Каб не чакалі
Аляксандр ПУКШАНСКI
У Вiцебскай вобласцi сельскае насельнiцтва абслугоўваюць каля 20 цэнтральных раённых бальнiц, 40 — участковых, працуюць больш за 70 урачэбных амбулаторый, 13 бальнiц сястрынскага догляду i каля 440 фельчарска-акушэрскiх пунктаў. Палова будынкаў узведзены да 1960 года. Амаль кожная чацвёртая з усiх сельскiх медустаноў — з пячным ацяпленнем. 35 працэнтаў аўтамашын «хуткай дапамогi» даўно адпрацавалi свой нарматыў, i з-за гэтага несвоечасова прыязджаюць да хворых... Спецыяльная праграма аднаўлення сельскiх медыцынскiх устаноў зацверджана дэпутатамi Вiцебскага абласнога Савета. Яна разлiчана на 2006—2010 гады. Толькi сёлета на гэтыя мэты з бюджэту будзе пералiчана больш за 3710 мiльёнаў рублёў, а ўсяго — больш за 19,5 мiльярда рублёў. Раённыя i гарадскiя саветы дэпутатаў прынялi адпаведныя рэгiянальныя праграмы. Каб вяскоўцы не чакалi, пакуль сельская медыцына дасягне гарадскога ўзроўню, для iх паслуг — гарадскiя палiклiнiкi, бальнiцы. Магутнасцi гарадскiх медустаноў паспяхова выкарыстоўваюцца для абслугоўвання вяскоўцаў. Полацкая чыгуначная палiклiнiка i медустановы Наваполацка адкрыты для жыхароў вёсак. Жыхары Вiцебскага раёна ў залежнасцi ад месца свайго пражывання лечацца ў палiклiнiках абласнога цэнтра. Аналагiчная сiтуацыя i ў Оршы.
Атрымалi другое жыццё аперацыйныя i рэанiмацыйныя блокi ў Мiёрскiм, Лепельскiм, Талачынскiм i Глыбоцкiм раёнах. А «самая галоўная» бальнiца Вiцебшчыны — абласная — у апошнiя гады актыўна атрымлiвае новае унiкальнае абсталяванне. У прыватнасцi, дзякуючы спецыяльнаму рэнтгенапарату коштам больш за 2 мiльёны долараў медыкi могуць праводзiць аперацыi на сасудах пры iшэмiчнай хваробе сэрца...
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Вiцебскай вобласцi сельскае насельнiцтва абслугоўваюць каля 20 цэнтральных раённых бальнiц
|
|