21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Настойка сардэчнiку «рэабiлiтаваная»

25.08.2009 21:23 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пералiк лекавых сродкаў, што адпускаюцца ў аптэчных установах без рэцэпта ўрача, будзе ў самы блiжэйшы час пашыраны. Адпаведную пастанову падпiсаў 17 студзеня 2006 года выконваючы абавязкi мiнiстра аховы здароўя Вiктар Рудэнка.

Паводле слоў начальнiка Упраўлення фармацэўтычнай iнспекцыi i арганiзацыi лекавага забеспячэння Мiнiстэрства аховы здароўя Людмiлы РЭУЦКАЙ, у пералiк безрэцэптурных лекавых прэпаратаў уключаюцца толькi тыя лекавыя сродкi, састаў i дзеянне якiх пры прымяненнi ў тэрапеўтычных дозах, указаных на ўпакоўцы i ў iнструкцыi па прымяненню, не выклiкаюць рызыкi развiцця ўскладненняў i пабочных эфектаў.

Пералiк безрэцэптурных лекавых сродкаў пастаянна пераглядаецца i дапаўняецца, i гэтаму ёсць свае тлумачэннi. Па-першае, у апошнiя гады ў свеце вельмi iнтэнсiўна развiваецца фармацэўтычная прамысловасць. У Беларусi на сённяшнi дзень зарэгiстраваныя ўжо каля 6 тысяч найменняў лекавых сродкаў (з iх каля 700 вырабляюцца беларускiмi вытворцамi). Па-другое, нi на адзiн дзень не спыняецца праца па вывучэнню эфектыўнасцi i бяспечнасцi лекавых сродкаў, што выкарыстоўваюцца ў практычнай медыцыне (як рэцэптурных, так i безрэцэптурных).

Пералiк лекавых сродкаў, што адпускаюцца без рэцэпта ўрача, якi дзейнiчае ў беларускiх аптэках на сённяшнi дзень, зацвярджаўся пастановай Мiнiстэрства аховы здароўя 13 мая 2005 года. Галоўнае медыцынскае ведамства краiны правяло сур’ёзны яго аналiз i распрацавала новы пералiк з улiкам вопыту Расiйскай Федэрацыi i дырэктывы Еўрасаюза. Зацверджаны летась пералiк уключаў 579 найменняў лекавых прэпаратаў, а новы — пашырыўся да 713 найменняў. Для прыкладу, у новы пералiк увайшла настойка сардэчнiку i настойка глогу — чамусьцi менавiта гэтыя два прэпараты выклiкалi асноўную «хвалю» абурэння ў наведвальнiкаў аптэк i журналiстаў, якiя займалiся асвятленнем праблемы. А валяр’янка, карвалол, валiдол, валакардзiн, нiтраглiцэрын i сёння адпускаюцца насельнiцтву без рэцэпта. Як, дарэчы, i ўсе прэпараты, прызначаныя для лячэння прастуды, за выключэннем антыбiётыкаў. Антыбiётыкi будуць адпускацца толькi па прызначэнню i пад кантролем ўрача, iнакш, як сцвярджаюць спецыялiсты, у блiжэйшы час яны ўжо не змогуць справiцца нават з прасцейшымi iнфекцыйнымi захворваннямi.

— У ходзе праверак, праведзеных мiнiстэрствам у 2004—2005 гадах, былi выяўлены шматлiкiя парушэннi медыцынскiмi i фармацэўтычнымi работнiкамi Правiлаў выпiсвання рэцэптаў i Правiлаў водпуску насельнiцтву лекавых сродкаў, — падкрэслiла ў гутарцы з журналiстамi Людмiла Рэуцкая. — Вельмi часта практыкуючыя ўрачы не выпiсваюць пацыенту рэцэпт, а даюць рэкамендацыi ў вуснай форме цi ў выглядзе паметак на паперы. Спецыялiсты аптэк, у сваю чаргу, ажыццяўляюць па гэтых «прызначэннях» неўстаноўленай формы водпуск лекавых сродкаў, не ўключаных у афiцыйна зацверджаны пералiк. I гэта пры тым, што ўсе арганiзацыi аховы здароўя цалкам забяспечаны рэцэптурнымi бланкамi. Дзякуючы шматлiкiм публiкацыям i перадачам па радыё i тэлебачаннi, а таксама рэкламе, беларусы iмкнуцца ўзяць на сябе большую адказнасць у плане падтрымання ўласнага здароўя. Аднак я хачу засяродзiць увагу ўсiх на той акалiчнасцi, што няграматнае выкарыстанне лекавых сродкаў i iх узаемадзейнiчанне з iншымi прэпаратамi можа прывесцi да сур’ёзных наступстваў для здароўя чалавека цi стаць прычынай несвоечасовага звароту за квалiфiкаванай дапамогай. Арсенал лекавых сродкаў, якiя падыходзяць для прафiлактыкi i самалячэння, з высокiм профiлем бяспекi пастаянна расце, але ўсё роўна лекавае забеспячэнне i безрэцэптурны водпуск павiнны знаходзiцца пад пастаянным кантролем дзяржавы — так, як гэта адбываецца ва ўсiм свеце.

Для таго, каб спрасцiць працэс атрымання патрэбнага рэцэпта i папярэдзiць чэргi ў палiклiнiках, Мiнiстэрства аховы здароўя накiравала ў абласныя ўпраўленнi аховы здароўя рэкамендацыi аб пашырэннi кола медыцынскiх работнiкаў, якiя маюць права на выпiску рэцэптаў. У мiнiстэрстве лiчаць, што калi рэцэпт спатрэбiцца хранiчнаму хвораму, выпiсаць яго зможа i фельчар, i медыцынская сястра, якiя добра знаёмыя з гiсторыяй хваробы пацыента. Права на выпiску рэцэптаў павiнна быць прадастаўлена таксама i персаналу службы хуткай медыцынскай дапамогi — асаблiва актуальна гэта для сельскiх рэгiёнаў.

Надзея НIКАЛАЕВА.

ФАРМАЦЭЎТЫЧНАЯ IНСПЕКЦЫЯ «ТРЫМАЕ ЎДАР»

Больш жорсткi парадак безрэцэптурнага водпуску лекаў, якi пачаў дзейнiчаць у аптэках з пачатку гэтага года, безумоўна, стаў для многiх беларусаў нечаканасцю. Чытачы тэлефанавалi да нас у рэдакцыю i патрабавалi ўзняць гэту праблему на старонках нашай газеты. Спадзяёмся, што на будучым тыднi яны змогуць атрымаць найбольш поўныя i квалiфiкаваныя адказы i наконт пералiку безрэцэптурных лекавых сродкаў, i наконт парадку атаварвання льготных рэцэптаў у спецыялiстаў аддзела фармацэўтычнай iнспекцыi Мiнiстэрства аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь, якiя 26 i 27 студзеня будуць дзяжурыць на «гарачай» тэлефоннай лiнii галоўнага медыцынскага ведамства краiны (тэлефон 222-70-80).

Акрамя таго, на будучым тыднi на «гарачай» тэлефоннай лiнii будуць дзяжурыць таксама кiраўнiкi Навукова-даследчага iнстытута траўматалогii i артапедыi (23 студзеня), спецыялiсты аддзела лiцэнзавання мiнiстэрства (24 студзеня) i кiраўнiк прэс-службы Мiнiстэрства аховы здароўя Вольга Бартман (25 студзеня).

Надзея НIКАЛАЕВА.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пералiк лекавых сродкаў, што адпускаюцца ў аптэчных установах без рэцэпта ўрача, будзе ў самы блiжэйшы час пашыраны. Адпаведную пастанову падпiсаў 17
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика