21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Найперш патрэбен транспарт

25.08.2009 21:32 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Святлана ЯСКЕВIЧ

Лышчыцкая ўчастковая бальнiца абслугоўвае 13 вёсак Брэсцкага раёна. Адначасова курс лячэння тут могуць праходзiць да сарака чалавек.

Галоўны ўрач бальнiцы Марыя Нiкалаюк гаворыць, што яе як адмiнiстратара галоўны клопат зараз звязаны са службовым транспартам. Бальнiчнаму УАЗу мiнула 13 гадоў. У рабочым стане ён падтрымлiваецца дзякуючы стараннасцi i добрасумленнасцi вадзiцеля. Але ж нагрузка на машыну кладзецца немалая. У аддаленыя вёскi да пажылых хворых або малалетнiх дзяцей медработнiкам трэба ездзiць, бывае, за 15 кiламетраў. Акрамя таго, на ФАПах у Яцкавiчах i Зводах штотыдзень прыём праводзяць педыятр i тэрапеўт па графiку, значыць, своечасова туды трэба даставiць названых спецыялiстаў. Складаныя аналiзы, напрыклад бiяхiмiчны аналiз крывi, трэба вазiць у лабараторыю райбальнiцы, бо свая лабараторыя робiць толькi простыя аналiзы. Словам, аўтамабiль тут патрэбен нiколькi не менш, чым любы медыцынскi прэпарат.

Таму i гаворыць Марыя Васiльеўна пра машыну як найпершы свой клопат. Ёсць у галоўнага ўрача i iншыя планы паляпшэння матэрыяльнай базы сваёй установы. Трэба было б памяняць на больш сучасныя апараты для правядзення фiзiяпрацэдур. Добра было б зрабiць рамонт у памяшканнi. «Не пашкодзiла б нам у гаспадарцы i свая газонакасiлка, — гаворыць галоўны ўрач. — Лышчыцы — вёска вялiкая i прыгожая. Нам таксама хочацца падтрымлiваць сваю тэрыторыю ва ўзорным парадку». Але ўсе пералiчаныя праблемы могуць быць вырашаны ў перспектыве. А вось транспарт — пытанне надзённае. I Марыя Мiкалаюк адзначае, што разуменне на гэты конт ёсць i ў мясцовай улады, толькi пакуль што канкрэтныя тэрмiны яго вырашэння ва ўладных калiдорах называць асцерагаюцца. Зараз iдзе рэарганiзацыя структуры сельскай аховы здароўя Брэсцкага раёна. Хутка вясковыя бальнiцы i амбулаторыi пяройдуць у падпарадкаванне гарадскiм установам. Тады, спадзяюцца ў вёсцы, магчыма пытаннi з матэрыяльным аснашчэннем будуць вырашацца хутчэй.

На ўсё астатняе, звязанае з умовамi iснавання бальнiцы, яе галоўны ўрач не наракае. Асаблiвую ўдзячнасць выказала Марыя Васiльеўна вясковым камунальнiкам. Яшчэ некалькi гадоў таму зiмой у бальнiцы часта было няўтульна ад холаду. А зараз, калi ацяпленнем медыцынскай установы занялася мясцовая ЖКГ, нiякiх праблем з цяплом няма.

Як адзначыў начальнiк Брэсцкага абласнога ўпраўлення аховы здароўя Валянцiн Мiлашэўскi, у вобласцi зараз 46 участковых сельскiх бальнiц i 13 бальнiц сястрынскага догляду. Для кожнай з iх праблема транспарту актуальная. У мiнулым годзе па новай машыне атрымалi тыя ўчастковыя бальнiцы, дзе ў блiжэйшы час запланавана здача аграгарадкоў. Паступова задача будзе вырашацца i для ўсiх iншых. Летась, паводле слоў Валянцiна Станiслававiча, пяць ФАПаў у вобласцi атрымалi статус амбулаторыi, яны таксама атрымалi свой транспарт.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лышчыцкая ўчастковая бальнiца абслугоўвае 13 вёсак Брэсцкага раёна. Адначасова курс лячэння тут могуць праходзiць да сарака чалавек
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика