21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Беларусы сталi жыць лепш, i ўсё больш давяраюць дзяржаўнай уладзе

25.08.2009 21:24 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Уладзiмiр АЛЯКСАНДРАЎ

Сацыялогiя

Так склалася, што кожны новы год мы пачынаем з падвядзення вынiкаў мiнулага: ацэньваем свае дасягненнi i няўдачы, будуем планы на будучыню. Як жылося беларусам у 2005-м? Магчымасць яшчэ раз паглядзець на сябе ў люстэрка статыстыкi дае даследаванне, праведзенае ў снежнi мiнулага года Iнстытутам сацыяльна-палiтычных даследаванняў пры Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

Вынiкi сацыялагiчнага манiторынгу паказваюць, што ўсё больш беларусаў адносяць сябе да людзей з сярэднiм дастаткам. Гэту тэндэнцыю можна ўпэўнена назваць устойлiвай. Так, сёння да катэгорыi «з сярэднiм дастаткам» адносяць сябе 69 працэнтаў апытаных, хоць у чацвёртым квартале 2001 года такiх было толькi 35,7 працэнта. У той жа час «беднымi» сябе назвалi 19,6 працэнта беларусаў (у IV квартале 2001 года — 47,5 працэнта).

Колькасць грамадзян, якiя лiчаць, што iх матэрыяльнае становiшча пагоршылася, зменшылася за апошнiя чатыры гады з 44,2 да 12,2 працэнта. За гэты ж час адзначыўся рост колькасцi рэспандэнтаў, перакананых у тым, што сацыяльна-эканамiчная сiтуацыя ў краiне паляпшаецца (з 9,2 да 38,2 працэнта), i тых, хто лiчыць, што сiтуацыя застаецца стабiльнай — з 12,8 да 35,5 працэнта.

Для насельнiцтва Беларусi менш востра стаяць такiя праблемы, як неэфектыўнасць дзяржаўнага кiравання, недастатковая сацыяльная абарона грамадзян, беспрацоўе, карупцыя ў дзяржструктурах. Большы градус набылi праблемы жыллёвая, выхавання моладзi, нiзкага ўзроўню культуры насельнiцтва, эканамiчныя, мiжнародная абстаноўка.

Натуральна, што рост эканамiчнага дабрабыту, сацыяльна-эканамiчная i палiтычная стабiльнасць у грамадстве паўплывалi на ацэнку людзьмi органаў дзяржаўнай улады. Так, у межах 70 працэнтаў рэспандэнтаў станоўча ацанiлi дзейнасць Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта, урада i кiраўнiцтва прадпрыемстваў, больш за палову — работу мясцовых органаў улады i мiнiстэрстваў. У той жа час знiзiўся i да таго невысокi рэйтынг даверу да апазiцыйных сiл: да недзяржаўных СМI — з 11,5 да 4,5 працэнта, да свабодных прафсаюзаў — з 9,7 да 4,2 працэнта, да апазiцыйных партый — з 4,1 да 0,6 працэнта.

Закранулi сацыёлагi i тэму маючых адбыцца прэзiдэнцкiх выбараў.

Гэта падзея выклiкае значны iнтарэс у пераважнай большасцi дарослага насельнiцтва Беларусi: выбары «вельмi цiкавяць» 73,1 працэнта рэспандэнтаў (у 2004 годзе — 64,8 працэнта), «не вельмi цiкавяць» — 12,1 працэнта апытаных i «зусiм не цiкавяць» толькi 1,5 працэнта беларусаў.

Для большасцi беларусаў (82,1 працэнта) «мае вялiкае значэнне», хто будзе абраны прэзiдэнтам краiны. Аналагiчна абсалютная большасць насельнiцтва (89,2 працэнта) пераканана, што ўзровень жыцця народа ў значнай ступенi залежыць ад таго, хто з’яўляецца прэзiдэнтам краiны.

У ходзе апытання рэспандэнтам было прапанавана ацанiць дзейнасць дзеючага прэзiдэнта Аляксандра Лукашэнкi. 87,5 працэнта апытаных ацанiлi яе як станоўчую цi хутчэй, станоўчую. На думку 88,3 працэнта рэспандэнтаў, А. Лукашэнка выконвае свае перадвыбарныя абяцаннi.

Згодна з вынiкамi даследавання, калi б выбары прэзiдэнта Беларусi адбылiся сёння, за дзеючага кiраўнiка дзяржавы прагаласавалi б 76,7 працэнта апытаных. Давер iншым прэтэндэнтам на пасаду прэзiдэнта — не больш за 2 працэнты.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Так склалася, што кожны новы год мы пачынаем з падвядзення вынiкаў мiнулага: ацэньваем свае дасягненнi i няўдачы, будуем планы на будучыню
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика