21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

На што скардзiмся?

25.08.2009 21:32 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iнга МIНДАЛЁВА

НА ПРЫЁМЕ

У Ганцавiцкiм раёне назiраецца станоўчая тэндэнцыя па скарачэнню колькасцi зваротаў жыхароў

-Яскрава выражанай спецыфiкi зваротаў, характэрнай менавiта для нашай мясцовасцi, апошнiм часам не назiраецца, — расказаў кiраўнiк справамi райвыканкама Мiкалай Зажэка. — Да нас звяртаюцца з пытаннямi, характэрнымi для большасцi рэгiёнаў краiны.

Яшчэ 5-6 гадоў таму кожная другая скарга, з якой прыходзiлi жыхары раёна ў выканкам, мела дачыненне да працы жыллёва-камунальных службаў. Зараз iх удзельная вага не перавышае 12 працэнтаў, i звязаны яны ў асноўным з бягучым рамонтам жылых дамоў, сiстэмамi каналiзацыi, забеспячэннем ацяплення i гарачай вадой, аплатай за камунальныя паслугi.

Найбольшая колькасць зваротаў — 17,2 працэнта была звязана ў мiнулым годзе з жыллёвымi пытаннямi: вылучэнне льготных крэдытаў i аднаразовых бязвыплатных пазык на будаўнiцтва i набыццё жылля, паляпшэнне ўмоў пражывання, продаж жылля i iншае. 15,5 працэнта зваротаў — гэта аказанне матэрыяльнай дапамогi; пытаннi аплаты працы i працаўладкавання склалi 7 працэнтаў ад усiх зваротаў грамадзян.

Прынамсi, праблема працаўладкавання застаецца адной з найбольш вострых у раёне. Для выпраўлення сiтуацыi ў мiнулым годзе было створана 341 працоўнае месца, у тым лiку 321 — за кошт уласных сродкаў наймальнiкаў, яшчэ 20 — сiламi фонду занятасцi. 115 беспрацоўных былi накiраваны на перападрыхтоўку. 10 сем’яў перасялiлiся ў iншыя рэгiёны з прадастаўленнем жылля i працоўнага месца. 21 чалавек атрымаў субсiдыю, 1 — пазыку для арганiзацыi прадпрымальнiцкай дзейнасцi. Нягледзячы на ўсе прынятыя меры, праблема з працаўладкаваннем у раёне застаецца. Паводле статыстыкi, на 1 студзеня 2006 года на ўлiку ў мясцовым цэнтры занятасцi насельнiцтва стаяла 837 чалавек. Мiкалай Зажэка падкрэслiў, што самастойна вырашыць праблему занятасцi ў раёне на ўзроўнi выканкама не ўяўляецца магчымым.

Прыём грамадзян у Ганцавiцкiм райвыканкаме праходзiць штодня, усе службы i аддзелы даступныя для кантактавання. Згодна з законам старшыня вядзе прыём грамадзян у першы аўторак кожнага месяца, хоць фактычна займаецца гэтай справай кожны дзень. Гэта i зразумела: як не выслухаць чалавека, якi прыехаў з вёскi за некалькi дзесяткаў кiламетраў, або таго, перад кiм раптоўна паўстала пытанне, якое можна вырашыць толькi з удзелам кiраўнiка раёна? Летась на прыёме ў першай асобы раёна пабывала 96 чалавек. Некалькi разоў у квартал старшыня выязджае на прыёмы ў працоўныя калектывы i гаспадаркi раёна. Акрамя таго, кожны месяц туды ж выязджаюць 6 iнфармацыйных груп у складзе работнiкаў раённых службаў i адказных работнiкаў райвыканкама, якiя сумяшчаюць днi iнфармавання з прыняццем скаргаў ад насельнiцтва.

Для большай зручнасцi жыхароў у раёне быў перагледжаны рэжым працы аддзелаў i ўпраўленняў райвыканкама, куды найбольш часта звяртаюцца грамадзяне. З 1 студзеня гэтага года аддзелы гарадской гаспадаркi, адукацыi, эканомiкi, фiнансавы аддзел, упраўленне па працы i сацыяльнай абароне, а таксама цэнтр занятасцi два разы на тыдзень працуюць на гадзiну больш — да 18.00, а па суботах — з 9.00 да 13.00.

