Яшчэ зручнейСталіца Дапамогу па догляду iнвалiда I i II групы i надбаўку па лiнii сацабароны мiнчане цяпер будуць атрымлiваць адначасова. Са студзеня гэтага года грошы выплачваюцца па месцы выдачы дапамогi. Надбаўку Камiтэт па працы i сацабароне Мiнгарвыканкама выплачвае маламаёмным мiнчанам у памеры адной мiнiмальнай пенсii па ўзросту — 37 700 рублёў. Дарэчы, атрымлiваць свае законныя грошы сталiчныя пенсiянеры могуць, не выходзячы з дому. Камiтэт па працы i сацабароне любому жадаючаму арганiзуе дастаўку пенсii на дом, прычым бясплатную.ЖЫЦЬ — НЕ ТУЖЫЦЬ Амаль кожны пяты мiнчанiн дасягнуў пенсiйнага ўзросту. Даход сталiчнага пенсiянера самы высокi сярод яго «калег» у краiнах СНД. Пасля студзеньскага павышэння пенсiй даход сталiчнага пенсiянера ў сярэднiм склаў 247 440 рублёў. Такi памер сярэдняй працоўнай пенсii; пенсiя па ўзросту крыху вышэйшая — 259144 рублi. На асаблiвым рахунку iнвалiды Вялiкай Айчыннай вайны. Цяпер яны ў сярэднiм штомесяц атрымлiваюць больш як 440 тысяч рублёў. Вольга ШАЎЧУК, «Мiнск—Навiны». МIНСК: 180 ТЫСЯЧ ПАДАТКАПЛАЦЕЛЬШЧЫКАЎ У горадзе на сённяшнi дзень зарэгiстравана больш як 180 тысяч падаткаплацельшчыкаў. Гэта самая вялiкая колькасць у рэспублiцы. Аб гэтым паведамiў на прэс-канферэнцыi ў Мiнгарвыканкаме Вiктар Дашкевiч, начальнiк сталiчнай iнспекцыi па падатках i зборах. Колькасць тых, хто плацiць падаткi, павялiчылася: прыбавiлiся 550 юрыдычных асоб, i на чвэрць стала больш фiзiчных асоб. Ад мiнчан у кансалiдаваны бюджэт паступае каля 35 працэнтаў падаткаў. Прычым за апошнiя гады ў сталiцы змянiлася структура паступлення падаткаў: калi гадоў пяць назад каля 70 працэнтаў падаткаў давалi дзяржаўныя прадпрыемствы, то ў апошнiя гады суадносiны дзяржаўных i недзяржаўных прадпрыемстваў паступова зраўноўваюцца. Iрына ТУЛУПАВА, «Мiнск—Навiны».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дапамогу па догляду iнвалiда I i II групы i надбаўку па лiнii сацабароны мiнчане цяпер будуць атрымлiваць адначасова |
|