21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Навала пад назвай «птушыны грып»

25.08.2009 21:32 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Святлана ЯСКЕВIЧ

ЛЕПШ ПАПЯРЭДЗIЦЬ

Нядаўна на птушкафабрыцы «Дружба» Баранавiцкага раёна былi прадэманстраваны элементы вучэнняў на выпадак з’яўлення каварнага вiруса птушынага грыпу. Заняткi прайшлi ў рамках абласной нарады па прафiлактыцы сусветнай навалы. У Брэсцкай вобласцi ёсць чатыры птушкафабрыкi, усе яны зараз працуюць у рэжыме закрытых устаноў.

Як паведамiў начальнiк упраўлення ветэрынарыi аблсельгасхарчу Аляксандр Гарбуз, яшчэ ў канцы мiнулага года была накладзена забарона на ўтрыманне дамашняй птушкi на падворках работнiкаў птушкафабрык, i яна выконваецца. Па iнфармацыi Галоўнага дзяржаўнага санiтарнага ўрача вобласцi Алега Арнаутава, у вобласцi арганiзаваны штодзённыя праверкi санiтарна-гiгiенiчнага стану гандлёвых месцаў, дзе рэалiзуецца прадукцыя птушкафабрык. У лiстападзе-снежнi спецыялiсты санэпiдэмслужбы правялi тры рэйдавыя праверкi прадпрыемстваў па прафiлактыцы птушынага грыпу, у ходзе якiх праверана 452 прадпрыемствы гандлю, грамадскага харчавання, птушкаперапрацоўчай прамысловасцi. На 87 з iх выяўлены парушэннi. Па вынiках абследаванняў 112 чалавек прыцягнуты да адмiнiстрацыйнай адказнасцi, вынесена 43 пастановы аб забароне рэалiзацыi прадукцыi, знята з рэалiзацыi больш за 66 кiлаграмаў прадукцыi.

Каб не дапусцiць заражэння птушыным грыпам ад пералётнай дзiкай, з 1 сакавiка ўводзiцца забарона на свабодны выгул дамашняй птушкi. Каб пазбегнуць кантакту курэй, гусей, iндыкоў з iх дзiкiмi родзiчамi, дамашнiм птушкам трэба будаваць вальеры, паветкi, высокую агароджу. Растлумачыць сельскiм жыхарам неабходнасць такiх мераў i дабiцца iх строгага выканання — задача сельскай улады на месцах.

Як паведамiў нашаму карэспандэнту старшыня Чарнаўчыцкага сельсавета Брэсцкага раёна Аляксей Алесiк, прафiлактычная работа вядзецца поўным ходам. Уся наглядная агiтацыя: памяткi, плакаты, iнфармацыйныя лiсты, падрыхтаваныя райветстанцыяй, — распаўсюджаны сярод жыхароў сельсавета i размешчаны ў грамадскiх месцах. Кожную з 18 вёсак абышлi спецыялiсты i дэпутаты сельскага савета, складзены неабходныя дакументы i праведзены гутаркi з гаспадарамi, што трымаюць на падворку птушку. Асаблiвы ўпор робiцца, — адзначыў Аляксей Сяргеевiч, — на работу ў пяцi вёсках, якiя размешчаны блiзка ад вадаёмаў. Як вядома, найбольшай рызыцы кантактавання з дзiкай падвяргаецца дамашняя вадаплаўная птушка. Таму асаблiва небяспечна выпускаць качак i гусей на волю гэтай вясной.

Кожны з жыхароў, паводле слоў старшынi сельсавета, распiсаўся ў адпаведных дакументах за тое, што з новым парадкам утрымання дамашняй птушкi ён знаёмы. Некаторых вяскоўцаў бывае няпроста пераканаць у неабходнасцi строгiх мераў. Людзi прывыклi, што куры i гусi свабодна ходзяць за сядзiбай, а iнфармацыя пра ахвяры цяжкага захворвання падаецца iм чужой i далёкай. Тады даводзiцца тлумачыць, прыводзiць прыклады з суседнiх краiн — Украiны i Расii, дзе зарэгiстраваны выпадкi заражэння птушкi вiрусам H5N1.

— У адным толькi гарадскiм пасёлку Ружаны Пружанскага раёна, — паведамiў старшыня Ружанскага пасялковага Савета Аляксандр Раўнейка, — больш за чатыры тысячы галоў дамашняй птушкi. Гэта высветлiлася падчас абследавання падсобных гаспадарак жыхароў пасёлка. Раней такую статыстыку нiхто не вёў. Кожнаму гаспадару выдалi на рукi экзэмпляр акта абследавання, iм жа, гаспадаром, падпiсаны, дзе сказана, колькi i якой птушкi ўтрымлiваецца на падвор’i, i тое, што на момант праверкi птушка была здаровая. «Нават жонцы сваёй я такi акт выдаў», — гаворыць Аляксандр Уладзiмiравiч. Па пасёлку Ружаны гэта работа закончана.

Падыходзiць да завяршэння абследаванне гаспадарак i пяцi вёсак, якiя ўваходзяць у склад пассавета. У час абследавання i складання актаў таксама праводзяцца гутаркi пра забарону свабоднага выгулу птушкi з 1 сакавiка. Як лiчыць Аляксандр Раўнейка, — успрымаецца гэта мера сельскiмi жыхарамi з разуменнем.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нядаўна на птушкафабрыцы «Дружба» Баранавiцкага раёна былi прадэманстраваны элементы вучэнняў на выпадак з’яўлення каварнага вiруса птушынага грыпу
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика