ПАЛАЖЭННЕ
аб рэспублiканскiм творчым конкурсе сярод журналiстаў СМI на лепшае асвятленне тэмы мацярынства
1. Мэта конкурсу: актывiзаваць работу журналiстаў па асвятленню ў СМI пытанняў становiшча жанчын у грамадстве, фармiравання ў свядомасцi людзей паважлiвых адносiнаў да жанчыны-мацi, усведамлення яе ролi ў сям’i, у выхаваннi дзяцей i моладзi, у грамадстве ў сувязi з падрыхтоўкай i святкаваннем у 2006 годзе Года мацi. 2. Заснавальнiкамi конкурсу з’яўляюцца Мiнiстэрства iнфармацыi Рэспублiкi Беларусь i ГА «Беларускi саюз жанчын». 3. Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца матэрыялы, якiя апублiкаваны ў перыядычных друкаваных выданнях або прагучалi ў тэлерадыёэфiры. 4. Падвядзенне вынiкаў конкурсу праводзiцца па трох групах: — матэрыялы, апублiкаваныя ў рэспублiканскiх перыядычных выданнях; — матэрыялы, апублiкаваныя ў мясцовых перыядычных выданнях; — тэлерадыёперадачы. 5. Пераможцы конкурсу ўзнагароджваюцца Дыпломамi Мiнiстэрства iнфармацыi Рэспублiкi Беларусь, ГА «Беларускi саюз жанчын» i грашовымi прэмiямi: першая прэмiя i Дыплом I ступенi ў памеры 20 базавых велiчынь; другая прэмiя i Дыплом II ступенi ў памеры 15 базавых велiчынь; трэцяя прэмiя i Дыплом III ступенi ў памеры 10 базавых велiчынь, а таксама трыма заахвочвальнымi прэмiямi ў памеры 10 базавых велiчынь. 6. Работы на конкурс прадстаўляюцца да 25 лютага 2006 года на адрас: 220004 г. Мiнск, пр. Пераможцаў, 11, Мiнiстэрства iнфармацыi Рэспублiкi Беларусь. 7. Вынiкi конкурсу падводзяцца да 1 сакавiка 2006 года. Узнагароджанне пераможцаў праводзiцца да 8 сакавiка 2006 года.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
аб рэспублiканскiм творчым конкурсе сярод журналiстаў СМI на лепшае асвятленне тэмы мацярынства |
|