Даведкi — клопат сацработнiка?
Сяргей ГРЫБ
У мiнулым годзе дзяржаўную адрасную сацыяльную дапамогу атрымалi больш за 50 тысяч чалавек. Прычым, як адзначаюць у Мiнiстэрстве працы i сацыяльнай абароны, у асноўным гэта былi прадстаўнiкi няпоўных i мнагадзетных сем’яў, якiя выхоўваюць непаўналетнiх дзяцей.
Мiж тым, паводле слоў начальнiка галоўнага ўпраўлення дзяржаўнай сацыяльнай падтрымкi насельнiцтва мiнiстэрства Надзеi Басюк, з 1 студзеня пры прызначэннi адраснай сацыяльнай дапамогi ўведзены прынцып «аднаго акна». Iншымi словамi, зараз кожны прэтэндэнт на такую дапамогу павiнен прадставiць толькi звесткi i даведкi аб даходах, якiя былi атрыманы па месцы работы цi навучання, а таксама дакументы, што знаходзяцца ў асабiстым карыстаннi. Што да ўсiх астатнiх дакументаў, то цяпер запыт на iх робiцца непасрэдна раённымi спецыялiстамi органаў па працы i сацыяльнай абароне. Дарэчы, на думку Надзеi Басюк, падобная практыка павiнна зменшыць матэрыяльныя выдаткi на збор неабходных дакумен-таў i даведак, зэканомiць час прэтэндэнтаў на адрасную сацыяльную дапамогу i ў вынiку — павялiчыць запатрабаванасць гэтага вiду дзяржаўнай падтрымкi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У мiнулым годзе дзяржаўную адрасную сацыяльную дапамогу атрымалi больш за 50 тысяч чалавек
|
|