21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Балбатлiвы папугай разрушыў сям’ю

25.08.2009 21:23 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Афрыканскi шэры папугай па мянушцы Зiгi, якi належаў брытанцу Крысу Тэйлару, аднойчы голасам дзяўчыны свайго гаспадара вымавiў: «Я кахаю цябе, Гары!». Калi ж Крыс паставiў пытанне рубам, Сьюзi, ягоная сяброўка, прызналася, што на працягу апошнiх чатырох месяцаў у яе быў раман з хлопцам па iменi Гары. У той дзень Крыс вырашыў развiтацца са сваёй сяброўкай.

А пачалося ўсё ў адзiн дзень, калi 8-гадовы папугай, якi некалькi гадоў складаў кампанiю брытанцу, адкрыўшы сваю дзюбу, сказаў голасам дзяўчыны свайго гаспадара толькi адно слова: «Гары!». Затым папугай стаў лапатаць: «Прывiтанне, Гары!» — калi званiў мабiльны тэлефон Сьюзi Колiнз. Падазрэннi Крыса ўзраслi, калi Зiгi стаў iмiтаваць гук працяглага пацалунку кожны раз, як па тэлебачанню гучала iмя Гары.

Гэтае прызнанне паклала канец двухгадовым адносiнам гэтай пары, але i дружба Крыса з Зiгi не перажыла такога выпрабавання. Крыс далей не змог выносiць такiх пакут з боку птушкi i аддаў Зiгi мясцоваму гандляру папугаямi. «Мне шкада было развiтвацца са Сьюзi, але калi з майго жыця пайшоў Зiгi, гэта проста разбiла мне сэрца, — сцвярджае 30-гадовы праграмiст з графства Йоркшыр. — Зiгi быў такi адзiн на мiльён. Ён быў верным сябрам, i я ўпэўнены, што ён клапацiўся пра мяне. Яму нiколi не падабалася Сьюзi, i яна да яго так i не прывязалася», — дадае ён. Аб гэтай гiсторыi паведамiла на днях газета «Гардыян».

Зiгi ўмеў таксама iмiтаваць галасы Крыса i яго сяброў, а таксама бытавы шум — такi, як дзвярны i тэлефонны званкi, трэль будзiльнiка. Ён таксама падражаў гукам, якiя даносiлiся з радыёпрыёмнiка цi тэлевiзара.

Сьюзi, у сваю чаргу, таксама адносiлася да папугая не вельмi лiрычна: «Я вельмi здзiўлена, што Крыс пазбавiўся ад гэтай праклятай птушкi. Ён праводзiў больш часу ў размовах з ёй, чым са мной. Я яго цярпець не магла i, мяркуючы па ўсiм, гэта было ўзаемна».

ТЭЛЕБАЧАННЕ I СЭКС НЕСУМЯШЧАЛЬНЫЯ?

Сямейным парам, якiя збiраюцца ўстанавiць у сваёй спальнi тэлевiзар, трэба сур’ёзна падумаць перш чым пайсцi на такi крок. Як высветлiлi нядаўна iтальянскiя вучоныя, гэты прыбор можа разбурыць сэксуальнае жыццё закаханых.

Як пiша газета «Стампа», у даследаваннi, якое праводзiў псiхолаг Сепэнела Самалонi, бралi ўдзел 523 сямейныя пары. У вынiку апытання аказалася, што людзi, якiя ў свабодны час больш увагi надаюць адзiн аднаму, а не прагляду тэлепраграм, у два разы больш займаюцца сэксам, чым тыя, што праводзяць час перад экранам. Такiм чынам, iтальянцы, якiя жывуць без тэлескрынi ў спальнi, займаюцца сэксам у сярэднiм два разы ў тыдзень.

Акрамя таго, у ходзе даследавання вучоным удалося таксама выявiць, якiя тэлепраграмы i фiльмы распальваюць моцнае жаданне, а якiя, наадварот, аслабляюць сэксуальную цягу закаханых. Так, высветлiлася, што фiльмы жахаў i фiльмы з вялiкай колькасцю сцэн насiлля практычна процiпаказаны сэксуальным адносiнам. А вось папулярныя рэалiцi-шоў i рамантычныя камедыi часта становяцца прэлюдыямi да любоўных гульняў. Вiдаць, да вынiкаў гэтага даследавання трэба сур’ёзна аднесцiся ўсiм парам, якiя настроены на моцныя i гарманiчныя адносiны.

IСНАВАННЕ ХРЫСТА ДАКАЖА СУД?

У суд iтальянскага горада Вiтэрба звярнулiся з просьбай прадаставiць доказы iснавання Iсуса Хрыста i вырашыць, цi не парушае рымска-каталiцкая царква iтальянскае заканадаўства, пераконваючы людзей у рэальнасцi Сына Божага.

Даказаць з дапамогай суда сваю слушнасць вырашыў атэiст Луiджы Касцыолi, ён вылучыў iск супраць свайго былога аднакурснiка па семiнарыi Энрыка Рыгi, якi зараз з’яўляецца свяшчэннiкам. Касцыолi ўпэўнены, што Рыгi, а разам з iм уся рымска-каталiцкая царква, парушаюць, прынамсi, два iтальянскiя законы. Першы называецца «Abuso di Credulita Popolare» («Злоўжыванне даверам народа») i заклiканы абаранiць людзей ад махляроў i аферыстаў. Другi, «Sostitucione di Persona» («Падмена асобы»), прадугледжвае пакаранне за выдачу аднаго чалавека за другога з мэтай ашуканства.

I адказчык, i iсцец маюць ужо па семдзесят гадоў. Папярэднiя слуханнi справы пройдуць 27 студзеня.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Афрыканскi шэры папугай па мянушцы Зiгi, якi належаў брытанцу Крысу Тэйлару, аднойчы голасам дзяўчыны свайго гаспадара вымавiў: «Я кахаю цябе, Гары!»
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика