21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Сельская бальнiца забытай не будзе

25.08.2009 21:32 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Барыс ПРАКОПЧЫК

Лячэбныя ўстановы на вёсцы прыводзяцца ў адпаведнасць з iснуючымi санiтарнымi i медыцынскiмi нормамi

У апошнiя гады шэраг сельскiх медустаноў быў рэарганiзаваны, а некаторыя наогул зачынены. Гэта тлумачылася тым, што фiнансавыя сродкi будуць канцэнтравацца на перааснашчэннi матэрыяльна-тэхнiчнай базы раённых бальнiц, каб тыя ж вяскоўцы атрымалi там больш якасную медыцынскую дапамогу. Але што ж чакае пры гэтым iснуючыя лячэбныя ўстановы ў сельскай мясцовасцi? Цi не апынуцца яны на «задворках» сучасных тэхналогiй? Намеснiк начальнiка ўпраўлення аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама Таццяна ГАРЭЛАВА пераканана, што яны забытымi не будуць.

У рамках праграмы па адраджэнню i развiццю вёскi, стварэнню аграгарадкоў прадугледжаны цэлы комплекс работ па прывядзенню ў адпаведнасць з iснуючымi i санiтарнымi, i медыцынскiмi нормамi сельскiх устаноў аховы здароўя. Гэта датычыцца не толькi гарпасялковых i ўчастковых бальнiц, але i ФАПаў. Усе сельскiя лячэбна-прафiлактычныя ўстановы i, канешне, цэнтральныя раённыя бальнiцы паэтапна прыводзяцца ў парадак. У мiнулым годзе ў чатырох раёнах вобласцi за кошт сродкаў Мiнiстэрства аховы здароўя завершана аснашчэнне сучасным абсталяваннем аддзяленняў рэанiмацыi i аперацыйных блокаў. Прадастаўлена абсталяванне яшчэ на чатыры раёны, а восем — уключаны ў адпаведную праграму на 2006 год. Такiм чынам, да канца сёлетняга года будуць завершаны рэканструкцыя i тэхнiчнае перааснашчэнне аддзяленняў рэанiмацыi i аперацыйных блокаў ва ўсiх раённых бальнiцах, што вельмi важна для лячэння цяжкiх хворых.

Адначасова на ўзроўнi раёнаў удасканальваецца матэрыяльна-тэхнiчная база сельскiх медустаноў. Добрыя вынiкi такой працы маюцца, да прыкладу, у Васiлiшкаўскай бальнiцы ў Шчучынскiм раёне, у Алекшыцах Бераставiцкага раёна i ў шэрагу iншых населеных пунктаў. Думаю, што гэты працэс у сельскай мясцовасцi будзе завершаны нават не да 2010 года, а раней.

— З улiкам размеркавання выпускнiкоў ВНУ 2005 года (цяпер яны праходзяць стажыроўку на базе абласных i раённых устаноў). Практычна ўсе сельскiя лячэбныя ўстановы вобласцi будуць забяспечаны ўрачэбнымi кадрамi. Недзе — па сумяшчальнiцтву, недзе прыязджае ўрач з суседняй медустановы, але ўсе пасады будуць занятыя, — гаворыць Таццяна Гарэлава.

Ва ўсiх раёнах адчынены бальнiцы сястрынскага догляду, дзе створаны ўсе неабходныя ўмовы для людзей, якiя апынулiся ў цяжкiх жыццёвых абставiнах. Гэтыя лячэбныя ўстановы ўтрымлiваюцца за кошт бюджэту аховы здароўя раёна, праблем з забеспячэннем медыкаментамi, абсталяваннем, iнструментарыем там няма. У залежнасцi ад рашэння райвыканкама, плата за месяц знаходжання ў бальнiцы сястрынскага догляду складае ад 70 да 90 працэнтаў пенсii. У прынцыпе гэта невялiкая сума, паколькi для дзяржавы кошт абслугоўвання аднаго чалавека ў суткi, з улiкам i медыцынскага абслугоўвання, i харчавання, складае ў сярэднiм каля 20 тысяч рублёў.

Некалькi месяцаў назад адбылася рэарганiзацыя медыцынскай службы абласнога цэнтра i Гродзенскага раёна, i вяскоўцы цяпер абслугоўваюцца ў гарадскiх лячэбных установах. Цi не пагоршылася пры гэтым медабслугоўванне гараджан?

— Рашэнне аб аб’яднаннi аховы здароўя гарадоў абласнога падпарадкавання i аднайменных раёнаў было прынята па ўсёй рэспублiцы. Плюсы ад гэтай навацыi, па вялiкаму рахунку, мы ўбачым некалькi пазней, хоць аб пэўных станоўчых вынiках можна гаварыць ужо цяпер. У прыватнасцi аб больш эфектыўным выкарыстаннi фiнансавых сродкаў (амбулаторна-полiклiнiчная сетка горада i раёна аб’яднана ў адну фiнансавую адзiнку), лепшых умовах для выкарыстання i пераразмеркавання па лячэбных установах абсталявання. Стараемся арганiзаваць справу так, каб чалавек не нерваваўся з атрыманнем талона на прыём да ўрача, павялiчаны час прыёму ўрачамi-тэрапеўтамi.

Што датычыцца вяскоўцаў, то ўрач амбулаторыi на вёсцы патэлефануе ў гарадскую палiклiнiку, каб для чалавека, якi мае патрэбу, пакiнулi талон на прыём да таго цi iншага спецыялiста. Жыхары ўсiх населеных пунктаў атрымлiваюць медыцынскую дапамогу ў канкрэтных гарадскiх медустановах згодна з зацверджанымi зонамi абслугоўвання. Ёсць задумкi па стварэнню профiльных дзённых стацыянараў, цэнтраў па пэўнаму вiду медыцынскага абследавання.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лячэбныя ўстановы на вёсцы прыводзяцца ў адпаведнасць з iснуючымi санiтарнымi i медыцынскiмi нормамi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика