Наша сяброўства традыцыйнае
Ганна ХАХЛОВА
Супрацоўніцтва Надзвычайны i Паўнамоцны Пасол Кiтая ў Беларусi У ХУНЬБIНЬ некалi вучыўся ў нашай краiне, а цяпер прыбыў да нас як сябар, каб мацаваць сувязi памiж краiнамi.Роўна 14 гадоў таму былi ўстаноўлены дыпламатычныя сувязi памiж КНР i Беларуссю. Зараз супрацоўнiцтва нашых краiн iдзе практычна ва ўсiх сферах — у эканомiцы, абароне, медыцыне, адукацыi, культуры, турызме. Абедзьве дзяржавы грунтуюць свае ўзаемаадносiны на прынцыпах палiтычнага ўзаемадаверу. Рэспублiкi абараняюць агульныя iнтарэсы i на мiжнароднай арэне. У тым лiку падтрымлiваюць адну пазiцыю ў напрамку рэфармавання структуры ААН. Што тычыцца эканомiкi, то для ўсяго свету несумненна, што за апошнiя дзесяцiгоддзi Кiтай здолеў зрабiць моцны рывок наперад. Сакрэт «кiтайскага цуду» мае шмат складаемых. Адно з iх — правiльнае размяшчэнне рознага вiду iнвестыцый. Урад Кiтая надае вялiкае значэнне пашырэнню гандлёва-эканамiчных сувязяў з Беларуссю. Выдзеленыя нядаўна кiтайскiм бокам крэдыты для РБ (на агульную суму больш чым 234 мiльёны долараў ЗША) будуць патрачаны на трэцяга ў нашай рэспублiцы мабiльнага аператара. Плануецца таксама адкрыць фабрыку па вытворчасцi мабiльных тэлефонаў. Ажыццяўленне задуманага стала магчымым дзякуючы заключэнню памiж Кiтаем i Беларуссю больш за 1,5 дзесятка мiждзяржаўных i мiжурадавых пагадненняў i 20 кантрактаў у вынiку нядаўняга вiзiту нашага прэзiдэнта ў КНР. Развiваюцца i ўзмацняюцца таксама тэхнiчныя i культурныя сувязi. Каля тысячы студэнтаў з «Паднябеснай» набываюць адукацыю ў нашых ВНУ. Падтрымлiваюць кантакты мiж сабою i грамадскiя арганiзацыi абедзвюх рэспублiк. Напрыклад, ветэранскiя. «Месцы захавання савецкiх воiнаў пастаянна даглядае наш маладзёжны саюз»,— заверыў спадар У Хуньбiнь. Летась у склад дэлегацый, запрошаных на мерапрыемствы з нагоды святкавання Перамогi над японскiм фашызмам, уваходзiлi i беларускiя ветэраны. Кiтайцам даспадобы многiя якасцi беларускага народа. Спадар пасол адзначыў менавiта працавiтасць, цярплiвасць, дыпламатычнасць, памяркоўнасць, разважлiвасць нашых людзей. Усходнi светапогляд лiчыць гэтыя рысы прыступкамi да дасягнення найвышэйшага розуму.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Надзвычайны i Паўнамоцны Пасол Кiтая ў Беларусi У ХУНЬБIНЬ некалi вучыўся ў нашай краiне, а цяпер прыбыў да нас як сябар, каб мацаваць сувязi памiж кр |
|