Звароты грамадзян Ганцавiцкага раёна разглядаюцца ў адпаведнасцi з iснуючым заканадаўствам — на працягу месяца, а калi сiтуацыя не патрабуе дадатковага вывучэння i праверак, — на працягу 15 дзён. Большасць зваротаў за 2005 год была разгледжана менавiта ў 15-дзённы тэрмiн. Тры пытаннi былi ўзяты на кантроль: электразабеспячэнне квартала iндывiдуальнай забудовы па вулiцах Крапiвы, Рудкоўскага, Адамовiча ў Ганцавiчах; рамонт страхi дома №18 па вулiцы Савецкай у вёсцы Радзяловiчы; вылучэнне фiнансавых сродкаў для набыцця жылля iнвалiду другой групы, лiквiдатару катастрофы на ЧАЭС Мiхаiлу Крупiнскаму.

А неабгрунтаваныя скаргi ў Ганцавiцкiм райвыканкаме за мiнулы год склалi ўсяго 2 працэнты. Ад аднаго з «аматараў паскардзiцца» — 28-гадовага беспрацоўнага за год праз вышэйстаячыя ўстановы ў райвыканкам паступiла 9 скаргаў, просьбаў i патрабаванняў рознага кшталту: матэрыяльная падтрымка, уладкаванне на працу, афармленне пазык на аплату камунальных паслуг i г.д. Сам грамадзянiн пражывае з мацi-пенсiянеркай у двухпакаёвай кватэры. Улiчыўшы матэрыяльнае становiшча сям’i (пенсiя мацi складае 114 тысяч рублёў), у раённым аддзяленнi ЖКГ была ўведзена дадатковая штатная адзiнка, i непрацуючага сына ўзялi туды дворнiкам. Аднак новаспечаны дворнiк нi руплiвасцi, нi працалюбства не праявiў, да службовых абавязкаў ставiўся абыякава, прагульваў. У вынiку наймальнiк скасаваў працоўныя адносiны па заканчэннi тэрмiну кантракта. З чэрвеня хлопец стаў на ўлiк у цэнтры занятасцi насельнiцтва. Вартаўнiком цi пастухом, як яму прапаноўвалi, ён працаваць адмовiўся. З восенi ён атрымаў трэцюю групу iнвалiднасцi па агульнаму стану здароўя.

З улiкам зваротаў грамадзян зараз вядуцца работы па капiтальнаму рамонту дома №28 па вулiцы Кастрычнiцкай у Ганцавiчах, выканана падсыпка вулiц Лясной у вёсцы Мельнiкi i Кастрычнiцкай у вёсцы Люсiна, пабудаваныя пункты прыпынку ў вёсцы Хатынiчы па вулiцы Радзяловiцкай i на 54-м кiламетры аўташашы Ганцавiчы—Лунiнец, пункт прыпынку ў вёсцы Дзянiскавiчы. Для нармалiзацыi ацяплення i забеспячэння гарачай вадой дома №30 па вулiцы Кастрычнiцкай у Ганцавiчах прадпрыемствам РЖКГ устаноўлена дапаможная сеткавая помпа i пласцiнiсты цеплаабменнiк. Сумесна з Баранавiцкiм аддзяленнем Беларускай чыгункi пабудаваны i ўведзены ў эксплуатацыю чыгуначны пункт прыпынку ў вёсцы Любашава. Раённыя ўлады ўдзячны сваiм жыхарам за тое, што яны не абыякавыя да ўсяго, што адбываецца ў раёне i краiне ўвогуле, за тое, што не толькi ўказваюць на ўзнiкаючыя праблемы, але i падказваюць шляхi iх вырашэння...



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Ганцавiцкiм раёне назiраецца станоўчая тэндэнцыя па скарачэнню колькасцi зваротаў жыхароў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика