21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Ці палепшыцца «самаадчуванне» медыцыны?

25.08.2009 21:32 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Надзея НIКАЛАЕВА

НА ПЕРСПЕКТЫВУ

Камунальны медыцынскi стандарт, асабліва неабходны ў сельскай мясцовасці, чакае адабрэння ўрада

У 2006 годзе сума бюджэтных выдаткаў на ахову здароўя i медыцынскае абслугоўванне насельнiцтва Беларусi складзе 285 тысяч рублёў на кожнага яе жыхара — гэта на 35 тысяч рублёў больш, чым у папярэднiм годзе. Аб гэтым на прэс-канферэнцыi, прысвечанай рэалiзацыi дзяржаўных мiнiмальных стандартаў у галiне аховы здароўя, паведамiў начальнiк упраўлення арганiзацыi медыцынскай дапамогi Мiнiстэрства аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь Аляксандр ЦЫБIН.

Як падкрэслiў спецыялiст, чым лепш «адчувае» сябе эканомiка, тым лепш адчувае сябе i медыцына. Беларусь, мiж iншым, стала першай краiнай на постсавецкай прасторы, якая перайшла на фiнансаванне медыцыны, заснаванае на нарматывах бюджэтнай забяспечанасцi з разлiку на кожнага яе жыхара, i ўвяла адпаведны дзяржаўны мiнiмальны сацыяльны стандарт, якi ўстанаўлiваецца для кожнай з абласцей i для горада Мiнска. Новая медыка-эканамiчная мадэль выклiкала ў фiнансiстаў сапраўдны шок, паколькi раней планаванне выдаткаў абапiралася на аб’ёмныя або сеткавыя паказчыкi (колькасць ложкаў у стацыянарах, колькасць наведванняў палiклiнiк i гэтак далей). Аднак, як паказала трохгадовая практыка, гэты крок цалкам сябе апраўдаў: новы механiзм гаспадарання дазволiў беларускай медыцыне iнтэнсiўна развiвацца...

Усяго на сённяшнi дзень у галiне аховы здароўя дзейнiчаюць пяць дзяржаўных мiнiмальных сацыяльных стандартаў. Для прыкладу, нарматыў забяспечанасцi ложкамi ў стацыянарах складае ў сучасны момант 9 ложкаў на 1 тысячу жыхароў, а нарматыў забяспечанасцi ўрачамi першаснага звяна ( участковымi тэрапеўтамi, педыятрамi, урачамi агульнай практыкi) — 1 урач на 1,3 тысячы жыхароў. На думку экспертаў Сусветнай арганiзацыi аховы здароўя, калi б размова iшла пра недзяржаўную сiстэму медыцыны, то нагрузка 1300 пацыентаў на аднаго ўрача сведчыла б хутчэй пра незапатрабаванасць гэтага спецыялiста (у савецкiя часы, дарэчы, адзiн урач прыпадаў на 2500 жыхароў).

«Аднак стратэгiчная палiтыка нашага Мiнiстэрства заключаецца ў тым, каб ва ўрача была магчымасць i час мець зносiны з кожным са сваiх пацыентаў, — патлумачыў Аляксандр Цыбiн. — Як сведчаць нашы назiраннi, нават новыя ўрачы за паўгода-год паспяваюць пазнаёмiцца асабiста з усiмi сваiмi пацыентамi...»

Згодна з нарматывам забяспечанасцi насельнiцтва аптэкамi на кожныя 8 тысяч жыхароў павiнна прыпадаць 1 аптэка. Аднак гэта, так бы мовiць, агульнарэспублiканскi стандарт, якi не ўлiчвае шчыльнасць гарадскога i сельскага насельнiцтва. Скажам, у раёне налiчваецца ўсяго 12 тысяч жыхароў, i калi дакладна вытрымлiваць дзеючы нарматыў, то, выходзiць, што для лекавага забеспячэння жыхароў гэтага раёна трэба пабудаваць усяго паўтары аптэкi. Ёсць i яшчэ адна акалiчнасць: пры распрацоўцы дзяржаўнага сацыяльнага стандарту было вырашана ўлiчваць аптэкi ўсiх формаў уласнасцi. Па вялiкаму рахунку для чалавека не iснуе прынцыповай рознiцы, дзе яму набываць той цi iншы лекавы прэпарат, тым больш, што цэны на лекi знаходзяцца пад дзяржаўным кантролем. Аднак, калi ў гарадах недзяржаўныя аптэкi сёння сустракаюцца лiтаральна на кожным кроку, то ў сельскую мясцовасць прыватнiкi iдуць неахвотна. «Мы бачым толькi адно выйсце — ствараць фiлiялы аптэк, — дзелiцца сваiм бачаннем Аляксандр Цыбiн. — Для таго каб зняць праблему лекавага забеспячэння вяскоўцаў, мы давяраем продаж лекавых сродкаў медыкам, якiя працуюць на ФАПах i ў амбулаторыях агульнай урачэбнай практыкi. Практычна паўсюдна пры iх дзейнiчаюць аптэчныя пункты другой катэгорыi».

