiчыла.

Ранiцай 82-гадовы Бiл Вег Грын у гаражы ўласнага дома знайшоў рабаўнiка. Убачыўшы гаспадара, злодзей прыхапiў веласiпед i тут жа знiк. Калi прыехала палiцыя, Грын прапанаваў сваю дапамогу па вышуку невядомага i хутка зрабiў накiд да яго партрэта. Калi палiцэйскiя вярнулiся ва ўчастак i сустрэлi сваiх калег, карыкатура iм вельмi дапамагла. Партнёры на партрэце ўбачылi злодзея, якога толькi што злавiлi за iншае злачынства. Цяпер 34-гадовы мужчына абвiнавачваецца ў крадзяжы i незаконным нападзе на чалавека.

ПАЛIЦЭЙСКIЯ ТЭРМIНОВА НАВОДЗЯЦЬ МАРАФЕТ

У Германii напярэдаднi Чэмпiянату свету па футболу ўсiм палiцэйскiм прыйдзецца прывесцi сябе ў належны выгляд. Цяпер яны павiнны галiцца не менш за адзiн раз у тры днi i мець традыцыйныя прычоскi.

Улады краiны пайшлi на гэтыя радыкальныя меры, сутыкнуўшыся з фактамi парушэння дысцыплiны сярод вартаўнiкоў парадку. Многiя з iх, як высветлiлася, сталi амаль што не клоунамi — з доўгiмi валасамi, iракезамi i мноствам ювелiрных упрыгажэнняў. Цяпер палiцэйскiм прыйдзецца пазбавiцца ад любiмых атрыбутаў. Акрамя пералiчаных вышэй абмежаванняў iм забараняецца мець пiрсiнг, а таксама рабiць татуiроўкi на бачных месцах цела. Пры гэтым як мужчынам, так i жанчынам, што служаць у палiцыi, забаранiлi карыстацца макiяжам, якi выклiкае абурэнне. З дапамогай гэтых мераў улады разлiчваюць усур’ёз павысiць аўтарытэт палiцыi ў вачах iншаземцаў, якiя пачнуць з’язджацца ў Германiю з усяго свету ўжо ў канцы мая.

ДАНТЫСТ-АМАТАР ПАКIНУЎ БЕЗ ЗУБОЎ ПАЦЫЕНТАЎ

У Вялiкабрытанii дантыстка дазваляла свайму маладому чалавеку практыкавацца на зубах пацыентаў.

Каля года Мiд Амiдзi-Мазагеры па сутнасцi здзекваўся над няшчаснымi, якiя цярпелi ад зубнога болю. Як высветлiлася, ён не толькi не аблягчаў пакуты людзей, але i дастаўляў iх iм яшчэ больш. Напрыклад, дантыст-аматар свiдраваў дзiркi без мясцовай анестэзii... Калi ж яго сяброўцы, дыпламаванаму дантысту Мажган Азары было зроблена папярэджанне, яна яго праiгнаравала. У вынiку Амiдзi-Мазагеры прыняў каля 600 пацыентаў. Нарэшце, Азары было прад’яўлена абвiнавачанне па некалькiх артыкулах. Яна была прызнана вiнаватай па чатырох пунктах, у тым лiку махлярстве, змешчана ў турму тэрмiнам на 12 месяцаў i пазбаўлена лiцэнзii. Малады ж чалавек быў прыгавораны да двух месяцаў зняволення.

ПАДЛЕТАК РАЗ’ЯЗДЖАЎ З ПIСТАЛЕТАМ

У Рыо-дэ-Жанейра падлетак верхам на канi пад’ехаў да мужчыны i, наставiўшы на яго цацачны пiсталет, запатрабаваў аддаць сотавы тэлефон. Такiм чынам ён хацеў падзарабiць.

Члены мясцовай крымiнальнай групоўкi прапанавалi 15-гадоваму хлопцу 20 долараў за крадзеж мабiльнiка. Ён пагадзiўся i выехаў верхам прама на ўнутраны двор шпiталя, дзе забраў тэлефон у мужчыны. Пасля дзёрзкага абрабавання хлопчык, замятаючы сляды, пазбавiўся ад каня i паспрабаваў знiкнуць, але палiцыя затрымала зладзюжку. Конь — не часты госць ажыўленых вулiц Рыо, так што выбраны падлеткам спосаб учынення злачынства аказаўся крайне няўдалым: верхам ён прыцягваў павышаную ўвагу людзей.

Падрыхтаваў Iгар РЫГОРАЎ.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Аўстралii незадачлiвы зладзюжка, якi абрабаваў старога, не мог i меркаваць, што той акажацца вядомым карыкатурыстам
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика