21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Абстаноўка нармалізавалася...

25.08.2009 21:32 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iлона IВАНОВА

У сельскiх медустановах Магiлёўшчыны паступова iдзе тэхнiчнае пераабсталяванне. Будуюцца аграгарадкi, у якiя таксама ўваходзяць ФАПы, амбулаторыi альбо ўчастковыя бальнiцы. За мiнулы год было адкрыта 38 аграгарадкоў, столькi ж устаноў аховы здароўя прыведзены ў парадак. У iх зроблены капiтальны альбо звычайны рамонт. Там, дзе не было камунiкацый, падведзены вада i каналiзацыя. Усталяваны электранагравальнiкi, каб была i гарачая вада. Усё робiцца такiм чынам, каб было добра працаваць урачам i зручна лячыцца вяскоўцам.

Для падтрымання медустаноў у аграгарадках вобласць атрымала з рэспублiканскага бюджэту каля 2 мiльярдаў рублёў. З гэтых грошай было набыта абсталяванне i, самае галоўнае, транспарт.

— Трэба, каб у сельскай амбулаторыi было два аўтамабiлi, — тлумачыць намеснiк начальнiка Магiлёўскага абласнога ўпраўлення аховы здароўя Уладзiмiр Швед. — Адзiн, санiтарны, для таго, каб можна было транспарцiраваць хворага на насiлках, а другi — для таго, каб доктар мог абслугоўваць выклiкi на дом.

Канешне, усе медустановы на вёсках адразу забяспечыць аўтамабiлямi немагчыма, але зараз менавiта набыццю транспарту надаюць асноўную ўвагу.

— Калi раней мы за год набывалi толькi 15 аўтамабiляў, — гаворыць Уладзiмiр Швед, — то за мiнулы год удалося набыць 70 машын за кошт бюджэтаў усiх узроўняў. Такога нiколi не было!

Сёння ў вясковых амбулаторыях людзям аказваюць першасную медыка-санiтарную дапамогу. Таму, тлумачаць спецыялiсты, там не маюць патрэбы ў нейкiм «звышабсталяваннi». Набываюць новыя прылады для ўчастковага ўрача: гэта кардыёграф, афтальмаскоп, ларынгаскоп, атаскоп i iншыя. Цяпер гэтыя iнструменты выпускаюцца з добрай оптыкай i падсветкай. Доктар можа карыстацца iмi ў любы момант i ў любым месцы.

Лабараторыi ў вясковых амбулаторыях забяспечваюцца прыладамi для экспрэс-дыягностыкi. Там не патрабуецца рабiць столькi аналiзаў, як у бальнiцы, таму набываюцца спецыяльныя тэст-палоскi для вызначэння, напрыклад, цукру ў крывi. Перавага аддаецца такiм метадам, каб было хутка i надзейна. Таксама для амбулаторый звычайна набываюць новыя сухажаравыя шафы.

Падобнае стаўленне i да тэхнiчнага пераабсталявання сельскiх участковых бальнiц. Iх адрозненне ад амбулаторый — толькi ў ложках кругласутачнага знаходжання. Аднак цяпер i iх пераводзяць на дзённы стацыянар, кiраўнiцтва лiчыць гэту сiстэму больш зручнай для людзей i больш таннай для дзяржавы.

Асноўная частка новага абсталявання накiроўваецца перш за ўсё ў раённыя бальнiцы, якiя з’яўляюцца цэнтрам аказання медыцынскай дапамогi жыхарам сельскага раёна.

Дзейнiчае праграма Мiнiстэрства аховы здароўя Беларусi па рэканструкцыi i пераабсталяванню аперацыйных блокаў i аддзяленняў iнтэнсiўнай тэрапii. У бальнiцах абнаўляецца рэнтгеналагiчнае абсталяванне, якое закуплялася вельмi даўно, а цяпер састарэла. Для аперацыйных i рэанiмацый закупляецца сучаснае наркозна-дыхальнае абсталяванне, з манiторамi i пастаянным назiраннем за станам пацыента. Спецыялiсты, якiя будуць працаваць на апаратуры такога ўзроўню ў раённых бальнiцах, праходзяць стажыроўку ў Магiлёве i Мiнску, удасканальваюць свае веды i навыкi.

Не сакрэт, што спачатку медыцынская рэформа вяскоўцамi ўспрымалася неадназначна, некаторыя яе моманты выклiкалi незадавальненне людзей. Кiраўнiцтва медыцыны Магiлёўшчыны лiчыць гэта хутчэй за непаразуменне, якое вымагала шырокай iнфармацыйнай работы.

— Цяпер абстаноўка нармалiзавалася, — упэўнены Уладзiмiр Швед. — Сёння людзi бачаць, што рамантуюцца аб’екты аховы здароўя ў вёсках, праводзiцца вада, закупляецца транспарт. Чалавек ведае, што ён жыве на тэрыторыi, якую абслугоўвае амбулаторыя, i ён спакойны, што да яго заўсёды, калi трэба, прыедзе медработнiк. Так што нашу працу насельнiцтва ўспрымае вельмi станоўча.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сельскiх медустановах Магiлёўшчыны паступова iдзе тэхнiчнае пераабсталяванне. Будуюцца аграгарадкi, у якiя таксама ўваходзяць ФАПы, амбулаторыi альб
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика