21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Прэзiдэнт Беларусi лiчыць недапушчальным спад гандлёва-эканамiчных адносiнаў з Расiяй

25.08.2009 21:23 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка лiчыць недапушчальным спад гандлёва-эканамiчных адносiнаў з Расiяй. Аб гэтым кiраўнiк дзяржавы заявiў на нарадзе па пытаннях, звязаных з пераходам на новы прынцып спагнання ўскосных падаткаў у гандлi з Расiяй.

Аляксандр Лукашэнка папярэдзiў, што «не мае намеру цярпець сiтуацыю, якая можа ператварыцца ў тэндэнцыю спаду гандлёва-эканамiчных адносiнаў з нашым галоўным партнёрам — Расiяй, з усiмi наступнымi вынiкамi».

Прэзiдэнт падкрэслiў: «У цэлым у мiнулым годзе эканомiка краiны спрацавала нядрэнна. Мы гэта бачым па бюджэту мiнулага года — упершыню за апошнiя гады мы мелi прафiцыт. Гэтыя грошы былi патрачаны на рэальны сектар эканомiкi, развiццё эканомiкi, павелiчэнне заработнай платы, пенсiй, дапамог».

Паводле слоў кiраўнiка дзяржавы, перад урадам была пастаўлена задача дыверсiфiкаваць знешнi гандаль. Пасля распаду Савецкага Саюза знешнi гандаль у асноўным арыентаваўся на Расiю, куды пастаўлялася амаль 85 працэнтаў беларускай прадукцыi. «Расiя — гэта наша брацкая краiна, але мы не можам быць залежныя ў знешнiм гандлi ад адной краiны. Трэба старацца больш прадукцыi прадаваць на iншых рынках. I мы пачалi дыверсiфiкаваць знешнi гандаль. «Дадыверсiфiкавалiся» да таго, што ў мiнулым годзе быў невялiкi спад гандлю з Расiяй», — адзначыў прэзiдэнт.

Аляксандр Лукашэнка сказаў: «Не ўсё было проста з пераходам на прынцып спагнання ПДВ па краiне прызначэння ў гандлi з Расiяй. Але гэта не апраўданне. Трэба працаваць i мiнiмiзаваць гэтыя наступствы. Тут няма нейкай катастрофы. Сённяшняя нарада звязана з тым, каб не дапусцiць негатыўнай дынамiкi ў будучым». «Нельга iсцi з заваяваных рынкаў, але трэба i заваёўваць рынкi ў iншых дзяржавах, у тым лiку ў Расii», — перакананы кiраўнiк беларускай дзяржавы.

Прэзiдэнт лiчыць недапушчальным, што Беларусь, «заваяваўшы рынкi плацежаздольнай, багатай Расii, пачынае страчваць гэтыя рынкi». Ён назваў адгаворкамi выказваннi аб тым, што айчынная прадукцыя не вытрымлiвае канкурэнцыю. У сувязi з гэтым прэзiдэнт нагадаў аб сваёй нядаўняй сустрэчы з кiраўнiцтвам ААТ «ЛУКОЙЛ», у час якой абмяркоўвалася пытанне закупкi кампанiяй беларускай прадукцыi. Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкi, «ЛУКОЙЛ» закупляе вялiкую колькасць прадукцыi — ад спецадзення i прадуктаў харчавання да машын. У Беларусi добрыя тавары. Чаму яны павiнны купляць беларускую прадукцыю праз пасрэднiкаў, а то i наогул купiць не могуць?»

Кiраўнiк дзяржавы даручыў ураду звярнуць асаблiвую ўвагу на супрацоўнiцтва з буйнымi расiйскiмi кампанiямi па закупках беларускай прадукцыi: «Няхай гэта будзе ўсяго адзiн працэнт ад таго, што мы выпускаем, але гэта таксама грошы». Прэзiдэнт лiчыць таксама, што больш дакладна працаваць у гэтым напрамку павiнны МЗС, пасольствы.

Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь і БЕЛТА.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым кiраўнiк дзяржавы заявiў на нарадзе па пытаннях, звязаных з пераходам на новы прынцып спагнання ўскосных падаткаў у гандлi з Расiяй
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика