21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Жанна БIРЫЧ, старшыня Камiтэта эканомiкi Мiнскага аблвыканкама:

25.08.2009 21:23 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мiкалай ЛIТВIНАЎ

«У нас ёсць усе магчымасцi, каб значна павялiчыць тэмпы сацыяльна-эканамiчнага развiцця»

(Заканчэнне. Пачатак у нумары за 20 студзеня.)

— Наколькі паспяхова адбываецца працэс фінансавага аздараўлення ў асобных раёнах?

— Шэраг раёнаў добра папрацавалi ў гэтым накiрунку, там усе прадпрыемствы зараз працуюць рэнтабельна. Разам з тым, не ўсе з гэтай праблемай справiлiся — пакуль вялiкая колькасць эканамiчных «аўтсайдараў» застаецца ў Чэрвеньскiм, Пухавiцкiм, Мядзельскiм i Маладзечанскiм раёнах. Летась за 11 месяцаў на 3 працэнты зменшылася ўдзельная вага неграшовай формы разлiкаў, бартэр практычна лiквiдаваны.

Аднак ёсць i «крытычныя кропкi». Адна з iх — нармалiзацыя разлiкаў суб’ектаў гаспадарання. Летась пратэрмiнаваная крэдыторская запазычанасць у сярэднiм па вобласцi ўзрасла на 7,5. Над яе змяншэннем неабходна сур’ёзна працаваць.

«АПК працуе з прыбыткам»

— Развiццю прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу на Мiншчыне ўдзяляецца вялiкая ўвага. Цi ёсць рэальныя зрухi ў развiццi галiны?

— Апошнiм часам адзначаецца заўважны рост сельскагаспадарчай вытворчасцi. Гэтаму ў значнай ступенi паспрыяла вялiкая дзяржаўная падтрымка аграпрамысловага комплексу: з 2001 па 2005 год гаспадаркам Мiншчыны з рэспублiканскага i абласнога бюджэтаў было выдзелена 1,4 трыльёна рублёў. Такая дапамога — сусветная практыка, галоўнае, каб была рэальная аддача ад укладанняў.

Летась аграпрамысловымi прадпрыемствамi Мiнскай вобласцi выраблена чвэрць агульнага аб’ёму валавай вытворчасцi сельскагаспадарчай прадукцыi: малака — 27 працэнтаў, мяса — 24,5, збожжа — 25,6 працэнта. У параўнан-нi з 2000 годам ва ўсiх катэгорыях гаспадарак вытворчасць збожжа ўзрасла на 34 працэнты, агароднiны — на 32, льновалакна — на 33, цукровых буракоў — у 2,1 раза, малака — на 46, рэалiзацыя мяса — на 25, яек — на 8 працэнтаў. Летась Мiншчына поўнасцю выканала дзяржаўны заказ па збожжу, рапсу, льновалакну, цукровых бураках.

Гаспадаркi вобласцi — асноўныя пастаўшчыкi харчавання для патрэб жыхароў сталiцы. Летась у Мiнск было пастаўлена 52,72 тысячы тон мяса i мясапрадуктаў (амаль палова агульнага аб’ёму) i 346,42 тысячы тон малака i малакапрадуктаў (62,2 працэнта). У параўнаннi з 2004 годам пастаўкi ўзраслi адпаведна на 25 i 18,1 працэнта. Так што станоўчая дынамiка ў развiццi прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу вiдавочная.

— Валавая вытворчасць прадукцыi жывёлагадоўлi на Мiншчыне летась павялiчылася больш чым на 20 працэнтаў. Што паспрыяла такому росту?

— Актыўнае развiццё жывёлагадоўлi адбываецца дзякуючы рэалiзацыi адпаведных мераў у межах абласных галiновых праграм «Малако», «Ялавiчына», «Свiнiна». Летась рэалiзацыя жывёлы i птушкi ў параўнаннi з 2004 годам павялiчылася на 20 працэнтаў, узраслi сярэднясутачныя прыбаўленнi ў вазе буйной рагатай жывёлы i свiней. Значныя пазiтыўныя зрухi адбылiся i ў развiццi малочнай жывёлагадоўлi. Была праведзена вялiкая работа па спецыялiзацыi вытворчасцi малака, укараненню сучасных тэхналогiй, выканана рэканструкцыя шэрагу малочнатаварных фермаў.

Усё гэта дазволiла атрымаць добрыя вынiкi: летась валавая вытворчасць малака ў Мiнскай вобласцi склала 1,126 мiльёна тон. Гэта на 188 тысяч тон (на 20 працэнтаў) больш, чым было атрымана ў 2004 годзе. Сярэднi надой малака ад каровы склаў 4082 лiтры, што на 690 лiтраў (на 20 працэнтаў) перавышае пазалеташнi ўзровень. Самы высокi надой атрымалi гаспадаркi Нясвiжскага (5631 лiтр), Смалявiцкага (5465 лiтраў), Клецкага (5312 лiтраў), Мiнскага (5333 лiтры) i Слуцкага (5108 лiтраў) раёнаў. Намецiлася тэндэнцыя штогадовага росту вытворчасцi i нарыхтоўкi травянiстых кармоў. Напрыклад, летась iх было назапашана каля 1 мiльёна тон, што на 7 працэнтаў больш, чым у 2004 годзе. У разлiку на ўмоўную галаву жывёлы гэта складае 16,6 цэнтнера кармавых адзiнак. Аднаўляе страчаныя пазiцыi i птушкагадоўля: летась рэалiзацыя птушкi павялiчылася на трэць, вытворчасць яек — на 12 працэнтаў.

Прадпрыемствы аграпрамысловага комплексу ў цэлым працуюць з прыбыткам. Аднак выкарыстаны далёка не ўсе рэзервы для павышэння эканамiчнай эфектыўнасцi сельскагаспадарчай вытворчасцi. У шэрагу раёнаў якасныя паказчыкi жывёлагадоўчай прадукцыi застаюцца невысокiмi. Напрыклад, паводле разлiкаў, з-за гэтага пры рэалiзацыi малака сельскагаспадарчыя прадпрыемствы вобласцi за студзень—лiстапад мiнулага года недаатрымалi 12,5 мiльярда рублёў. Калi б таварнасць малака складала 85 працэнтаў, то з’явiлася б магчымасць павялiчыць яго агульную рэалiзацыю на 43,5 тысячы тон. У грашовым выражэннi такая прыбаўка «важыць» 13,1 мiльярда рублёў. На жаль, гэты рэзерв застаўся нявыкарыстаным.

У шэрагу раёнаў застаецца даволi высокiм сабекошт сельскагаспадарчай прадукцыi. Зразумела, што ўсё гэта не лепшым чынам уплывае на вынiкi гаспадарчай дзейнасцi, на эфектыўнасць вытворчасцi. Шэраг галiн АПК прыбытковыя: рэнтабельнасць вытворчасцi малака складае каля 17 працэнтаў, свiнiны — 14. А вось на вырошчваннi буйной рагатай жывёлы большасць гаспадарак атрымлiваюць страты.

— Цi магчыма выправiць сiтуацыю?

— Канешне магчыма, i мы над гэтым увесь час працуем. Вытворчасць ялавiчыны — адзiная галiна, якая працуе нерэнтабельна. Для таго, каб выйсцi са страт, неабходна змяншаць сабекошт кармоў i адначасова павялiчваць вытворчасць. Плануецца, што сёлета вытворчасць мяса ўзрасце на 30 працэнтаў. Калi гэта ўдасца зрабiць, то затраты на вытворчасць значна зменшацца.

— Разам з павелiчэннем вытворчасцi сельскагаспадарчай прадукцыi адбываецца мадэрнiзацыя прадпрыемстваў перапрацоўкi. Наколькi ўдала гэта праходзiць?

