Маразы пладовым дрэвам не пагражаюць
Сяргей РАСОЛЬКА
Ударыўшыя маразы нiколькi не пагражаюць пладовым культурам у садах прыватнiкаў, паколькi дрэвы зараз знаходзяцца ў стане спакою.
Пра гэта карэспандэнту «Звязды» паведамiла загадчык аддзела тэхналогiй пладагадоўлi РУП «Iнстытут пладагадоўлi Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi» Надзея Капiчнiкава, каментуючы народную пагалоску пра быццам бы iснуючую пагрозу яблыням, вiшням i г.д., калi шкоду дрэвам пры невялiкай таўшчынi снегавога покрыва могуць нанесцi нiзкiя тэмпературы паветра. — Справакаваць дрэва для актыўнай жыццядзейнасцi i, адпаведна, стварыць для iх магчымую пагрозу могуць, наадварот, пацяпленнi, пасля якiх звычайна тэмпература паветра зноў значна панiжаецца. Таму нейкiя пашкоджаннi пладовым культурам могуць быць нанесены ў канцы лютага —пачатку сакавiка, — сказала Надзея Рыгораўна. Тым не менш для садаводаў-аматараў нялiшняй будзе наступная парада: калi ёсць магчымасць, трэба не толькi да ствала дрэва, але i на ўсю спраецыраваную плошчу кроны падсыпаць снегу. Прычым, не згарнуць, а прынесцi з iншага месца. Зразумела, яшчэ да надыходаў моцных маразоў трэба было паклапацiцца пра пабелку ствалоў пладовых культур, а таксама абвязаць iх лапнiкам ад мышэй i зайцоў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ударыўшыя маразы нiколькi не пагражаюць пладовым культурам у садах прыватнiкаў, паколькi дрэвы зараз знаходзяцца ў стане спакою
|
|