Кожны квартал камiсiя, у склад якой уваходзяць члены ўрада, куратары абласцей i супрацоўнiкi Беларускага цэнтра медыцынскiх тэхналогiй, iнфарматыкi, кiравання i эканомiкi Мiнiстэрства аховы здароўя, выязджае ў рэгiёны для кантролю за выкананнем там мiнiмальных сацыяльных стандартаў. Загадчыца лабараторыi аховы здароўя Цэнтра медыцынскiх тэхналогiй Таццяна Цераховiч сцвярджае, што пад увагу бярэцца лiтаральна ўсё: i транспартныя зносiны памiж населенымi пунктамi (магчымасць не толькi дабрацца да медыцынскай установы, але i вярнуцца ў той жа дзень дамоў), i асартымент медыкаментаў на ФАПах i ва ўрачэбных амбулаторыях, i даступнасць стацыянарнай дапамогi: «Магу запэўнiць, што чэргаў на шпiталiзацыю ў раёнах няма. Усе ФАПы тэлефанiзаваныя. Урачы — цалкам даступныя. А ў асартыменце аптэчных пунктаў ёсць лекавыя прэпараты не толькi беларускiх, але i замежных вытворцаў. I нават калi патрэбнага лякарства ў наяўнасцi не аказваецца, гэты лекавы прэпарат завозiцца пад заказ. Да таго ж калi ўрач выязжае на аддаленыя вiзiты, ён заўсёды можа прыхапiць з сабой патрэбнае лякарства — такая практыка ўсiх цалкам задавальняе...»

Сёння ў сельскай мясцовасцi функцыянуць 189 сельскiх участковых бальнiц, 79 бальнiц сястрынскага догляду, 593 сельскiя ўрачэбныя амбулаторыi i 2579 ФАПаў. Усяго колькасць устаноў, якiя аказваюць на вёсцы насельнiцтву першасную медыка-санiтарную дапамогу, склала летась 3440 адзiнак — гэта ў тры-чатыры разы перавышае колькасць медыцынскiх устаноў у гарадах. Але за колькасцю павiнна стаяць яшчэ i якасць.

— Мiнiстэрства аховы здароўя не закрывае ФАПы, — падкрэслiў Аляксандр Кiрылавiч. — Гэта прэрагатыва мясцовых уладаў. Як правiла, у сельскай мясцовасцi закрываюцца толькi тыя ФАПы, матэрыяльна-тэхнiчная база якiх не адпавядае санiтарным нормам (з пячным ацяпленнем, у аварыйным стане, дзе адсутнiчаюць вадаправод i каналiзацыя), а таксама з невялiкай колькасцю абслугоўваемага насельнiцтва. Часцей жа ФАПы не закрываюцца, а рэарганiзуюцца ва ўрачэбныя амбулаторыi. Мясцовыя ўлады павiнны рэгуляваць i такi сацыяльны стандарт, як нарматыў забяспечанасцi брыгадамi хуткай медыцынскай дапамогi. Паводле цяперашняга нарматыву, на кожныя 12,5 тысячы жыхароў павiнна прыпадаць 1 брыгада хуткай дапамогi. Але тут зноў-такi трэба ўлiчваць спецыфiку кожнага рэгiёна, адлегласцi, якiя трэба пераадольваць для таго, каб дабрацца медыкам да аддаленых населеных пунктаў. Мы ж, са свайго боку, цвёрда перакананыя, што хуткая дапамога павiнна працаваць у рэжыме чакання (як пажарная служба), а не як медыцынскае таксi. Усе павiнны зразумець, што хуткая дапамога павiнна ў патрэбны час заўсёды быць у патрэбным месцы. Гэта вельмi дарагi вiд медыцынскай дапамогi i iм трэба з розумам карыстацца.

Сёння Мiнiстэрства аховы здароўя ўнесла ва ўрад прапанову дапоўнiць дзяржаўныя сацыяльныя стандарты ў галiне аховы здароўя новым, так бы мовiць, камунальным стандартам. У галоўным медыцынскiм ведамстве краiны вымушаны прызнаць, што iм бывае сорамна за некаторыя свае ўчастковыя бальнiцы i ФАПы, дзе адсутнiчае ацяпленне i каналiзацыя, не забяспечваецца пастаяннае энэргазабеспячэнне.

— Сцены павiнны таксама лячыць, — перакананы Аляксандр Цыбiн. — Невыпадкова мы распачалi сёння мадэрнiзацыю i рэструктурызацыю клiнiк у абласных i раённых цэнтрах (асаблiва заўважны гэты працэс у сталiцы). Беларускiя клiнiкi абавязаны i знешнiм сваiм выглядам, i унутраным зместам адпавядаць сучасным медыцынскiм патрабаванням. Дарэчы, рэканструкцыя сталiчных бальнiц стварыла ўмовы для адпрацоўкi кансультатыўна-дыягнастычных прыёмаў у прыёмных аддзяленнях гэтых бальнiц, якiя часова аказалiся не загружаныя. Вельмi карысным было б нам пераняць вопыт заходнiх краiн, дзе ўвогуле не iснуе палiклiнiчных устаноў i гэта вельмi рацыянальны падыход, паколькi лепшыя кадры сканцэнтраваныя ў стацыянарах. А пры клiнiках на Захадзе працуюць кансультатыўна-дыягнастычныя аддзяленнi.

Як вядома, з восенi мiнулага года ў Мiнiстэрстве аховы здароўя пачала дзейнiчаць «гарачая» тэлефонная лiнiя, на якую могуць звяртацца са сваiмi праблемамi i прапановамi жыхары з усiх куточкаў Беларусi. Аднак да 60 працэнтаў усiх зваротаў паступаюць на «гарачую лiнiю» ад мiнчан, што прымушае задумацца пра арганiзацыю працы сталiчнай сiстэмы аховы здароўя...

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Камунальны медыцынскi стандарт, асабліва неабходны ў сельскай мясцовасці, чакае адабрэння ўрада
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика