Фiзкультура адолее хваробу АльцгеймераIнфарм-укол Рэгулярныя фiзiчныя практыкаваннi на 40 працэнтаў скарачаюць рызыку з’яўлення хваробы Альцгеймера i старэчай прыдуркаватасцi, сцвярджаюць амерыканскiя вучоныя.Вучоныя прыйшлi да высновы, што нават самая нязмушаная, але рэгулярная размiнка дае станоўчы вынiк. Гэта датычыцца i людзей, якiм за 65. Рызыка з’яўлення хваробы Альцгеймера рэзка знiжаецца, калi тройчы на тыднi хадзiць пешшу па 15 хвiлiн. Доктар Ларсан мяркуе, што фiзiчныя практыкаваннi паляпшаюць работу мозга, паколькi падчас нагрузак кроў прылiвае ў тыя ўчасткi мозга, якiя адказваюць за памяць. Большая частка папярэднiх даследаванняў указвала на тое, што спартыўныя практыкаваннi паляпшаюць работу мозга. Многiя вучоныя лiчаць, што ўсё, што добра для сэрца, добра i для мозга. ТЛУСТЫЯ КIСЛОТЫ Ў БАРАЦЬБЕ З АТЛУСЦЕННЕМ Амерыканскiя вучоныя мяркуюць, што атлусценне можна вылечыць шляхам рэгулявання ўзроўню тлустых кiслот у гiпаталамусе галаўнога мозга. Гiпаталамус выпрацоўвае шэраг гармонаў i рэгулюе абмен рэчываў, а таксама цягу да ежы. Актыўнасць гiпаталамуса залежыць ад утрымання ў крывi шэрага бiялагiчна актыўных кампа-нентаў. Эксперымент паказаў, што ў лiк гэтых рэчываў уваходзяць i тлустыя кiслоты. Вучоныя мяркуюць, што штучная рэгуляцыя ўтрымання тлустых кiслот у гiпаталамусе можа вывесцi на новы спосаб нармалiзацыi абмену рэчываў. Пытанне аб клiнiчным прымяненнi атрыманых вынiкаў застаецца пакуль адкрытым з-за адсутнасцi эфектыўных i бяспечных для хворага спосабаў рэгуляцыi ўзроўню бiялагiчна актыўных рэчываў у гiпаталамусе. СЭРЦА ПРАГНЕ МIЖЗЕМНАМОРСКАЙ ДЫЕТЫ Новыя даследаваннi на мышах пацвердзiлi карысць нiзкакаларыйнай дыеты для сэрца. Аўтар даследавання кажа, што звычайнае абмежаванне калорый не дасць станоўчага вынiку. Неабходна прытрымлiвацца мiжземнаморскай дыеты, якая ўключае ў сябе гароднiну, алiўкавы алей, боб, рыбу, морапрадукты, i пазбягаць «пустых калорый» — салодкіх безалкагольных напояў, дэсертаў, белага хлеба i г.д. Падчас папярэднiх вопытаў удалося ўстанавiць, што мышы на нiзкакаларыйнай дыеце жывуць у сярэднiм на 30 працэнтаў даўжэй за абжораў. ЛЯЧЭННЕ ПУХЛIН З УЛIКАМ ЧАСУ Перамагаць рак можна з улiкам гадзiн i нават фазы менструальнага цыкла. Сучасныя навуковыя даследаваннi паказалi, што выкарыстанне прынцыпаў хронатэрапii — медыкаментознага лячэння з улiкам часу сутак i бiялагiчных рытмаў арганiзма чалавека — iстотна скарачае колькасць пабочных эфектаў хiмiятэрапii. У прыватнасцi, цытастатычныя прэпараты адрыамiцін i цысплацiн могуць прызначацца адпаведна ранiцай i ўвечары. Нават хiрургiчнае лячэнне пухлiн можа праводзiцца з улiкам часу аперацыi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рэгулярныя фiзiчныя практыкаваннi на 40 працэнтаў скарачаюць рызыку з’яўлення хваробы Альцгеймера i старэчай прыдуркаватасцi, сцвярджаюць амерыканскiя
|
|