— Тэхнiчнае пераўзбраенне перапрацоўчай галiны — патрэба часу. На састарэлым абсталяваннi па тэхналогiях учарашняга дня немагчыма наладзiць выпуск канкурэнтаздольнай прадукцыi. I спецыялiсты гэта дакладна разумеюць. Таму адбываецца актыўная мадэрнiзацыя вытворчых магутнасцяў. Праводзiцца i спецыялiзацыя заводаў (для таго, каб яны не выпускалi аднолькавую прадукцыю). На прадпрыемствах, якiя заняты перапрацоўкай малака, пастаянна пашыраецца асартымент — на працягу мiнулага года тут асвоены выпуск больш за 100 новых вiдаў прадукцыi. Удзельная вага новых вiдаў каўбасных вырабаў узрасла з 25 да 48 працэнтаў. Вынiкi работы Барысаўскага i Слуцкага мясакамбiнатаў адзначаны прэмiямi ўрада ў галiне якасцi.

«Знешнегандлёвае сальда дасягне 1 млрд долараў»

— Пэўны час таму ў вобласцi былi цяжкасцi з прыцягненнем iнвестыцый. Якая сiтуацыя зараз?

— На працягу мiнулага года эканомiка Мiншчыны развiвалася ва ўмовах iнвестыцыйнай актыўнасцi. Iнвестыцыi ў асноўны капiтал у параўнаннi з 2004 годам павялiчылiся на 41,5 працэнта (пры прагнозе 16,8 працэнта). Асноўная iх частка накiроўваецца на аб’екты вытворчага прызначэння. Летась на гэтыя патрэбы было выдаткавана каля 1,9 трыльёна рублёў. Гэта дазволiла праводзiць будаўнiцтва, тэхнiчнае пераўзбраенне i рэканструкцыю вытворчых аб’ектаў на шэрагу прадпрыемстваў вобласцi: на Гарадзейскiм цукровым камбiнаце, Барысаўскiм заводзе медпрэпаратаў, вытворчым аб’яднаннi «Беларуськалiй», Барысаўскiм мясакамбiнаце, Слуцкiм сыраробчым камбiнаце. Большая частка iнвестыцый накiроўваецца на набыццё машын, абсталявання, транспартных сродкаў. У аб’екты невытворчага прызначэння летась iнвеставана 732,5 мiльярда рублёў (гэта амаль на 30 працэнтаў больш, чым у 2004 годзе).

Больш чым палова ад гэтай сумы было накiравана на жыллёвае будаўнiцтва. Усяго за кошт усiх крынiц фiнансавання летась было ўведзена ў эксплуатацыю каля 734 тысяч квадратных метраў агульнай плошчы жылля. У сельскагаспадарчых прадпрыемствах летась здадзена 1884 дамы i кватэры.

Для актывiзацыi работы па прыцягненню замежных iнвестыцый Мiнскiм аблвыканкамам у межах Беларускага iнвестыцыйнага форуму была арганiзавана работа секцыi «Рэгiёны Рэспублiкi Беларусь — новыя магчымасцi iнвеставання». У адпаведнасцi з Дзяржаўнай iнвестыцыйнай праграмай на Мiншчыне летась было прадугледжана ўвядзенне ў эксплуатацыю 19 важнейшых аб’ектаў. З гэтым заданнем мы поўнасцю справiлiся. Праведзена пэўная работа па рэалiзацыi iнвестыцыйных праектаў на Валожынскiм масласырзаводзе, Клецкiм масларобчым камбiнаце, Маладзечанскiм гормалзаводзе, Бярэзiнскiм сыраробчым заводзе i Барысаўскiм малочным камбiнаце.

— Экспарт адносiцца да лiку асноўных дзяржаўных прыярытэтаў. Як развiваецца знешнеэканамiчная дзейнасць?

— Знешнегадлёвы абарот Мiнскай вобласцi за студзень—лiстапад мiнулага года склаў 4,3 мiльярда долараў (што на 12,3 працэнта больш, чым за аналагiчны перыяд летась): экспарт — 2,6 мiльярда долараў, iмпарт — 1,7 мiльярда долараў. Сальда знешняга гандлю склала 908,6 мiльёна долараў (яго рост у параўнаннi з 2004 годам — 220 мiльёнаў долараў). Доля экспарту атрымалася 60,4 працэнта, а iмпарту — 39,6.

Вобласць развiвае гандлёва-эканамiчнае супрацоўнiцтва больш чым са 110 дзяржавамi, у тым лiку з 11 краiнамi СНД. Асноўнымi знешнегадлёвымi партнёрамi Мiншчыны з’яўляюцца Расiя, на долю якой прыпадае 41,4 працэнта ад усяго аб’ёму знешняга гандлю, Нiдэрланды — 6,4, Кiтай — 6, Украiна i Германiя — па 5,1 працэнта. Паводле папярэднiх ацэнак, у параўнаннi з 2004 годам летась экспарт павялiчыўся на 14 працэнтаў. Далейшае развiццё знешнегандлёвых сувязяў немагчыма без дыверсiфiкацыi рынку вытворцамi Мiншчыны. Гэта прыярытэтная задача. Трэба выходзiць на замежныя рынкi з новымi таварнымi групамi, дакладна ведаць i ўмела выкарыстоўваць кан’юнктуру. Калi ў вобласцi стабiльна павялiчваецца вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыi, то на гэта i неабходна рабiць пэўную стаўку. Але не адгружаць сыравiну, а гандляваць гатовай прадукцыяй, якая да таго ж будзе канкурэнтаздольнай з iншымi вытворцамi па кошце. Для гэтага, уласна, i адбываецца маштабная мадэрнiзацыя прадпрыемстваў перапрацоўкi. Такiм чынам, мы выводзiм вытворчасць на сучасны ўзровень. Iншага проста не дадзена. Вялiкая ўвага надаецца кантролю за якасцю, стандартызацыi прадукцыi. Гэта сапраўдны «пропуск» на рынак, што вытворцы даўно зразумелi i актыўна гэтай работай займаюцца. Неабходна пашыраць геаграфiчную структуру экспарту. Таксама прадпрыемствам важна ствараць i пашыраць уласную гандлёвую сетку. Трэба больш актыўна ўдзельнiчаць у выставах-кiрмашах, асноўным вынiкам якiх можа стаць не столькi пошук новых партнёраў, колькi «раскрутка» сваёй прадукцыi, гандлёвага брэнда. Усё гэта дазволiць нарошчваць экспартны патэнцыял, для чаго створаны ўсе перадумовы. Ёсць усе падставы для таго, каб сцвярджаць, што сёлета знешнегандлёвае сальда дасягне 1 мiльярда долараў. Магчыма, удасца i пераўзысцi гэты ўзровень.

«Сярэднi заробак — 254 долары»

— Цi ўдалося Мiншчыне дасягнуць прагнознага ўзроўню сярэднямесячнай заработнай платы?

— Планавы ўзровень удалося нават пераўзысцi — сярэдняя зарплата за снежань мiнулага года ў Мiнскай вобласцi склала 545,7 тысячы рублёў, што эквiвалентна 254 доларам. Адбываецца паступальнае павелiчэнне ўзроўню рэальных грашовых даходаў людзей. Аб гэтым сведчаць змяненнi ў структуры тавараабароту — апошнiм часам паляпшаецца яго якасная структура. Павялiчваецца продаж больш каштоўных па спажыўных якасцях прадуктаў i бытавой тэхнiкi. Так, напрыклад, рэалiзацыя мяса павялiчылася амаль на 20 працэнтаў, рыбы i морапрадуктаў — на 24,2, сыру — на 32,4, сокаў — на 26,1, тканiн — у 1,5 раза, скуранога абутку — амаль на 26 працэнтаў, пральных машын — на 21,1, халадзiльнiкаў — на 18,9 працэнта.

Летась аб’ём рознiчнага тавараабароту праз усе каналы рэалiзацыi павялiчыўся амаль на 20 працэнтаў. У большасцi (на 62,2 працэнта) ён фармiраваўся гандлёвымi прадпрыемствамi, на долю iндывiдуальных прадпрымальнiкаў i фiзiчных асоб, якiя гандлююць на рынках, прыпадала 37,8 працэнта. Летась захоўваўся ўстойлiвы попыт на айчынныя тавары. Гандлёвая сетка ў Мiнскай вобласцi на 83,4 працэнта насычаецца беларускiмi таварамi: харчовымi — на 91, нехарчовымi — на 70,9 працэнта.

Далейшае развiццё атрымаў прыдарожны сэрвiс. На аўтамабiльных дарогах Мiншчыны працуюць 146 адпаведных аб’ектаў: 63 прадпрыемствы грамадскага харчавання i 19 крамаў. Летась былi адкрыты 8 прадпрыемстваў грамадскага харчавання на 100 пасадачных месцаў i 4 харчовыя крамы. Выконваюцца ўстаноўленыя паказчыкi па росту аб’ёмаў бытавых паслуг, медыцынскiх, паслуг сувязi i фiзiчнай культуры i спорту. Дынамiчна развiваецца турыстычная галiна. Летась на Мiншчыне было створана 5 турзон, пачалося актыўнае развiццё агратурызму (да прыёму наведвальнiкаў гатовыя 18 вясковых сядзiб). Пры гэтым пакуль яшчэ слаба выкарыстоўваецца унiкальны прыродны патэнцыял i гiсторыка-культурная спадчына вобласцi. Прырост у турыстычнай галiне хоць i склаў больш чым 50 працэнтаў, аднак удзельная вага адпаведных паслуг у агульным аб’ёме менш чым 1 працэнт.

— Якiя задачы перад вобласцю стаяць сёлета?

— Задачы даволi складаныя, паколькi мы павiнны не толькi захаваць тэмпы росту, якiх удалося дасягнуць зараз, а i пераўзысцi iх. Напрыклад, аб’ём прамысловай прадукцыi неабходна павялiчыць на 7—8,5 працэнта, вытворчасць спажывецкiх тавараў — на 7,5—8,5. На шэрагу прадпрыемстваў, плануемых у мясамалочнай галiне, прадугледжваецца правесцi тэхнiчнае пераўзбраенне. Сур’ёзныя задачы стаяць i перад аграпрамысловым комплексам. Сёлета захаваецца павышаная ўвага да iнвестыцыйных праектаў за кошт назапашвання капiталу ў вытворчых галiнах народнай гаспадаркi з актыўным прыцягненнем сродкаў у сферу высокiх тэхналогiй. Рост экспартных паставак прагназуецца ў памеры 9—10 працэнтаў. Прадугледжана адкрыццё 2 гандлёвых цэнтраў, 10 крамаў самаабслугоўвання, 11 аб’ектаў грамадскага харчавання. Прыярытэтным накiрункам застанецца рост грашовых даходаў — да канца гэтага года сярэднямесячная заработная плата павiнна дасягнуць 300 долараў. Сёлета ў нас ёсць усе магчымасцi для таго, каб значна павялiчыць тэмпы сацыяльна-эканамiчнага развiцця. Усе развiтыя замежныя дзяржавы (накшталт Германii, Швецыi) у свой час дасягалi вельмi значнага росту ВУП. Неабходна i нам скарыстацца спрыяльным момантам i падняць эканомiку.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«У нас ёсць усе магчымасцi, каб значна павялiчыць тэмпы сацыяльна-эканамiчнага развiцця»
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика