ПАЛАЖЭННЕ
аб рэспублiканскiм творчым конкурсе «Жыць наперакор Чарнобылю» на лепшыя публiкацыi, фотаработы сярод журналiстаў друкаваных сродкаў масавай iнфармацыi i фотакарэспандэнтаў
1. Асноўнай мэтай конкурсу з’яўляецца павышэнне эфектыўнасцi рэалiзацыi дзяржаўнай iнфармацыйнай палiтыкi, усямернае садзейнiчанне актывiзацыi асвятлення ў сродках масавай iнфармацыi чарнобыльскай тэматыкi, палiтыкi, якая праводзiцца дзяржавай у вырашэннi сацыяльных i эканамiчных праблем пацярпеўшых рэгiёнаў, ходу рэалiзацыi Дзяржаўнай праграмы Рэспублiкi Беларусь па пераадоленню наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС на 2001—2005 гады, прыцягненне ўвагi грамадскасцi да працэсаў аднаўлення i ўстойлiвага развiцця рэгiёнаў рэспублiкi, забруджаных у вынiку катастрофы. 2. Заснавальнiкамi конкурсу з’яўляюцца Мiнiстэрства iнфармацыi Рэспублiкi Беларусь, Камiтэт па праблемах наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь. 3. На конкурс прадстаўляюцца матэрыялы i фотаработы, апублiкаваныя ў рэспублiканскiх i рэгiянальных друкаваных СМI на працягу 2005 года. 4. Фотаработы прадстаўляюцца ў надрукаваным выглядзе памерам 30х40 см. Унiзе здымка — белае поле шырынёй 3 см, на якiм павiнны быць указаны назва работы, аўтар i СМI, якi ён прадстаўляе. 5. Расходы, звязаныя з удзелам у конкурсе, аплачваюцца яго ўдзельнiкам самастойна. 6. Пераможцам конкурсу ўстанаўлiваюцца наступныя ўзнагароды: а) за лепшыя публiкацыi ў друку: — дзве першыя прэмii — Дыпломы Мiнiстэрства iнфармацыi Рэспублiкi Беларусь I ступенi i грашовыя прэмii ў памеры 500 000 (пяцьсот тысяч) рублёў кожная; — дзве другiя прэмii — Дыпломы Мiнiстэрства iнфармацыi Рэспублiкi Беларусь II ступенi i грашовыя прэмii ў памеры 400 000 (чатырыста тысяч) рублёў кожная; — дзве трэцiя прэмii — Дыпломы Мiнiстэрства iнфармацыi Рэспублiкi Беларусь III ступенi i грашовыя прэмii ў памеры 300 000 (трыста тысяч) рублёў кожная. б) за лепшыя тэматычныя фотаработы, апублiкаваныя ў друку: — тры спецыяльныя прэмii па 200 000 (дзвесце тысяч) рублёў кожная. 7. Фiнансаванне конкурсу ажыццяўляецца на парытэтнай аснове за кошт сродкаў Мiнiстэрства iнфармацыi Рэспублiкi Беларусь i Камiтэта па праблемах наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь па 1 500 000 (адзiн мiльён пяцьсот тысяч) рублёў. 8. Матэрыялы на конкурс прымаюцца да 10 лютага 2006 года. 9. Вынiкi конкурсу падводзяцца да 20 лютага 2006 года. 10. Матэрыялы прадстаўляюцца ў прэс-службу Камiтэта па праблемах наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь на адрас: 220004 г. Мiнск, пр. Пераможцаў, 23, к. 1, каб. 725 або ў Беларускую асацыяцыю журналiстаў-чарнобыльцаў на адрас: 213560 г.п. Краснаполле, вул. Гагарына, 8, тэл. 8-02238-213-41, Магiлёўская вобласць.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
аб рэспублiканскiм творчым конкурсе «Жыць наперакор Чарнобылю» на лепшыя публiкацыi, фотаработы сярод журналiстаў друкаваных сродкаў масавай iнфармац |
|