21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Калi «накапліваць», то лепш... умоўна?

25.08.2009 21:24 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей ГРЫБ

ПЕНСIЙНАЯ СПРАВА

На працягу апошняга дзесяцiгоддзя пенсiйная тэма аказалася вострай для абсалютнай большасцi краiн Еўропы, i, як вядома, у дадзеным выпадку Беларусь не стала выключэннем. Пры гэтым прапаноў, як можна рэфармаваць саму пенсiйную сiстэму, можна было пачуць шмат. I ў якасцi аднаго з варыянтаў часцяком узгадваўся пераход на мадэль накапленняў. Мiж тым, наколькi рэальным падаецца такi шлях i цi iснуе яму альтэрнатыва? Аб гэтым — наша гутарка з намеснiкам начальнiка галоўнага ўпраўлення пенсiйнага забеспячэння i сацыяльнага страхавання Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Наталляй МУРАШКЕВIЧ.

Накапляльную мадэль можна параўнаць з банкаўскай: яе сутнасць у тым, што кожны працуючы чалавек пералiчвае частку цяперашняй зарплаты на будучую пенсiю ў дзяржаўныя або недзяржаўныя пенсiйныя фонды. У сваю чаргу задача такiх фондаў — захаваць i, дзякуючы механiзмам iнвесцiравання, павялiчыць назапашаныя сродкi. А далей з улiкам сумы гэтых сродкаў, а таксама чакаемай працягласцi жыцця чалавека, робiцца разлiк пенсii. Па сутнасцi тут дзейнiчае формула «Памер пенсii = ПК/Т». Прычым ПК — гэта паказчык назапашанага пенсiйнага капiталу, а Т — сярэднестатыстычны тэрмiн атрымання пенсii.

Менавiта магчымасць вылiчэння пенсii зыходзячы з памеру ўплачаных страхавых узносаў i даходаў ад iх iнвесцiравання — адзiн з найбольш прывабных бакоў накапляльнай сiстэмы. Але адначасова i адзiн з яе галоўных «мiнусаў». Так, вядома: удалымi пенсiйныя ўкладаннi будуць толькi тады, калi iх зможа «асвоiць» фiнансавы рынак. I, на жаль, якраз тут могуць узнiкнуць цяжкасцi.

Аднак самы няпросты момант пры ўвядзеннi накапленняў — так званая праблема «пераходнага перыяду». Каб забяспечыць назапашванне сродкаў на будучыя пенсii i адначасова фiнансаваць выплаты пенсiй тым, хто атрымлiвае iх ужо зараз, даводзiцца шукаць дадатковыя крынiцы. Прычым такiмi крынiцамi могуць быць або павышэнне пенсiйнага тарыфу, або знiжэнне выплат цяперашнiм пенсiянерам. Словам, шляхi — малапрымальныя.

— Выйсце ў гэтай сiтуацыi знайшлi ў Швецыi, — распавядае Наталля Мурашкевiч. — Тут прапанавалi пры вылiчэннi пенсiй у размеркавальнай сiстэме выкарыстоўваць той жа метад, што «працуе» ў накапляльных схемах. Словам, вылiчваць пенсii з аб’ёмаў узносаў. Або, кажучы iнакш, — зыходзячы з умоўнага капiталу.

Ва ўмоўна-накапляльнай пенсiйнай сiстэме, як i ў схеме накапляльнай, кожнаму працуючаму чалавеку адкрываецца iндывiдуальны рахунак, на якi трапляе iнфармацыя аб памерах яго «пенсiйных» адлiчэнняў. Аднак у адрозненне ад рэальных накапленняў, гэтыя ўзносы iдуць не на iнвесцiраванне, а на выплату пенсiй цяперашнiм пенсiянерам. Такiм чынам, ствараецца ўмоўны пенсiйны капiтал. А потым, калi прыйдзе час выхаду на пенсiю, яе памер разлiчваецца зыходзячы з двух паказчыкаў — сумы пенсiйнага капiталу i перыяду выплаты пенсii.

— Варта заўважыць, што гаворка тут не iдзе аб змене крынiцы фiнансавання пенсiй, — адзначае Наталля Мурашкевiч. — Змяняецца толькi сам падыход да iх вылiчэння. Калi зараз памер пенсii разлiчваецца зыходзячы са стажу i заробку, з якога чалавек плацiў узносы сацыяльнага страхавання, то ў схеме ўмоўных накапленняў дзейнiчае тая ж формула, што ў накапленнях рэальных — «Памер пенсii = ПК/Т». Паказчык Т — гэта зноў-такi тэрмiн чакаемай працягласцi жыцця чалавека, якi ўжо дасягнуў пенсiйнага ўзросту. Аднак ПК у дадзеным выпадку — гэта памер ужо не рэальнага, а ўмоўнага пенсiйнага капiталу.

З тэрмiнам чакаемай працягласцi жыцця нiбыта ўсё зразумела — ён вызначаецца на падставе сярэднестатыстычнага ўзроўню ў цэлым па краiне. Трэба хiба што заў-важыць, што нiякай рызыкi «перажыць» свае накапленнi для чалавека няма — выплата пенсii ўсё роўна не спынiцца.

Больш пытанняў узнiкае з умоўным пенсiйным капiталам. Тут, падкрэслiвае Наталля Мурашкевiч, неабходна вызначыць механiзмы iндэксацыi. У прыватнасцi, такая iндэксацыя можа быць прывязана да росту ВУП цi сярэднiх заробкаў. Або да двух гэтых паказчыкаў адначасова.

— Пры ўмоўна-накапляльнай мадэлi фактычна знiкне адна з найбольш спрэчных тэм апошняга часу — аб павышэннi пенсiйнага ўзросту, — зазначае Наталля Мурашкевiч. — Прамая залежнасць памеру пенсii ад выплачаных страхавых узносаў i тэрмiну яе атрымання вядзе да таго, што чалавеку становiцца выгадным «зарабляць» сваю пенсiю i аддаляць час звароту за ёй.

Тым не менш, нягледзячы на яе знешнюю «празрыстасць», з увядзеннем новай мадэлi ўзнiкае шмат пытанняў — да прыкладу, якiм чынам iндэксаваць той жа пенсiйны капiтал, якiм павiнен быць пераходны перыяд?

— Адшукаць адказы на падобныя пытаннi мы спрабуем зараз, — падкрэслiвае Наталля Мурашкевiч. — Аднак казаць аб якiх-небудзь «канчатковых варыянтах» цi аб канкрэтных тэрмiнах увядзення ўмоўна-накапляльных схем яшчэ рана. Бо справа гэта сур’ёзная. I перш чым «адрэзаць», у дадзеным выпадку сапраўды трэба адмераць сем разоў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На працягу апошняга дзесяцiгоддзя пенсiйная тэма аказалася вострай для абсалютнай большасцi краiн Еўропы, i, як вядома, у дадзеным выпадку Беларусь не
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика