Больш як 1,5 млн подпiсаў сабрана за вылучэнне Аляксандра Лукашэнкi кандыдатам у прэзiдэнты Беларус
Кар. БЕЛТА
Колькасць подпiсаў, сабраных за вылучэнне Аляксандра Лукашэнкi кандыдатам у прэзiдэнты Рэспублiкi Беларусь, перавысiла на сённяшнi дзень паўтара мiльёна, дасягнуўшы лiчбы 1 574 239. Аб гэтым гаворыцца ў прэс-рэлiзе яго iнiцыятыўнай групы.
У сувязi з гэтым кiраўнiк iнiцыятыўнай групы Вiктар Шэйман звярнуўся са словамi падзякi да выбаршчыкаў. «Перш за ўсё, хачу шчыра i сардэчна падзякаваць грамадзянам Беларусi, якiя падтрымалi вылучэнне Аляксандра Рыгоравiча Лукашэнкi на пасаду прэзiдэнта нашай краiны», — сказаў Вiктар Шэйман. Дасягненне такiх вынiкаў пры зборы подпiсаў ён абумовiў ростам колькасцi людзей, якiя падтрымлiваюць прэзiдэнта. «У гэтым вiдаць заканамерны вынiк праводзiмай у Беларусi сацыяльна-эканамiчнай палiтыкi, арыентаванай на канкрэтнага чалавека», — адзначыў Вiктар Шэйман. Акрамя таго, у параўнаннi з 2001 годам павялiчылася i сама iнiцыятыўная група, што таксама дало магчымасць сабраць большую колькасць подпiсаў. Iнiцыятыўная група па вылучэнню Аляксандра Лукашэнкi кандыдатам у прэзiдэнты Рэспублiкi Беларусь налiчвае 6212 чалавек. Вiктар Шэйман лiчыць, што «яе задача — даведацца i адчуць настроi людзей, зразумець, што недагледзела i што ўпусцiла ўлада за апошнiя гады». За гэты час група атрымала ад грамадзян 1872 прапановы i просьбы. Яны датычацца розных сфер i розных напрамкаў дзейнасцi ўлады. «Па кожнай з iх цяпер прымаюцца канкрэтныя рашэннi, i iх выкананне мы бяром на кантроль», — падкрэслiў кiраўнiк iнiцыятыўнай групы. У якасцi прыкладаў рэагавання iнiцыятыўнай групы на звароты грамадзян Вiктар Шэйман адзначыў накiраванне ў Мiнiстэрства аховы здароўя прапаноў па спрашчэнню парадку рэалiзацыi медыкаментаў па рэцэптах, а таксама ўдасканаленне забеспячэння службовым жыллём ваеннаслужачых i супрацоўнiкаў праваахоўных органаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Колькасць подпiсаў, сабраных за вылучэнне Аляксандра Лукашэнкi кандыдатам у прэзiдэнты Рэспублiкi Беларусь, перавысiла на сённяшнi дзень паўтара мiльё
|
|