Заробкi — без затрымак
Мiкалай ЛIТВIНАЎ
На пачатак тыдня адпаведныя даўгi па вобласцi складалi каля чвэрцi фонду заработнай платы. Прамысловыя прадпрыемствы завiнавацiлiся сваiм работнiкам амаль 15 мiльярдаў рублёў, арганiзацыi бюджэтнай сферы — 19,6 мiльярда рублёў. Заставалiся даўгi i ў iншых галiнах. Аднак, як адзначыў падчас селектарнай нарады старшыня Мiнскага аблвыканкама Мiкалай ДАМАШКЕВIЧ, уся запазычанасць будзе тэрмiнова лiквiдавана.
Асаблiвую ўвагу неабходна ўдзялiць выкананню параметраў сацыяльна-эканамiчнага развiцця. Шэраг рэгiёнаў не справiлiся з прагнознымi паказчыкамi па вынiках мiнулага года. Заклапочанасць выклiкае сiтуацыя з паказчыкамi развiцця сельскай гаспадаркi: нягледзячы на тое, што ў сярэднiм вобласць «плюсуе» ў галiне малочнай жывёлагадоўлi, у шасцi раёнах (Мiнскiм, Маладзечанскiм, Мядзельскiм, Бярэзiнскiм, Слуцкiм i Старадарожскiм) пачаў змяншацца прырост вытворчасцi «белага золата».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На пачатак тыдня адпаведныя даўгi па вобласцi складалi каля чвэрцi фонду заработнай платы
|
|