У Калодзiшчах адкрылi новую амбулаторыю
На Свята Вадохрышча жыхары вёскi Калодзiшчы атрымалi доўгачаканую амбулаторыю. Медыцынская ўстанова, разлiчаная на 240 наведванняў у дзень, будзе абслугоўваць населены пункт, у якiм жывуць больш за 11 тысяч чалавек. Агульны кошт будаўнiцтва — больш за 2 мiльярды рублёў.
— Мы пабудавалi ўстанову, у якой пастаралiся стварыць усе ўмовы для захавання здароўя пацыентаў, — кажа галоўны ўрач Мiнскага раённага тэратарыяльнага медыцынскага аб’яднання Ганна Лявiцкая, — Зараз у амбулаторыi можна правесцi дыягностыку ранняй паталогii лёгачнай i коснай тканiны. Рэнтгенаўскiя апараты маюць самы нiзкi ўзровень апраменьвання не толькi пацыентаў, але i медыцынскага персаналу. На аснашчэнне было выдаткавана каля 300 мiльёнаў рублёў. Зараз вяскоўцы атрымаюць вузкаспецыялiзаваную дапамогу стаматолагаў, акушэраў-гiнеколагаў, хiрурга, рэнтгенолага. Частка персаналу прыязджае працаваць у Калодзiшчы са сталiцы. Гэта сведчыць аб высокiм (па ўсiх параметрах) узроўнi. На адкрыццi амбулаторыi абласны выканаўчы камiтэт зрабiў каштоўны падарунак — машыну хуткай дапамогi. — Згодна з праграмай адраджэння i развiцця вёскi сёлета будуць адрамантаваны шэраг ФАПаў, стацыянараў i амбулаторый, — паведамiў старшыня Мiнскага райвыканкама Мiхаiл Глiнскi. — Вядзецца работа па пераквалiфiкацыi, павышэнню прафесiяналiзму ўрачоў. Медыкам мы прадастаўляем жыллё, забяспечваем iншыя сацыяльныя гарантыi. Дзмiтрый АЛЬФЕР, Мiнскi раён.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На Свята Вадохрышча жыхары вёскi Калодзiшчы атрымалi доўгачаканую амбулаторыю
|
|