21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Мiкалай ДАМАШКЕВIЧ, старшыня Мiнскага аблвыканкама:

25.08.2009 21:24 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мiкалай ЛIТВIНАЎ

«Нiякай трагедыi з маразоў рабiць не варта. Трэба працаваць...»

Учора ў Мiнскiм аблвыканкаме прайшла селектарная нарада, адным з першых пытанняў, якiя разглядалiся на ёй, стаў аналiз сiтуацыi на месцах у сувязi з моцнымi маразамi, што ўстанавiлiся апошнiм часам.

Як паведамiў першы намеснiк начальнiка Мiнскага абласнога ўпраўлення па надзвычайных сiтуацыях Анатоль Тычына, з 18 студзеня на Мiншчыне здарылася 10 аварый на камунальных аб’ектах (цепласетках, водаправодзе). Яны былi аператыўна лiквiдаваны. За гэты час у цэнтральным рэгiёне таксама адбылося 88 пажараў, у агнi загiнулi 11 чалавек, 1 пацярпеў.

Паводле iнфармацыi Мiнскага абласнога ўпраўлення па надзвычайных сiтуацыях, з 18 студзеня ў цэнтральным рэгiёне зафiксавана 208 выпадкаў абмаражэння i пераахаладжэння, 91 чалавек з адпаведнымi сiмптомамi быў шпiталiзаваны. Акрамя таго, было знойдзена 13 трупаў людзей, якiя, магчыма, памерлi ад пераахаладжэння. Пазаўчора ў Салiгорскiм раёне ў вясковай краме ўзарваўся ацяпляльны кацёл, у вынiку здарэння загiнуў апальшчык. Як заўважыў Анатоль Тычына, у цяперашняй сiтуацыi насельнiцтву неабходна ўзмацнiць кантроль за бытавымi награвальнымi прыборамi, каб пазбегнуць надзвычайных сiтуацый. Збояў у дзейнасцi аўтатранспарту не адбылося — ён працаваў у належным рэжыме. Заняткi ў школах Мiншчыны былi поўнасцю спынены.

Паводле слоў Анатоля Тычыны, мясцовым уладам удаецца поўнасцю кантраляваць сiтуацыю i забяспечваць бесперабойную работу ўсiх аб’ектаў народнай гаспадаркi i сацыяльнай сферы.

— Нiякай трагедыi з маразоў рабiць не варта. Гэта звычайная з’ява для сярэдзiны зiмы, асаблiва на Вадохрышча, — адзначыў старшыня Мiнскага аблвыканкама Мiкалай Дамашкевiч. — Неабходна настроiцца на нармальную работу i працаваць як належыць. Пабольш дысцыплiны i адказнасцi — iншага не дадзена. Расслабляцца нельга, паколькi ў адпаведнасцi з прагнозамi, напрыклад, расiйскiх сiноптыкаў, арктычны цыклон можа дзейнiчаць на працягу 30—35 дзён. Так што павiнна быць «гатоўнасць нумар адзiн». Неабходна выяўляць «слабыя месцы» — асаблiвую ўвагу ўдзялiць тым, хто жыве ў нядобраўпарадкаваным жыллi (такiя памяшканнi ў маразы больш за ўсiх настываюць), а таксама дайсцi да састарэлых i адзiнокiх. Яшчэ адна з «балявых кропак» — «цяжкiя» сем’i, за iмi трэба наладзiць належны кантроль. Дзецi не павiнны пацярпець з-за нядбайнасцi бацькоў. I нельга «за маразамi» дапускаць «хiбы» ў сацыяльна-эканамiчным развiццi — на гэта i настройваем кадры Мiнскай вобласцi.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Нiякай трагедыi з маразоў рабiць не варта. Трэба працаваць...»
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика