«Аб’яднаная нацыя» — гэта пра БеларусьУ люстэрку прэсы Расiйскi часопiс «Политический журнал» у пастаяннай рубрыцы «Што пачытаць» днямi прадставiў даследаванне дырэктара Цэнтра па праблемах еўрапейскай iнтэграцыi Еўрапейскага гуманiтарнага унiверсiтэта Юрыя Шаўцова «Аб’яднаная нацыя. Феномен Беларусi».Сваю кнiгу аўтар прысвяцiў разбурэнню цэлага шэрагу iдэалагiчных стэрэатыпаў, якiя iснуюць сёння вакол стварэння Саюзнай дзяржавы Беларусi i Расii. Так, Шаўцоў справядлiва, згодна з ацэнкай часопiса, адзначае, што ў выпадку аб’яднання небяспека ператварэння Расii ў эканамiчнага донара ў адносiнах да свайго заходняга суседа не мае пад сабой нiякiх падстаў. Хутчэй, донарам стане Беларусь, бо рост яе ВУП з’яўляецца адным з самых высокiх сярод краiн СНД, а ў 1997 i 2004 гадах быў самым вялiкiм не толькi ў СНД, але i ў Еўропе (17,8 i 15 працэнтаў). Другiм мiфам, паводле аўтара кнiгi, з’яўляецца сцвярджэнне пра масавыя парушэннi правоў чалавека ў Беларусi. Варта звярнуць увагу, што нацыянальна i канфесiйна неаднародныя ўтварэннi ва ўмовах палiтычнай несвабоды непазбежна выступаюць дэстабiлiзуючым фактарам ва ўнутранай i знешняй палiтыцы (югаслаўскi варыянт). Адсутнасць мiжнацыянальнай i мiжканфесiйнай напружанасцi дазваляе пагадзiцца са сцвярджэннем даследчыка аб тым, што выказваннi апазiцыянераў прэзiдэнта Лукашэнкi супярэчаць таму факту, што «пасля прыходу да ўлады А. Лукашэнкi тут не было нi буйных сацыяльных выступленняў, нi мiжканфесiйных, нi мiжкланавых сутыкненняў», пiша «Политический журнал». На думку аўтараў артыкула, антыпрэзiдэнцкая рыторыка i ў Беларусi, i ў Расii выклiкана не столькi парокамi ўлады, колькi «маральным банкруцтвам самой апазiцыi, трапна названай Шаўцовым «суiцыдальнай». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Расiйскi часопiс «Политический журнал» у пастаяннай рубрыцы «Што пачытаць» днямi прадставiў даследаванне дырэктара Цэнтра па праблемах еўрапейскай iнт |
|